Масонства

Масо́нства — вучэнне і практыка міжнароднага тайнага таварыства элітарнага тыпу, якое аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў пад эгідай пошуку «сапраўдных шляхоў духоўнага аднаўлення грамадства».

Масоны не маналітныя, унутры руху існуюць розныя традыцыі.

Масонства
Дата заснавання / стварэння 1717
Лагатып
Выява
Афіцыйная назва англ.: Freemasonry
Транслітарацыя Ελευθεροτεκτονισμός, Franc-maçonnerie і Freimaurerei
Названа ад свабода і муроўка[d]
Вывучаецца ў Masonic studies[d]
Схематычная ілюстрацыя
Процілегла anti-Masonry[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Масонства
Сімвал масонства
Масонства

Гісторыя

Асноўны метад дзейнасці таварыства — спроба ўплываць на гістарычныя падзеі праз намаганні сваіх адэптаў у розных сферах грамадскай дзейнасці і вядучых дэяржаўных установах. Класічнае масонства ўяўляла сабой рэлігійна-этычны рух, удзельнікі якога імкнуліся стварыць тайную сусветную арганізацыю з мэтай аб’яднання чалавецтва ў братэрскім саюзе, незалежна ад ято нацыянальных, палітычных, сацыяльных, рэлігійных і іншых адрозненняў.

Гістарычны карані масонства — у брацтвах «вольных муляраў» (будаўнічых саюзах), што ўзніклі ў Германіі ў ХІІ—ХІІІ ст. Вызначэнне «вольны» азначала апрацоўшчыка «вольных» парод каменю (мармур, вапняк). Таварыствы «вольных муляраў» (цэхі, ложы) пашырыліся ў Англіі, Італіі, Францыі. 3 канца XVI ст. англійскія ложы пачалі прымаць у свае рады т.зв. «пабочных муляраў» — заможных адукаваных людзей, якія садзейнічалі адукацыі і маральнаму ўдасканаленню астатніх членаў лож.

Уласна будаўнічыя таварыствы зніклі ў пач. XVIII ст., але брытанскія «пабочныя муляры», захоўваючы энешнюю атрыбутыку дзейнасці апошніх, пачалі выкарыстоўваць ложы для абмеркавання праблем маральнага выхавання асобы і грамадства ў цэлым. У 1717 брытанскія ложы ўтварылі Вялікую брытанскую ложу. Па яе даручэнні масон Дж. Андэрсан распрацаваў у 1721 «Кнігу канстытуцый» — першы сістэматызаваны зборнік прынцыпаў масонаў, якія забаранялі масонам быць атэістамі і вальнадумцамі, падтрымліваць афіцыйныя ўлады і прымаць удзел у палітычных рухах, замацоўвалі асноўныя іерархічныя ступені лож — вучань, падмайстар, майстар, уводзілі асобнае званне — наглядчык (сачыў за правільным выкананнем рытуалаў). Кожнага члена ложы звалі «братам», прымаліся асобы не маладзей за 25 гадоў і толькі пры згодзе ўсіх «братоў». Так званая Вялікая ложа аб’ядноўвала майстроў і наглядчыкаў усіх лож краіны і ўзначальвалася Вялікім майстрам. Рытуал выконваўся ў кожнай ложы з выкарыстаннем традыцыйных мулярскіх інструментаў (малаток, навугольнік, цыркуль, грунтвага) і адзення (пальчаткі, капялюш, фартух).

У далейшым арганізацыйная іерархія масонства ўскладнілася. Меліся ложы з 33 ступенямі (градусамі) і нават з 99. 3 XVIII ст. масонства пашырылася ў Францыі, Германіі, Швецыі, Расіі, ЗША і іншых краінах. Яго ідэйныя арыенціры (пошук эфектыўных метадаў матэрыяльнага і маральнага прагрэсу грамадства, знакаміты дэвіз масонаў: «свабода, роўнасць, братэрства», імкненне ўзвысіцца над класавымі, партыйнымі супярэчнасцямі) былі прыцягальнымі для многіх дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў, філосафаў розных краін.

У XVIII—XIX ст. масоны падтрымлівалі рэвалюцыйныя і антыклерыкальныя рухі. Масонам быў правадыр нацыянальна-вызвольнага руху Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі.

У Беларусі і Літве масонскія ложы пачалі дзейнічаць у другой палове XVIII ст. як залежныя ад польскага і расійскага масонства. Першая палова ХІХ стагоддзя была пікам уплыву масонства ў Заходняй Еўропе. Вядомымі беларускімі масонамі былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі, яны далучыліся да «брацтва», бо спадзяваліся такім чынам забяспечыць сабе патрэбныя знаёмствы для развіцця беларускага руху.

У ісламскіх краінах масонства забараняюць, лічачы, што яно звязанае з сіянізмам. Цэрквы — як каталіцкая, так і пратэстанцкія, і праваслаўныя — ставяцца да масонства рэзка негатыўна. Пэўны антыклерыкалізм масонства абумовіў варожасць Ватыкана да таварыства, многія папскія булы (у т.л. Льва XIII у 1884) абвяшчалі масонству анафему.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б nashaniva.by
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Масонства, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Масонства ГісторыяМасонства Гл. таксамаМасонства ЛітаратураМасонства СпасылкіМасонства

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Майлуу-СууНадвор’еСказЧорны замак АльшанскіЯндэксАўстраліяУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМіхась ПазнякоўЗакі НурыМіхась ЗарэцкіЧарніцыПеніс чалавекаЗубр еўрапейскіГісторыя беларускай мовыЧалавек282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяЛюдзі на балоце (раман)Раскіданае гняздо (п’еса)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаАнглійская моваПётр Міронавіч МашэраўЖабкынэСвяшчэнная Рымская імперыяРымДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры1908СулюктаХатабМарыя Аляксандраўна КісялёваВейшнорыяНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Міхась СтральцоўКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАлесь КажадубЙЛёсСлова пра паход ІгараўАленіНябесны замак ЛапутаСэрца на далоніСяргей Іванавіч ГрахоўскіБыкАфарызмКурыцаПольшчаКапялюшКіеўская РусьСпакойнага шчасця не зычу нікомуСмаленскПалавы актМарына Вітальеўна ВасілеўскаяВялікая Айчынная вайнаПерсідскі заліўУладзімір ДубоўкаГерб АстраўцаМізуменапс бурыСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)МоваДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМіхась БашлакоўКлеапатра IІван Іванавіч НасовічСацыяльная сеткаЯнуш КорчакЛіпаОскарКампазіцыя (літаратуразнаўства)Вольха шэраяКанюшынаАмерыкаУсходняе партнёрстваШаркаўшчына🡆 More