Пермскі Край

Пермскі край (руск.: Пермский край) — край у цэнтральнай частцы Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Перм. Край уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, мяжуе з Рэспублікай Комі, Кіраўскай вобласцю, Удмурціяй, Башкартастанам і Свярдлоўскай вобласцю. Колькасць насельніцтва на 2013 год складала 2 634 461 чалавек, што з’яўляецца 18-м паказчыкам сярод усіх суб’ектаў федэрацыі. Край быў утвораны 1 снежня 2005 года ў выніку аб’яднання Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасці з вынікамі рэферэндуму, які быў праведзены 7 снежня 2003 года.

Пермскі край
руск.: Пермский край
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 снежня 2005
Кіраўнік Дзмітрый Махонін[d]
Насельніцтва
  • 2 508 239 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 160 236 км²
Пермскі край на карце
Часавы пояс YEKT
Код ISO 3166-2 RU-PER
Код аўтам. нумароў 59 і 159
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Пермскі край размешчаны на ўсходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны і заходнім схіле Сярэдняга і Паўночнага Урала. 99,8 % плошчы края размешчана ў Еўропе, 0,2 % — у Азіі.

Край уключае 48 муніцыпальных утварэнняў: 42 раёны і 2 гарадскія акругі, з якіх 6 раёнаў і адна гарадская акруга ўтвараюць тэрыторыю з асобым статусам: Комі-Пярмяцкую акругу.

Клімат

Клімат Пермскага края з’яўляецца ўмерана-кантынентальным. Зіма працяглая, снежная. Сярэдняя тэмпература студзеня на паўночным усходзе края складае —18,5 °C, на паўднёвым захадзе —15 °C. Мінімальная тэмпература (на поўначы края) склала —53 °C.

Карысныя выкапні

Пермскі край багаты разнастайнымі карыснымі выкапнямі, што тлумачыцца складаным рэльефам горнай і раўніннай частак края. Тут здабываюцца: нафта, газ, каменны вугаль, мінеральныя солі, золата, алмазы, храмітавыя руды і буры жалязняк, торф, вапняк, каштоўныя, вырабныя і абліцавальныя камяні, будаўнічыя матэрыялы.

Нафта на тэрыторыі Пермскага края была ўпершыню выяўлена ў 1929 годзе ў раёне пасёлку Верхнячусаўскія гарадкі. Да цяперашняга часу ў краі вядома больш за 160 радовішчаў вуглевадароднай сыравіны, з іх распрацоўваюцца: 89 нафтавых, 3 газавых і 18 газанафтавых. Большасць з іх з’яўляюцца невялікімі. Здабыча ў асноўным вядзецца ў цэнтральных і паўднёвых раёнах. Паўночныя радовішчы распрацоўваюцца слаба, бо нафта там залягае на вялікай глыбіні пад салянымі пластамі. Вугаль здабываецца ў краі больш за 200 гадоў.

Гісторыя

Край быў утвораны 1 снежня 2005 года ў выніку аб’яднання Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасці з вынікамі рэферэндуму, які быў праведзены 7 снежня 2003 года.

Насельніцтва

Нацыянальны склад: рускія 84 %; татары 4,9 %, комі-пермякі 4,0 %, башкіры 1,6 %, украінцы 1,5 %, удмурты 1 %, беларусы 0,5 %.

Эканоміка

Пермскі край з’яўляецца адным з эканамічна развітых рэгіёнаў Расіі. У 2006 годзе аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту склаў 436,203 млрд расійскіх рублёў, сярэдняя налічаная заработная плата на 2007 год складала 9516,2 рублёў.

Аснова эканомікі края — высокаразвіты прамысловы комплекс. Ключавыя галіны прамысловасці: нафтавая, хімічная і нафтахімічная, чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, лесапрамысловы комплекс. У Пермскім краі штогод здабываецца каля 10 млн тон нафты. Вядучая здабываючая кампанія — ТАА «Лукойл—Перм». Здабыча нафты сканцэнтраваная на поўдні і поўначы края. У Пермі размешчаны буйныя прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты (ТАА «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез») і газу.

Вядучай галіной хімічнай прамысловасці з’яўляецца вытворчасць мінеральных угнаенняў, на долю края прыходзіцца 100 % вытворчасці калійных угнаенняў у Расіі. У Пермскім краі размешчана найбуйнейшае ў свеце Верхнякамскае радовішча калійных соляў. Здабыча руды і вытворчасць калійных угнаенняў ажыццяўляецца ў Беразніках (ААТ «Уралкалій») і Салікамску (ААТ «Сільвініт»).

Вядомыя асобы

Зноскі

  • Пермский край — общая характеристика. Perm.ru
  • Климат Пермского края. Perm.ru
  • Полезные ископаемые. Perm.ru
  • Кира Латухина. «Я в бизнесе к проверкам привык», — Олег Чиркунов, губернатор Пермского края. Ведомости
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пермскі край, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пермскі Край ГеаграфіяПермскі Край ГісторыяПермскі Край НасельніцтваПермскі Край ЭканомікаПермскі Край Вядомыя асобыПермскі Край СпасылкіПермскі Край1 снежня200320057 снежняБашкартастанГорадКомі-Пярмяцкая аўтаномная акругаКрай (Расія)Кіраўская вобласцьПермПермская вобласцьПрыволжская федэральная акругаРасіяРуская моваРэспубліка КоміСвярдлоўская вобласцьУдмурція

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    РасіяАзёры БеларусіВадзім КабанчукАўтамагістраль ВолгаКуфарБалты (дынастыя)Уладзімір ДубоўкаПсіхалогіяІндыяГерб СеўтыДзень ВоліАзербайджанВацлаў ЛастоўскіЯрдНаталля Уцелеўна АрынбасараваМіхась ПазнякоўБаявік (кінажанр)Стыль (мова)Навуковы стыльЯн ПазнякЛашанцыАндатраТрасцянецМікалай Васільевіч СтасТрэці рэйхNintendo Entertainment SystemАстанаРадаўніцаСерабрыстая чайкаБеларуская моваКіеўская РусьКлайпедаБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Gemeinsame NormdateiМінскДзікае паляванне караля Стаха (опера)41Ліс Мікіта (мультсерыял)Эстэр ЛедэцкаяІнфарматыкаУварванне Расіі ва Украіну (2022)Раскіданае гняздо (п’еса)Слава КораньВітаўтКарл X БурбонАлесь ГарунНержавеючая стальКароткая гісторыя БеларусіКостшынДжэрсіСкірмунтыКастэль-НуоваHTTPБарнсРаман Аляксандравіч СкірмунтМюнхенЛех ВаленсаЛекавыя расліныДзеепрыметнікБульбаНаталля Аляксееўна АрсенневаБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч1706Рэч ПаспалітаяРуская ВікіпедыяКапюшонШвагерГенадзь Пятровіч ПашкоўКапыльБеларусьМузычны альбом2 красавіка🡆 More