Паходжанне Відаў

«Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (англ.: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life) — твор англійскага прыродазнаўца Чарлза Дарвіна, апублікаваны 24 лістапада 1859 года, які з’яўляецца адным з найбольш знакамітых твораў у гісторыі навукі і асноватворным у сферы эвалюцыйнага вучэння.

Паходжанне відаў
Паходжанне Відаў
Аўтар Чарлз Дарвін
Жанр навуковая літаратура і Трактат
Мова арыгінала англійская
Выпуск 24 лістапада 1859

У гэтым навуковым творы Дарвін прыводзіць доўгі ланцужок аргументаў на карысць сваёй тэорыі. Згодна з ёй, групы арганізмаў (якія называюцца сёння папуляцыямі) паступова развіваюцца дзякуючы натуральнаму адбору. Менавіта ў дадзеным творы гэты працэс быў упершыню прадстаўлены шырокай грамадскасці. Пазней сукупнасць прынцыпаў, выкладзеных Дарвінам, сталі называць дарвінізмам. У прыватнасці, Дарвін прадэманстраваў падрабязныя навуковыя доказы, сабраныя падчас яго падарожжа ў Паўднёвую Амерыку, на Галапагоскія астравы і ў Аўстралію на борце карабля «Бігль» з 1831 па 1836 год. Адначасова ён абвяргаў дактрыну «створаных відаў» (англ.: created kinds), на якой грунтавалася ўся біялогія яго эпохі.

Розныя эвалюцыйныя ідэі ўжо былі прапанаваныя для тлумачэння новых адкрыццяў у біялогіі. Так, расла падтрымка такіх ідэй сярод дысідэнцкіх анатамістаў і шырокай грамадскасці, але ў першай палове XIX стагоддзя англійскія навуковыя ўстановы былі цесна звязаны з Англійскай Царквой, у той час як навука была часткай натуральнай тэалогіі. Уяўленні аб трансмутацыі відаў былі спрэчнымі, паколькі яны канфліктавалі з верай у тое, што віды былі нязменнымі часткамі праектнай іерархіі, і ў тое, што людзі былі ўнікальнымі і не былі звязаны з іншымі жывёламі.

Кніга была зразумелай для шырокай чытацкай аўдыторыі і выклікала вялікую цікавасць ужо пры публікацыі. Першы тыраж велічынёй 1 250 асобнікаў быў раскуплены ў той жа дзень. Прадстаўленыя ў ёй тэзісы да гэтага часу з’яўляюцца асновай навуковай тэорыі эвалюцыі.

Гісторыя напісання і выдання «Паходжання відаў»

Паходжанне Відаў 
Чарлз Дарвін на фота 1868 года

З 1837 года Дарвін пачаў весці дзённік, у які ўносіў звесткі пра пароды хатніх жывёл і сарты раслін, а таксама меркаванні аб натуральным адборы. У 1842 годзе напісаў першы нарыс аб паходжанні відаў. Пачынаючы з 1855 года, Дарвін перапісваўся з амерыканскім батанікам А. Грэем, якому праз два гады і выклаў свае ідэі. Пад уплывам англійскага геолага і прыродазнаўцы Ч. Лаеля Дарвін у 1856 пачаў рыхтаваць трэці, пашыраны варыянт кнігі. У чэрвені 1858 года, калі праца была выканана напалову, Дарвін атрымаў ліст ад англійскага натураліста А. Р. Уолеса з рукапісам артыкула апошняга. У гэтым артыкуле Дарвін выявіў скарочаны пераказ сваёй уласнай тэорыі натуральнага адбору. Абодва натуралісты незалежна і адначасова распрацавалі ідэнтычныя тэорыі. На іх аказала ўплыў праца Т. Р. Мальтуса аб народанасельніцтве; абодвум былі вядомыя погляды Лаеля, абодва вывучалі фаўну, флору і геалагічныя фармацыі груп астравоў і выявілі значныя адрозненні паміж відамі, якія іх насяляюць. Дарвін адаслаў Лаелю рукапіс Уолеса разам са сваім уласным нарысам, а таксама эскізамі яго другога варыянту (1844) і копіяй свайго ліста да А. Грэя (1857). Лаель звярнуўся за парадай да англійскага батаніка Джозэфа Гукера, і 1 ліпеня 1858 года яны разам прадставілі Лінэеўскаму таварыству ў Лондане абодва творы.

У 1859 года Дарвін апублікаваў твор «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё», дзе паказаў зменлівасць відаў раслін і жывёл, іх натуральнае паходжанне ад больш ранніх відаў. Першы тыраж у 1250 асобнікаў быў цалкам распрададзены на працягу двух дзён. Пераклады на нямецкую і французскую мовы выйшлі ў 1860 і 1862 гадах адпаведна, аднак іх перакладчыкі (якія напісалі таксама прадмовы) — Георг Генрых Брон і Клеманс Руае — дапусцілі шэраг скажэнняў з мэтай папулярызацыі іх уласных сацыял-дарвінісцкіх і еўгенічных ідэй. Пры жыцці Дарвіна выйшлі пераклады на галандскую, рускую, італьянскую, шведскую, дацкую, польскую, венгерскую, іспанскую і сербскую мовы. Кніга перавыдаецца і прадаецца да гэтага часу.

Зноскі

  • Вікікрыніцы — 2003.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Паходжанне відаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Паходжанне Відаў Гісторыя напісання і выдання «Паходжання відаў»Паходжанне Відаў ЛітаратураПаходжанне Відаў СпасылкіПаходжанне Відаў185924 лістападаАнглійская моваАнгліяЧарлз Роберт Дарвін

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Марыя Магдалена РадзівілМінскЭлектронікаВіктар МарціновічПрыгоннае праваСымон-музыкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)КанадаБеларуская краёвая абаронаДзве душыPaveway IVУладзімір ДубоўкаГлеб Іванавіч УспенскіПаца-ВацаМастацкая літаратураУладзімір Аляксеевіч АрлоўСінонімы100 найвялікшых беларускіх песеньАдольф Гітлер УунонаМіжнародны стандартны кніжны нумарБурыкыПулемецкае возераWayback MachineСправа менеджараў БелгазпрамбанкаВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляМужыцкая праўдаПалессеЯ размалюю для цябе небаХрыстос прызямліўся ў ГародніДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаПеснярыЧорны замак АльшанскіАлесь БадакШыман КанарскіIKEAТлумачальны слоўнік беларускай мовыГерб АстраўцаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМінская вобласцьСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўАленаФрунзенскі раён (Мінск)ДзікЯгайлаЯпоніяВаўкалакУвасабленнеДудуткіЧалавекУзброеныя Сілы БеларусіГрунвальдская бітваНапалеон ОрдаДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Алесь ТаболічГеоргій МарчукКупаллеДзітваГенадзь Валер’евіч ШутаўПімен ПанчанкаБеларуская міфалогіяПрыназоўнікГерб БеларусіПінская шляхта (п’еса)Віктар КазькоЗалаты КупідонПраспект Незалежнасці (Мінск)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Кастусь КаліноўскіMacOSГенадзь Васільевіч КастырчанкаНацыянальная бібліятэка БеларусіМаксім БагдановічСцяг БеларусіБеларуская фанетыкаЛюдзі на балоце (фільм)Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў🡆 More