Кобрын: горад у Беларусі

Ко́брын (трансліт.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Мухаўца і Дняпроўска-Бугскага канала.

За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. Вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту. Насельніцтва 52 964 чал. (2017).

Горад
Кобрын
Плошча Свабоды
Плошча Свабоды
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 30,5 км²
Вышыня цэнтра
147 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 52 635 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовыя індэксы
225301–225306 і 225860
Аўтамабільны код
1
СААТА
1243501000
Афіцыйны сайт
Кобрын на карце Беларусі ±
Кобрын (Беларусь)
Кобрын
Кобрын (Брэсцкая вобласць)
Кобрын

Назва

Назва ўпершыню засведчаная ў 1287 г. як «Кобрынь», такая ж форма фігуруе і пад 1589 г.

Назва паселішча ўтвораная ад назвы ракі Кобрынкі (< Кобрына), на ўтоку якой у Мухавец паселішча паўстала. Гідронім балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання.

Найбліжэйшы аналаг — назва дняпроўскай ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытока Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай Недра. Гэта адны з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў. Назва *Kobr-in- ад літоўскага kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся».

Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 г.). Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, літоўскім kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні).

Назва кобрынскай ракі матываваная звілістасцю яе рэчышча.

На поўдні цяперашняй Беларусі назвы гарадоў балцкага паходжання не рэдкасць — Пінск, Лунінец, Жыткавічы, яны ўтвораныя ад адпаведных водных назваў.

Географ В. Жучкевіч таксама згадвае ў якасці магчымай крыніцы таго ж паходжання літоўскае kobrinti «цяжка, стомлена ісці, цягнуцца». Але яго асноўная версія — што назва паходзіць ад вядомай з «Аповесці мінулых часоў» назвы племя обраў, а пачатковае К- называе ўстаўным гукам. Обры — відазмененая назва авараў, з якімі з VI стагоддзя н.э. змагалася славянскае племя дулебаў, што былі сярод продкаў сучасных чэхаў. Існуюць таксама кельцкая (Ю. Сташэўскі) і славянская (А. Трубачоў) версіі паходжання назвы, якія згадвае В. Жучкевіч.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 годам:

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей…
Іпацьеўскі летапіс
Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

У пачатку XIV стагоддзя паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 года Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагоддзя). У 1404 годзе горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У першай палове XVI стагоддзя ў горадзе збудавалі касцёл.

У 1519 годзе Кобрын стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе — сталіцай павета Падляшскага ваяводства. З 1532 года горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны). Станам на 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У 1586 годзе Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 года яна надала гораду магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках». У 1589 годзе Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587—1632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766 года. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў унію.

У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў. Станам на 1597 год горад складаўся з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічваў 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор, пры Спаскім манастыры адкрылася школа.

У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.

З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 годзе яго перавялі ў разрад мястэчак. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 год у Кобрыне было 2160 жыхароў і 360 дамоў. У 1791 годзе Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 года расійскія войскі Аялксандра Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і занялі горад.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Помнік Кобрынскай бітве (1812)

У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. Станам на 1817 год тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 годзе гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескай чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з’явілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар знішчыў трэць горада. У пачатку XX стагоддзя ў Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.

У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёна. З 23 чэрвеня 1941 года да 20 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны немцы ўчынілі генацыд яўрэйскага насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 годзе — 24,9 тысяч жыхароў.

Насельніцтва

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагоддзе: 1817 год — 1 427 чал., з іх 899 іўдаісты; 1848 год — 1 673 чал.; 1878 год — 7 789 чал. (4 405 муж. і 3 384 жан.), у тым ліку 2 876 праваслаўных, 473 каталікі, 4 431 іўдзей, 9 магаметан; 1897 год — 10 355 чал.
  • XX стагоддзе: пачатак ХХ стагоддзя — 8 998 чал., з іх паводле саслоўя: мяшчан 6 131, цэхавых 1 389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнікаў 88, ваенных 238, сялян 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2 100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, іўдзеяў 6 036, іншых веравызнанняў 46; 1907 год — 8 754 чал.; 1921 год — 8 208 чал.; 1931 год — 10 101 чал.; 1956 год — 11 тыс. чал.; 1959 год — 13,7 тыс. чал.; 1970 год — 24,9 тыс. чал.; 1972 год — 26,3 тыс. чал.; 1991 год — 49,4 тыс. чал.; 1996 год — 51,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 50,8 тыс. чал.; 2006 год — 50,5 тыс. чал.; 2008 год — 51,1 тыс. чал.; 2009 год — 51,3 тыс. чал.; 2009 год — 51 166 чал. (перапіс); 2016 год — 52 655 чал.; 2017 год — 52 964 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Дом-музей Суворава

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатр, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.

