Жыткавічы: горад у Беларусі

Жы́ткавічы (трансліт.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна.

За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017).

Горад
Жыткавічы
Жыткавічы: Назва, Герб, Гісторыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 14,686551 км²
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
  • 15 950 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247951–247953 і 247960
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216501000
Жыткавічы на карце Беларусі ±
Жыткавічы (Беларусь)
Жыткавічы
Жыткавічы (Гомельская вобласць)
Жыткавічы

Назва

Назва Жыткавічаў упершыню засведчаная ў форме "Жыдкавічы" (Жидковичи) пад 1500 г. Назва звязаная з адпачатнай назвай возера Чырвонае — Жыд-возера. Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Жыдкаўка, што з Жыд-возера цекла ў Прыпяць.

Назва «Жыд-возера» балцкага паходжання і не звязаная з бел. (састарэл.) жыд «яўрэй».

Назва «Жыд» паходзіць ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць», ад якога літоўскае žydėti «свяціць; цвісці», žaida «агмень (месца для адкрытага агня)». Далей да карацейшага балцкага *žei- / *ži- (з тым жа значэннем), ад якога таксама латышскае zīt «світаць, віднець», zaigs «зіхоткі» (*žei-, -g-), літоўскае žibus «зіхоткі» (*ži-, -b-).

Літоўскія гідранімічныя аналагі — назвы тыпу Žiba, Žiegas, Žied-upė, Žyd-a-upis. «Зіхоткія» водныя назвы ў балцкай гідраніміі на ўсходзе — Лучоса (на старой балцкай тэрыторыі тройчы), Свіцязь (двойчы).

Ад таго ж балцкага *žei- / *ži-, што і назва Жыд-возера, яцвяжскія назвы *Zeitō (адна ў форме «Зъято» з "Іпацьеўскага летапісу", другая як Zyatha у крыніцы сярэдзіны XVI ст.). Абедзве гэтыя азёрныя назвы значаць «Блішчастае (возера)» і матываваныя «блішчастасцю» воднай паверхні.

Балцкія гідронімы ў басейне Прыпяці не рэдкасць. З аднаго боку ад Жыд-возера — рака Арэса, з другога — у Прыпяць уцякаюць Цна, Лунія (Лань).

Герб

У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць аб Кучуках-Сестранцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 г. як маёнтак Жыдкавічы ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі — Кучукі-Сестранцэвічы герба «Сястрэнец» (польск.: Siestrzeniec).

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 г. чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель.

У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.

З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобласці. З 19 лістапада 1971 г. — горад.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1200 чал.
  • XX стагоддзе: 1938 год — 4300 чал.; 1959 год — 5400 чал.; 1970 год — 7900 чал.; 1995 год — 17,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 16,6 тыс. чал.; 2010 год — 15,9 тыс. чал.; 2016 год — 15 933 чал.; 2017 год — 16 019 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны

Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:

  • Азёрны — паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
  • БМУ — заходняя частка горада
  • Зубраня — цэнтральная частка горада
  • Сельгастэхніка — паўднёва-заходняя частка горада
  • Усходні — паўночная частка горада

Славутасці

Страчаная спадчына

Жыткавічы: Назва, Герб, Гісторыя 
Свята-Троіцкая царква

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  • GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 137—141.
  • A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400, 401.
  • Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335).
  • а б в г д Беларусь 1995.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
  • https://esu.com.ua/article-68206
  • https://slanlib.ru/kraevedenie/galereya-zemlyakov/pochetnyij-grazhdanin/frajman-grigorij-brisovich/
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жыткавічы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жыткавічы НазваЖыткавічы ГербЖыткавічы ГісторыяЖыткавічы НасельніцтваЖыткавічы ЭканомікаЖыткавічы МікрараёныЖыткавічы СлавутасціЖыткавічы Вядомыя асобыЖыткавічы Гл. таксамаЖыткавічы ЗаўвагіЖыткавічы ЛітаратураЖыткавічы СпасылкіЖыткавічыІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьБрэстГомельГомельская вобласцьЖыткавіцкі раёнКалінкавічыЛунінец

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БерасцянкаМайкл Кларк ДунканЯн ВертонгенВялікая хартыя вольнасцейКірыл і МяфодзійIRCГанаровы грамадзянін горада БаранавічыУладзімір СцяпанУніверсітэт Аль-АзхарВялікдзень (народная традыцыя)БульбаРИА Новости3 маяАрт-рокУладзімір Уладзіміравіч СаулічЭдзі АгняцветПедру I (імператар Бразіліі)Плошча Незалежнасці (Мінск)Помнік Янку Купалу (Мінск)ВітаўтКалядыКрасавікJavaScriptПолацкЧалавекГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяГісторыя БеларусіЦацкаКаштоўнасцьБаляслаў IV КучаравыКаскадныя табліцы стыляўСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)Брэсцкі мірУніверсітэтПсалтырМініяцюраСаюз палякаў на БеларусіЯўхім Фёдаравіч КарскіКарлес ПучдэмонВісарыён Рыгоравіч БялінскіДаўжыня хваліПаўстанне 1863—1864 гадоўСтарыя ВасілішкіMediaWikiПалац Незалежнасці (Мінск)Рускі драматычны тэатр (Чэбаксары)Архітэктура БеларусіНатуралізмВавёрка звычайнаяСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіМінская вяснаПінскДзікае паляванне караля СтахаАмонімТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваМалады ФронтПралескаАрганізацыя Аб’яднаных НацыйПаспалітае рушэннеЯцвягіБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Віктар КарамазаўВальпургіева ночГомельская вобласцьДабрыняПрыметнікБэзЛідскі замакКлаўдзіа МантэвердзіНёман (часопіс)Чалпон-АтаСтарабеларуская моваАрына Сяргееўна СабаленкаВагінальны сексРэгіянальная газета🡆 More