Лейкацыты

Лейкацыты — белыя крывяныя клеткі; неаднастайная група розных па вонкавым выглядзе і функцыях клетак крыві чалавека або жывёл, выдзеленая па прыкмеце адсутнасці самастойнай афарбоўкі і наяўнасці ядра.

Лейкацыты
Клетачныя элементы крыві (выява атрымана з дапамогай сканіруючага электроннага мікраскопа). Бачныя дваякаўвагнутыя эрытрацыты і сферычныя лейкацыты з шурпатай паверхняй

Галоўная задача дзеяння лейкацытаў — абарона. Яны граюць галоўную ролю ў спецыфічнай і неспецыфічнай абароне арганізма ад знешніх і ўнутраных патагенных агентаў, а таксама ў рэалізацыі тыповых паталагічных працэсаў.

Усе віды лейкацытаў здольныя да актыўнага руху і могуць пераходзіць праз сценку капіляраў і пранікаць у тканкі, дзе яны паглынаюць і пераварваюць чужародныя часціцы. Гэты працэс называецца фагацытоз, а клеткі, якія яго ажыццяўляюць, — фагацыты.

Калі чужародных целаў пранікла ў арганізм вельмі шмат, то фагацыты, паглынаючы іх, моцна павялічваюцца ў памерах і ў рэшце рэшт разбураюцца. Пры гэтым вызваляюцца рэчывы, якія выклікаюць мясцовую запаленчую рэакцыю, якая суправаджаецца ацёкам, павышэннем тэмпературы і пачырваненнем пашкоджанага ўчастку.

Рэчывы, якія выклікаюць рэакцыю запалення, прыцягваюць новыя лейкацыты да месца ўкаранення чужародных цел. Знішчаючы чужародныя целы і пашкоджаныя клеткі, лейкацыты гінуць у вялікіх колькасцях. Гной, які ўтвараецца ў тканках пры запаленні, - гэта скопішча загінулых лейкацытаў.

Tags:

Кроў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская міфалогіяСтолінскі раёнКансоль (архітэктура)Беларускі нацыянальны касцюмСаюз пісьменнікаў СССРЯзэп Нарцызавіч ДраздовічБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Янка СіпакоўКазахстанОрдэн ПагоніФалафельПомнік Янку Купалу (Гродна)Аляксей ДудараўШвецыяЗямляНаміткаПрыслоўеСексНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Алесь БелыАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваАМаксім БагдановічБлоньСвая моваЦэльсРамантызмПаланэз АгінскагаСуд у СлабадзеАдольф ГітлерМікалай Пракопавіч МіхалапПаскаМагаметМазырРэвалюцыйнае дзеяннеБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіБелавежская пушчаГерб ГомеляКапялюшДзень ПерамогіПершага маяМаксіміліян III ГабсбургЕўдакія Якаўлеўна ЛосьСінільная кіслатаФерэнц ЛістІван НавуменкаВільнюсСаюз беларускіх пісьменнікаўГерб ВіцебскаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСкаўцкі рухЮрась ШамецькаРасіяЯўгенія ЯнішчыцНовы ізраільскі шэкельБацвіннеМузеі ПознаніСтрававальная сістэма чалавекаБеларусы ў Афганскай вайнеMolchat DomaБульбаПубліцыстычны стыльПлошча Якуба КоласаМойваТом ТыкверПріорбанкНідэрландская моваНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеMicrosoft OfficeПалац Рэспублікі (Мінск)Плошча Незалежнасці (Мінск)Грамадскі транспарт🡆 More