Еўрапейская Эканамічная Супольнасць

Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) — міжнародная арганізацыя ў 1957—1993 гадах, створаная для эканамічнай інтэграцыі (уключаючы агульны рынак) Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Люксембурга і Францыі.

З часам да супольнасці далучылася яшчэ шэсць краін.

Еўрапейская Эканамічная Супольнасць
ЕЭС у 1993 годзе.

З 1967 года органы ЕЭС таксама рэгулявалі Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам).

У 1993 годзе ЕЭС была ператворана ў Еўрапейскую супольнасць.

Дзяржавы-члены

Сцяг Дзяржава Дата ўваходжання Мовы Валюта Насельніцтва
(1990)
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Бельгія 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нідэрландская, французская і нямецкая бельгійскі франк &&&&&&&010016000.&&&&&010 016 000
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Данія 01973-01-01 1 студзеня 1973 дацкая дацкая крона &&&&&&&&05146500.&&&&&05 146 500
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Францыя 01957-03-25 25 сакавіка 1957 французская французскі франк &&&&&&&056718000.&&&&&056 718 000
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Заходняя Германія 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нямецкая нямецкая марка &&&&&&&063254000.&&&&&063 254 000
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Грэцыя 01981-01-01 1 студзеня 1981 грэчаская грэчаская драхма &&&&&&&010120000.&&&&&010 120 000
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Ірландыя 01973-01-01 1 студзеня 1973 ірландская і англійская ірландскі фунт &&&&&&&&03521000.&&&&&03 521 000
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Італія 01957-03-25 25 сакавіка 1957 італьянская італьянская ліра &&&&&&&056762700.&&&&&056 762 700
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Люксембург 01957-03-25 25 сакавіка 1957 французская, нямецкая і люксембургская люксембургскі франк &&&&&&&&&0384400.&&&&&0384 400
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Нідэрланды 01957-03-25 25 сакавіка 1957 нідэрландская нідэрландскі гульдэн &&&&&&&014892300.&&&&&014 892 300
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Партугалія 01986-01-01 1 студзеня 1986 партугальская партугальскі эскуда &&&&&&&&09862500.&&&&&09 862 500
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Іспанія 01986-01-01 1 студзеня 1986 іспанская іспанская песета &&&&&&&038993800.&&&&&038 993 800
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Вялікабрытанія 01973-01-01 1 студзеня 1973 англійская фунт стэрлінгаў &&&&&&&057681000.&&&&&057 681 000

Гісторыя

Стварэнне і раннія гады

У 1951 годзе быў падпісаны Парыжскі дагавор, які стварыў Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС). Гэта была міжнародная супольнасць, заснаваная на наднацыянальнасці і міжнародным праве, закліканая дапамагчы эканоміцы Еўропы і прадухіліць магчымасць вайны паміж сваімі членамі.

У 1956 годзе Поль-Анры Спаак узначаліў міжурадавую канферэнцыю па агульным рынку і Еўратаму ў канферэнц-цэнтры Валь-Дзюшэс, якая прывяла да падпісання 25 сакавіка 1957 г. Рымскага дагавора пра стварэнне Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці.

У выніку ўтварыліся Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) і Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам або часам ЕАЭС). ЕЭС павінна была стварыць Мытны саюз, а Еўратам — садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферы атамнай энергетыкі.

Адным з першых важных дасягненняў ЕЭС стала вызначэння ў 1962 годзе адзіных узроўняў цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У 1968 годзе былі адменены ўнутраныя тарыфы (тарыфы на гандаль паміж краінамі-членамі) на некаторыя тавары.

1 ліпеня 1967 года ўступіў у сілу дагавор, які аб’яднаў органы ЕЭС, ЕАВС і Еўратама. Арганізацыі заставаліся юрыдычна незалежнымі, але кіраваліся сумеснымі інстытутамі, у сукупнасці яны былі вядомыя як Еўрапейскія супольнасці.

Пашырэнне супольнасці

У 1960-я гады былі зроблены першыя спробы пашырэння. У 1961 годзе Данія, Ірландыя, Вялікабрытанія і Нарвегія (у 1962 годзе) падалі заяўкі на ўступленне ў гэтыя тры супольнасці. Аднак прэзідэнт Шарль дэ Голь убачыў у брытанскім членстве траянскага каня для ўплыву ЗША і наклаў вета на сяброўства, а заяўкі ўсіх чатырох краін былі прыпыненыя. Грэцыя стала першай краінай, якая далучылася да ЕЭС у 1961 годзе ў якасці асацыяванага члена, аднак яе сяброўства было прыпынена ў 1967 годзе пасля дзяржаўнага перавароту палкоўнікаў.