Адукацыя

У Кобрыне працуюць Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, пачатковая школа — дзіцячы садок, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі. Працуюць 14 дзіцячых садоў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.

Забудова

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Дамы на вуліцы Леніна (Бабруйскай)

Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII — XIX стагоддзях цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.

Славутасці

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Аляксандра-Неўскі сабор
Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Гарадскі парк

Страчаная спадчына

Кобрын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Будынак былой сінагогі ў Кобрыне.
Мастак А. Наліваеў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Ганаровыя грамадзяне Кобрына

Гл. таксама

Заўвагі

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 163.
  • П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 52—53.
  • G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 67.
  • В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 163—164.
  • А. С. Кибинь. Дулебы и обры (авары) Повести временных лет // Петербургский исторический журнал. № 3. 2017. С. 152.
  • В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 164.
  • а б в ЭнцВКЛ 2005, с. 116.
  • а б в ЭнцВКЛ 2005, с. 117.
  • а б в г д е ё ж з Князева В. М. Кобрын // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
  • Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  • а б в Кобрин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • а б Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 205
  • Kobryń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  • Кобринь // Енциклопедія українознавства  (укр.). У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович  (руск.). — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя  (укр.)»-«НТШ  (руск.)»; 1954—1989, 1993—2000.
  • Кобрин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Кобрин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  • ЭГБ 1997.
  • Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кобрын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кобрын НазваКобрын ГісторыяКобрын НасельніцтваКобрын ЭканомікаКобрын КультураКобрын АдукацыяКобрын МедыцынаКобрын ЗабудоваКобрын СлавутасціКобрын Гарады-пабрацімыКобрын Вядомыя асобыКобрын Ганаровыя грамадзяне аКобрын Гл. таксамаКобрын ЗаўвагіКобрын ЛітаратураКобрын СпасылкіКобрынІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьБрэстБрэсцкая вобласцьГомельГорадДняпроўска-Бугскі каналКобрын (станцыя)Кобрынскі раёнКовельМаларытаМухавецМінскПінск

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЯндэксКанстытуцыйная камісія (2021)ГлебаКолеры нацыіМы ідзём шырокімі паляміГеоргій МарчукАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаДзітваКарла ТальявініЛірыкаНаша Ніва (1906)УННВЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЛявон Цімафеевіч БаразнаМастацтва Старажытнага РымаБеларуская Рада КультурыДзікае паляванне караля Стаха2020Спіс вуліц ГроднаБаладаСвятлоНавум Якаўлевіч ГальпяровічРасіяМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАнатоль ВярцінскіБеларускі нацыянальны касцюмПапараць-кветкаТрагедыя ў НалібокахЛітаратурныя жанрыПастава на каленяхАльгердРадыевугляроднае датаваннеПятрусь БроўкаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяКіеўПарыж (Беларусь)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)Секс без пранікненняАлег Антонавіч ЛойкаА хто там ідзе?НарысГенадзь ТумашЗабіць прэзідэнтаГаспадарчыя заняткі беларусаўМікола МятліцкіСям’яЛідская раўнінаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Алесь БачылаМаскоўская вобласцьСпіс птушак БеларусіКуфарАдольф Гітлер УунонаМіланВасіль ЗуёнакВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Раіса Андрэеўна БаравіковаСексПрывакзальная плошча (Мінск)Карпэнкавэ (Канатопскі раён)Лявон ВольскіГалоўная старонкаАперацыя «Баграціён»C++ВейшнорыяАндаракНасельніцтва БеларусіІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіKufar.byПрыродны газПаца-ВацаНапалеон ОрдаЮрась Свірка🡆 More