Літаратурныя Жанры

Літарату́рныя жа́нры (фр.: genre, ад лац.: genus — род, від) — устойлівыя разнавіднасці літаратурных твораў, што склаліся ў працэсе гістарычнага развіцця літаратуры.

Нярэдка ў гэтым значэнні ўжываецца паняцце літаратурны від. У аснове кожнага жанра ляжыць пэўны характар адлюстравання жыцця, які выяўляецца ў адпаведнай форме твораў.

Кожны з трох асноўных родаў (эпас, лірыка, драма) мае свае жанры. Напрыклад, да эпічнага роду адносяцца раман, аповесць, апавяданне, навела, да лірычнага — песня, гімн, эпіграма, дыфірамб, ода, эпітафія, раманс і інш., да драматычнага — трагедыя, камедыя, драма.

Эпічныя жанры адрозніваюцца адзін ад аднаго ступенню складанасці жыццёвага матэрыялу, працягласцю адлюстравання часу дзеяння, шырынёй ахопу з’яў рэчаіснасці, лірычныя — асаблівасцямі адлюстраваных у іх перажыванняў, пачуццяў, драматычныя — характарам жыццёвага матэрыялу і адносін аўтара да гэтага матэрыялу.

Існуюць таксама «змешаныя» жанры, у якіх спалучаны прыкметы розных родаў, напрыклад, ліра-эпічныя жанры (паэма, балада). Многія жанры маюць у сабе элементы розных родаў (у рамане можа прысутнічаць лірычны або драматычны элемент, у драме — эпічны і г.д.).

Пры характарыстыцы мастацкіх твораў вызначэнне жанру можа быць недастатковым, таму акрамя паняцця «жанр» ужываецца і тэрмін «жанравая форма», які выяўляе больш прыватныя асаблівасці твора. Так, жанр рамана можа мець разнавіднасці: філасофскі, гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны і інш.

Жанравая сістэма беларускай літаратуры такая, як і ў іншых еўрапейскіх літаратурах. Аднак некаторыя жанры, выкліканыя спецыфічнымі ўмовамі яе развіцця, ужо зніклі (напрыклад, гутаркі), з’явіліся новыя (драматычная паэма).

Літаратура

Tags:

Лацінская моваЛітаратураФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПадбелЖанчына зверхуKufar.byЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійЮн Сок ЁльМар’ян ДуксаСексКанчатакДзяржаўная прэмія БССРВадзім Францавіч ГігінЗмітрок Змітравіч МарозаўС-75Канстытуцыя БеларусіСпіс водарасцей БеларусіАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Міхась СтральцоўВіктар КарамазаўДзень маціМалочны МірАповесцьМаякКаралеўскае літаратурнае таварыстваЛаура МанчынэліТочка BYУладзімір СвятаславічЧорны замак АльшанскіАлесь ЖукЯнка Купала8 лістападаМарыя Магдалена РадзівілСельскія населеныя пункты БеларусіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМаксім БагдановічНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДзень ЗямліМаксім ТанкПаскаСяргей Васілевіч БесарабКанстанцін Піевіч ТышкевічПётр Ільіч КлімукСалігорскЖывёлыВасіль Іванавіч ІгнаценкаПесахМіхась БашлакоўАблігацыяДзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь2-е тысячагоддзеАнхела Эспіноса РуісПаўднёвая КарэяБеразіноВольга Славаміраўна БондараваМемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)Залаты апострафТарашкевіцаЗямля пад белымі крыламіСяброўстваПімен ПанчанкаПольская моваЧарвяга кольчатаяБаранавічыХто смяецца апошнім (п’еса)СлонімСэрца на далоніУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)ФК СмаргоньСяргей Іванавіч ГрахоўскіДобрушскі раёнЗвычайны прэзідэнтШляхта🡆 More