Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: авіяцыйнае здарэнне

Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 8 студзеня 2020 года.

Авіялайнер Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце ТэгеранКіеў, але праз 6 хвілін пасля ўзлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля горада Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорта Тэгерана. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце: 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.

Рэйс 752 Міжнародных авіяліній Украіны
На месцы катастрофы.
На месцы катастрофы.
Агульныя звесткі
Дата 8 студзеня 2020
Час 2:44 UTC
Прычына збіты
Месца Іран паміж Парандам і Шахрыярам, у 20 км ад Тэгерана (Іран)
Каардынаты IR_ HGЯO
Загінулыя 176 (усе) (МАУ, МЗС Украіны)
Параненыя 0
Паветранае судна
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя
Самалёт за 2 месяцы і 3 тыдні да катастрофы
Мадэль Boeing 737-8KV
Авіякампанія Украіна Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ)
Пункт вылету Іран Міжнародны аэрапорт імя імама Хамейні (Іран)
Пункт прызначэння Украіна Барыспаль, Кіеў (Украіна)
Рэйс PS-752
Бартавы нумар UR-PSR
Дата выпуску 21 чэрвеня 2016 (першы палёт)
Пасажыры 168 (СНБА Украіны)
167 (МАУ, МЗС Украіны)
Экіпаж 9
Выжылых 0

Катастрофа рэйса 752 стала найбуйнейшай (па колькасці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі перыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існавання. На момант падзей займала 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у свеце.

Прычынай крушэння стала трапленне ракеты, якую памылкова выпусціла сістэма СПА Ірана. На гэта паўплываў фактар напружанасці ваенных з-за амерыкана-іранскага канфлікту на Блізкім Усходзе.

Самалёт

Boeing 737-8KV (WL) (мадэль 737-800, KV — код авіякампаніі МАУ) з завадскім нумарам 38124 і серыйным 5977 быў пабудаваны ў 2016 годзе, а 21 чэрвеня здзейсніў свой першы палёт. Лайнер атрымаў рэгістрацыйны нумар UR-PSR і быў перададзены заказчыку — Міжнародным авіялініям Украіны. Па маршруце Сіэтл-Кефлавіку — Кіеў, з 19 па 20 ліпеня 2016 года борт UR-PSR прыбыў у аэрапорт Барыспаль — асноўны хаб авіякампаніі.

Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-7B24E. Эксплуатаваўся ў кампаноўцы салона на 186 месцаў эканом-класа (CY186). Апошняе тэхнічнае абслугоўванне праходзіў 6 студзеня 2020 года. Пры «ўзросце» 3 гады і 6 месяцаў дадзены самалёт быў адным з самых маладых прадстаўнікоў сямейства 737 Next Generation у флоце авіякампаніі.

Экіпаж і пасажыры

На борце знаходзіліся 176 чалавек, з якіх 167 — пасажыры.

Экіпаж складаўся з 9 чалавек:

  • Камандзір паветранага судна — Уладзімір Іванавіч Гапоненка.
  • Другі пілот — Сяргей Анатольевіч Хаменка.
  • Пілот-інструктар — Аляксей Яўгенавіч Навумкін.
  • Бортправаднікі:
    • Кацярына Алегаўна Статнік,
    • Ігар Валер’евіч Мацькоў,
    • Марыя Міхайлаўна Мікіцюк,
    • Дзяніс Міхайлавіч Ліхно,
    • Валерыя Яўгенаўна Аўчарук,
    • Юлія Мікалаеўна Салагуб.
Грамадзянства Пасажыры Экіпаж Усяго
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Афганістан 4 0 4
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Вялікабрытанія 3 0 3
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Германія 3 0 3
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Іран 83 (82) 0 83 (82)
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Канада 63 0 63
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Украіна 2 9 11
Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя  Швецыя 10 0 10
Усяго 167 9 176

Па даных СНБА Украіны, два чалавекі з 169, зарэгістраваных на рэйс, не селі ў самалёт.

Перадгісторыя

Катастрофа адбылася на фоне палітычнага крызісу паміж ЗША і Іранам у Персідскім заліве. Сітуацыя ў рэгіёне была напружанай пасля нанясення ўдараў ЗША ў Іраку і гібелі ў выніку авіяўдару 3 студзеня 2020 года ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані, камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс». 8 студзеня іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пачаў аперацыю адплаты, накіраваную супраць амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі Ірака, а войскі СПА былі прыведзеныя ў 100%-ную боегатоўнасць. Як сказаў камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ, вайскоўцы прасілі спыніць авіязносіны на час ракетнага ўдару па амерыканскаму кантынгенту ў Іраку, але гэта патрабаванне не выканалі. Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам адбылася праз некалькі гадзін пасля атакі КВІР на амерыканскія ваенныя аб’екты ў Іраку.

