Сусветны Ўрад

Сусветны ўрад — канцэпцыя адзінай палітычнай улады над усім чалавецтвам.

Розныя тэорыі змовы надзяляюць функцыяй сусветнага ўрада розныя рэальныя ці выдуманыя структуры (ААН, Вялікая васьмёрка, G20 — Група дваццаці, масонства, жыдамасонства, Більдэрбергскі клуб, Камітэт 300, ілюмінаты).

«Тайны сусветны ўрад» — адзін з асноўных тэрмінаў тэорыі змовы, які пазначае вузкую групу асоб, напрыклад, уладальнікаў найбуйнейшых міжнародных карпарацый, якая, па сцвярджэнні прыхільнікаў такіх тэорый, вызначае ўзнікненне і ажыццяўляе кантроль за развіццём асноўных падзей, што адбываюцца ў свеце, на шляху да «новага сусветнага парадку».

Канспіралогія

Адной з мэт тайнага сусветнага ўрада, якая прыпісваецца яму прыхільнікамі тэорый змовы, з'яўляецца стварэнне грамадства, пабудаванага па прынцыпе «залатога мільярда». Па меркаванні прыхільнікаў, у такі «залаты мільярд» уваходзяць члены «вышэйшых гільдый» і прадстаўнікі «найбольш годных і развітых» нацый. Іншым нацыям (афрыканцам, азіятам і інш.) адведзена роля абслугоўвання чорнай вытворчасці, здабычы выкапняў, усёй інфраструктуры. Гэта «карысная частка» нібы складае каля паўтара мільярда, тады як астатняе насельніцтва (больш за 5 млрд.), як сцвярджаюць прыхільнікі тэорыі, прылічана да «залішняга» і планамерна знішчаецца пры дапамозе алкаголю, тытунекурэння, наркотыкаў, рэвалюцый.

Адной з найбольш папулярных груп, якія фігуруюць у тэорыях змовы, прысвечаных тайнаму сусветнаму ўраду, з'яўляецца масонства. Часам тайны сусветны ўрад уяўляюць сплаўленым з сусветнымі фінансавымі інстытутамі.

У публіцыстыцы і мастацтве

Тэма сусветнага ўрада разглядаецца ў вялікай колькасці твораў публіцыстычнага і мастацкага жанраў. Адной з найбольш вядомых кніг, якія прапагандуюць гэту тэму, з'яўляецца Камітэт 300 былога супрацоўніка брытанскай разведкі Джона Коўлмана, выдадзеная ў 1991 годзе. Сусветны ўрад з'яўляецца істотным сюжэтным элементам шэрагу дакументальных і мастацкіх фільмаў, анімэ, серыялаў, камп'ютарных гульняў і г.д.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Сусветны Ўрад КанспіралогіяСусветны Ўрад У публіцыстыцы і мастацтвеСусветны Ўрад Гл. таксамаСусветны ЎрадІлюмінатыААНБільдэрбергскі клубВялікая васьмёркаВялікая дваццаткаКамітэт 300. Тайны сусветнага ўрадаМасонства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Юджынія ЧарлзГісторыя беларускай мовыПенелопа КрусХрышчэнне РусіXIX стагоддзеБалгарскі алфавітСекс без пранікненняСацыяльныя медыяБясслаўныя вырадкіЛюдзі на балоце (раман)Гістарычны горад СукатаіРэкі і каналы БеларусіТрыясавы перыядДыялекты беларускай мовыСловазлучэннеАндрэй МакаёнакВалерый Дзмітрыевіч МаракоўТобі АлдэрвейрэлдКанадаШываМастурбацыяНікарагуаСтакгольмСласцёны (Дрыбінскі раён)Спіс вуліц Мінска21vek.byРамантычны фільмЯфім Якаўлевіч Беленькі.tgРэйчэл КарсанБільбааПубліцыстычны стыльБеларуская энцыклапедыяКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіСмяротнае пакараннеЭпітэтAgrale MarruáГай Юлій ЦэзарБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Грэчаская моваНарвасадатаРазалінд ФранклінБародкіПлаваннеЦягнікБеларускія татарыНойАда ЛаўлейсЭўкарыётыНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеПаўночная КаралінаМянушкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрыслоўеБеларуская ВікіпедыяЦнатлівасцьПавел Аляксандравіч ХарланчукГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельРодны склонНарвалJSONСакавікЗнак бядыІван Іванавіч НасовічMuroveiАгнэта ФэльтскугМоваВасіль ВіткаГомельБеларуская літаратураПалавыя губыРасіяПадляшскія мучанікіТэхас🡆 More