Зграбная птушка, даўжыня цела 45-52 см, маса 250—450 г, размах крылаў 0,99-1,17 м. Самцы меншыя за самак і больш светлыя. Спіна шыза-шэрая, брушны бок белы з шызаватым напылам на валляку. Надхвосце белае, канцы крылаў чорныя. Самка зверху вохрыста-бурая, знізу бураватая з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі.
Палюе на маленькіх жывёл, такіх, напрыклад, як яшчаркі, грызуны і птушкі. У пошуках ежы птушка лунае нізка над лугамі.
Гнездаванне
Гняздо птушка будуе на зямлі. У кладцы — 4-6 белых яек.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лунь стэпавы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses. ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.