Катастрофа

Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам: Самалёт, Экіпаж і пасажыры, Перадгісторыя 
Траекторыя палёту рэйса PS752 (па дадзеных flightradar24). Месца сутыкнення з зямлёй адзначана крыжыкам.

Борт UR-PSR выконваў міжнародны рэйс PS-752 з Тэгерана ў Кіеў. У 02:38 UTC (06:08 па мясцовым часе), пасля гадзінны затрымкі, рэйс 752 узляцеў з паласы 29R аэрапорта імя імама Хамейні, і спачатку палёт праходзіў у нармальным рэжыме. Аднак у 02:44 UTC (06:14 па мясцовым часе), калі лайнер з хуткасцю 509 км/г падняўся да вышыні 2416 м, сувязь з ім нечакана перапынілася. Самалёт перайшоў у некіравальны спуск, пры гэтым, паводле апублікаванага іранскімі студэнтамі відэазапісу, на яго борце быў пажар. Машына ўрэзалася ў зямлю ля паўночнай мяжы Паранда, у 20 км на паўночны захад ад аэрапорта, і цалкам разбурылася, а ўсе, хто быў у ёй, загінулі. На кадрах, знятых відавочцамі, відаць, што самалёт адразу пасля ўзлёту загарэўся і ўпаў, пасля чаго адбыўся выбух.

Рэакцыя

Адразу пасля інцыдэнту іранскія карыстальнікі Твітэра выклалі непацверджаную інфармацыю аб тым, што катастрофа адбылася ў выніку памылковага запуску ракет СПА іранскімі ваеннымі. Арабская газета Al-Hadath таксама паведаміла, што самалёт быў збіты іранскімі СПА. Аднак вядучыя іранскія агенцтвы навін паведамілі пра тэхнічную няспраўнасць. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў не спекуляваць на прычынах інцыдэнту.

Украінскі лідар выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пасажыраў і членаў экіпажа. У сувязі з катастрофай ён перапыніў візіт у Аман і выляцеў у Кіеў. Па яго ўказанні СНБА сфарміраваў аператыўны штаб. Прэзідэнт дадаў таксама, што некалькі ўкраінскіх самалётаў падрыхтаваны да вылету ў Тэгеран для наступнай транспартоўкі целаў загінулых.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады Жулі Пеет. Спачуванні іранскаму і ўкраінскаму прэзідэнтам выказаў таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Спачуванні сем’ям загінулых выказалі дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і іншыя палітыкі.

Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Канады, — краіны, грамадзянамі якой была значная частка загінулых, — разам з іншымі членамі ўрада Канады выказаў шкадаванне ў сувязі з трагедыяй і паабяцаў сумесную работу з міжнароднымі партнёрамі з мэтай «адказаць на пытанні канадцаў».

9 студзеня стала днём жалобы ў Іране і ва Украіне.

Расследаванне

На месца крушэння была накіравана іранская следчая група. Па словах кіраўніка камісіі па расследаваннях катастроф Іранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамленняў пра надзвычайную сітуацыю на борце ад экіпажа не паступала.

Украінскі ўрад паведаміў, што накіруе ўласных экспертаў для дапамогі следчай групе ў расследаванні трагедыі. Уладзімір Зяленскі даў указанне генпракурору Украіны пачаць расследаванне прычын катастрофы.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана сцвярджаў, што пасля ўзгарання рухавіка самалёт ахапіла полымя, што прывяло да страты кантролю над лайнерам і крушэння. Амаль адразу была выключана версія пра тэракт на борце.

Неўзабаве пасля крушэння былі выяўлены бартавыя самапісцы. Іран адмовіўся даваць Украіне «чорныя скрыні». Начальнік дэпартамента рэагавання на надзвычайныя здарэнні Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Хасан Резаіфар заявіў:

«Чорныя скрыні будуць расшыфроўвацца ў аўтарытэтнай дзяржаўнай лабараторыі Ірана. Такім чынам, іранскія законы ўсталёўваюць правілы, дзе і як іх трэба расшыфроўваць».

Паводле стандартаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, акрамя прадстаўнікоў краіны, у якой адбыўся інцыдэнт, у расследаванні павінны прыняць удзел амерыканскі Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы самалёта), французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы рухавікоў) і ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры (як прадстаўнік дзяржавы рэгістрацыі борта). Кіраўнік іранскага аддзялення ІКАО Алі Абедзадэ паведаміў, што прадстаўнікі Украіны будуць дапушчаны да расследавання.

9 студзеня Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана апублікавала першыя вынікі расследавання. Паводле папярэдніх даных, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілоты развярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт. Пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся ўзрыў. Адзначалася, што ад экіпажа не паступала паведамленняў аб незвычайных абставінах палёту.

10 студзеня абломкі самалёта былі сабраны і вывезены ў ангар для рэканструкцыі і расследавання прычыны катастрофы. Кіраўнік арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ заявіў, што расследаванне катастрофы зойме адзін-два гады, а расшыфроўка чорнай скрыні зойме адзін-два месяцы. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, Украіна атрымала ад Ірана доступ да бартавога самапісца. Паводле яго слоў, прадстаўнікам украінскага боку таксама далі доступ да абломкаў самалёта і месца крушэння, а таксама да запісаў перамоў дыспетчараў аэрапорта Тэгерана з пілотамі. Як адзначыў Прыстайка, украінскі экіпаж да апошняга не паведамляў ні пра якія непаладкі, аднак перад крушэннем рэзка змяніў курс. Кіраўнік СБУ Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да авіякатастрофы: першая — пападанне ракеты, другая — тэракт.

11 студзеня Іран прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў збіты СПА краіны па памылцы, а не пацярпеў катастрофу ў выніку тэхнічнай няспраўнасці. Пра гэта заявіў Генштаб Узброеных сіл Ірана. У заяве вайскоўцаў было сказана, што катастрофа стала вынікам чалавечай памылкі. Поўную адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта прыняў на сябе Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле слоў камандуючага ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Аміра-Алі Хаджызадэ, сістэма СПА прыняла ўкраінскі самалёт за крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўнай. Аператар супрацьпаветранай абароны Ірана самастойна вырашыў выпусціць крылатую ракету па самалёце, не здолеўшы звязацца з камандаваннем. Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў размове з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых. Ён папрасіў прабачэння іранскага боку за трагедыю. Хасан Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці.

Прэзідэнт Украіны У. Зяленскі дамовіўся з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам аб прыцягненні французскіх спецыялістаў да расшыфроўцы «чорных скрыняў». 12 студзеня французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) паведаміла, што «чорныя скрыні» збітага ракетай рэйса будуць расшыфраваны на тэрыторыі Украіны.

13 студзеня Савет па бяспецы на транспарце Канады (TSB) па запрашэнні Ірана накіраваў двух сваіх следчых у Тэгеран. TSB таксама планаваў адправіць другую групу следчых з вопытам загрузкі і аналізу бартавых самапісцаў.

14 студзеня пошукавая каманда ДСНС, эксперты МУС і следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны завяршылі пошукавыя работы, следчыя мерапрыемствы і работу па ідэнтыфікацыі целаў загінулых на месцы катастрофы і вярнуліся ва Украіну.

У чэрвені ў Міністэрстве замежных спраў Ірана заявілі пра гатоўнасць правесці перамовы з Украінай па «чорных скрынях» і выплаце кампенсацый сем’ям загінулых. Аднак 9 ліпеня намеснік кіраўніка МЗС Украіны Яўген Енін заявіў, што з пачатку 2020 года Украіна накіравала Ірану чатыры прапановы аб пачатку перамоў, але канкрэтную дату так і не ўдалося ўзгадніць.

24 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што даныя з «чорных скрыняў» лайнера пацвердзілі факт знешняга ўмяшання ў работу самалёта.

29 ліпеня ў Кіеве пачаўся першы этап перамоў з Іранам па збітаму ўкраінскаму «Боінгу». Па іх выніках Тэгеран пагадзіўся выплаціць усе неабходныя кампенсацыі.

20 лютага 2021 года ваенная пракуратура Ірана завяршыла расследаванне катастрофы самалёта МАУ, пачалася падрыхтоўка абвінаваўчага акта дзесяці падазраваным.

Прычына катастрофы

11 студзеня кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў, што, паводле папярэдніх высноў унутранага расследавання, праведзенага ўзброенымі сіламі, было зроблена заключэнне, што самалёт быў збіты выпадкова ў выніку «чалавечай памылкі».

У афіцыйным паведамленні гаварылася:

«Падчас палёту самалёт апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад аднаго з важных ваенных аб’ектаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і па форме і вышыні палёту нагадваў варожы аб’ект».

У заяве таксама было паказана, што вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці. У заяве прэзідэнта Ірана Хасана Рухані, апублікаваным ISNA, гаварылася, што на фоне «запалохванняў і агрэсіі з боку ЗША» пасля гібелі Касема Сулеймані з мэтай абароны ад магчымых нападаў з боку ЗША іранская армія была прыведзена ў поўную гатоўнасць, «аднак, на жаль, гэта прывяло да чалавечых памылак». Па словах Рухані, Іран глыбока шкадуе аб трагедыі.

Генеральны штаб УС Ірана паведаміў, што праз некалькі гадзін пасля ракетнага ўдару Ірана ваенныя самалёты, якія належаць амерыканскім ВПС, павялічылі колькасць палётаў у паветранай прасторы каля Ірана, і працягвалі паступаць паведамленні пра некаторыя лятучыя цэлі, якія набліжаліся да абарончых аб’ектаў краіны.

Камандуючы Ваенна-касмічнымі войскамі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Амір-Алі Хаджызадэ заявіў, што аператар сістэмы СПА вызначыў украінскі самалёт як «варожы аб’ект» (крылатую ракету), але з-за перашкод у сувязі не змог дакласці пра гэта камандаванню, таму ён самастойна прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету па цэлі. Генеральны штаб Узброеных сіл Ірана заявіў, што вінаватыя ў гібелі самалёта былі перададзены армейскай судовай арганізацыі для прыняцця працэсуальных рашэнняў.

Наступствы катастрофы

МАУ абвясціла аб прыпыненні палётаў у Тэгеран на нявызначаны тэрмін. Паралельна з гэтым у сувязі з высокай напружанасцю ў рэгіёне аб аналагічных рашэннях заявілі і іншыя авіякампаніі, у тым ліку Singapore Airlines, China Airlines і Malaysia Airlines. Не выкарыстоўваць паветраную прастору краін Блізкага Усходу праз некалькі гадзін пасля катастрофы рэкамендавала Расавіяцыя. Падобнае рашэнне прыняла авіякампанія Air Astana.

10 студзеня намеснік кіраўніка Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Мартэза Дэхган паведаміў, што шэраг міжнародных авіякампаній, якія раней прыпынілі рэйсы ў Іран, а таксама рэйсы, маршрут якіх пралягае праз гэту краіну, з меркаванняў бяспекі аднавілі палёты над Іранам.

Пасля таго як афіцыйныя ўлады краіны прызналі, што па памылцы збілі пасажырскі лайнер «Украінскіх авіяліній», больш за дзве тысячы маладых актывістаў выйшлі на стыхійны мітынг у Тэгеране ўвечары 11 студзеня. Галоўным лозунгам пратэстуючых стала патрабаванне ліквідаваць Вярхоўнага Лідара Ірана. 12 студзеня падобныя мітынгі супраць палітыкі КВІР прайшлі ў Ісфахане і Хамадане.

19 студзеня целы 11 загінулых украінскіх грамадзян прыбылі ва Украіну.

Суд

16 красавіка 2023 года паведамлена, што ў Іране вынеслі прысуд 10 вайскоўцам узброеных сіл па абвінавачанні ў датычнасці да збіцця самалёта. Камандзіра, чые дзеянні прывялі да катастрофы, прысудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, іншых вайскоўцаў — ад аднаго да трох гадоў.

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Катастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам СамалётКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам Экіпаж і пасажырыКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам ПерадгісторыяКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам КатастрофаКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам РэакцыяКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам РасследаваннеКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам Прычына катастрофыКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам Наступствы катастрофыКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам СудКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам ЗаўвагіКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам СпасылкіКатастрофа Boeing 737 Пад Тэгеранам20208 студзеняBoeing 737КіеўМіжнародныя авіялініі УкраіныТэгеран

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван ЧыгрынаўУладзіслаў ВазаБеларуская моваАлесь ГарунСнегГербы гарадоў БеларусіБарань (Барысаўскі раён)Сад знічак (тэлесерыял, 2018)Мірскі замакБеларусыСвятлана Міхайлаўна ЛясовічМар’ян ДуксаСамаліКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўТрэці рэйхФранцыяЯдвігін Ш.Аўтамагістраль УралСкорасць гукуЙПавел Аляксандравіч ХарланчукАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіЖамойцьГарады БеларусіНазоўнікЧабор звычайныРэзюмэЕўрапейскі СаюзЛяхавіцкі стройOnliner.byБеларускі фальклорМарыяна РахойРаксалана Андрэеўна ПідласаСанкт-Пецярбург31 сакавікаЛатвіяРэпрадуктыўная сістэма чалавекаРуская мова1991Марк ШагалБеларуская ВікіпедыяЛюдміла РублеўскаяУругвайАкупацыя Ірака (2003—2011)БарнсКатарКуфарМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтМастацтваЛапландыяМаксім ТанкФеадалізмАляксей ДудараўРэжым ЛукашэнкіУНІАНЛаосНародны АльбомРыжскі мірны дагавор (1921)Вялікае Княства ЛітоўскаеГерб СеўтыРужаныArchive.isНаталля Аляксееўна АрсенневаАлена Леанідаўна БогданБеларуская энцыклапедыя🡆 More