Праз год, у лютым 1962 года, Іспанія паспрабавала ўвайсці ў еўрапейскую супольнасць. Аднак, бо Франкісцкая Іспанія не была дэмакратыяй, усе члены Савета адхілілі гэтую просьбу ў 1964 годзе.

Чатыры краіны зноў падалі свае заяўкі 11 траўня 1967 года, і пасля таго, як Жорж Пампіду змяніў Шарля дэ Голя на пасадзе прэзідэнта Францыі ў 1969 годзе, вета было знята. Перамовы пачаліся ў 1970 годзе пры праеўрапейскім урадзе Вялікабрытаніі Эдварда Хіта. Два гады пасля былі падпісаны дагаворы аб далучэнні, так што Данія, Ірландыя і Вялікабрытанія далучыліся да супольнасці з 1 студзеня 1973 года. Нарвежскі народ канчаткова адмовіўся ад сяброўства ў арганізацыі на рэферэндуме 25 верасня 1972 года.

У 1979 годзе ўпершыню былі праведзены выбары ў Еўрапейскі парламент, які дзейнічаў з 1957 года, прамым галасаваннем насельніцтвам краін-членаў. Да гэтага дэпутаты Еўрапейскага парламента прызначаліся парламентамі дзяржаў-членаў ЕЭС.

Грэцыя зноў падала заяўку на ўступленне ў супольнасць 12 чэрвеня 1975 года, пасля аднаўлення дэмакратыі, і далучылася да яго 1 студзеня 1981 года. Услед за Грэцыяй і пасля іх уласнага дэмакратычнага аднаўлення Іспанія і Партугалія звярнуліся да супольнасці ў 1977 годзе, і далучыліся 1 студзеня 1986 года. У 1987 годзе Турцыя афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў супольнасць і пачала самы працяглы працэс падачы заявак для любой краіны.

Ператварэнне ЕЭС на Еўрапейскую супольнасць

У 1992 годзе з падпісаннем Маастрыхцкака дагавора Еўрапейская эканамічная супольнасць перайменавана ў Еўрапейскую супольнасць і стала асноўнай супольнасцю, адной з трох апор (таксама, як Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі і Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах) Еўрапейскага Саюза.

Крыніцы

Спасылкі

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць  Еўрапейская Эканамічная Супольнасць 
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

Tags:

Еўрапейская Эканамічная Супольнасць Дзяржавы-членыЕўрапейская Эканамічная Супольнасць ГісторыяЕўрапейская Эканамічная Супольнасць КрыніцыЕўрапейская Эканамічная Супольнасць СпасылкіЕўрапейская Эканамічная СупольнасцьІталіяБельгіяГерманіяЛюксембургНідэрландыФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Барыс Ісакавіч НасоўскіБайкаЗоркаАнатоль ВярцінскіColossal Cave AdventureСправа «Армія з народам»Алесь БадакГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуСаюз пісьменнікаў СССРВолаваІван ЧыгрынаўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларусыOnliner.byРусский военный корабль, иди на хуйАркадзь КуляшоўЗалаты Купідон100 найвялікшых беларускіх песеньБарыс КітБісексуалПлошча Якуба КоласаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаГазавая плітаІван Станіслававіч ТэртэльУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАляксандр Бекіравіч СмольскіРэкі і каналы БеларусіСінільная кіслатаТалька (вёска)Энрыка КарузаУладзімір Несцеравіч ДражынКаробчыцыУладзімір Аляксеевіч АрлоўЯн СяньцзіньАлесь ПісьмянкоўТрагедыя ў НалібокахКапіталізмГваздэцьГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Сілабічнае вершаскладаннеБеларуская чыгункаСхема БЧБРыгор АстапеняЛітаратурныя жанрыУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Лімінгтан (Англія)ВялесЮрый КашыраПятрусь БроўкаЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)ПаэзіяЛеанід Дранько-МайсюкГаннаЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшМаксім ГарэцкіДзень беларускага пісьменстваЮрый Васілевіч ЯкаўлеўГімн Беларускай ССРШтадлер МінскДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаМухамор чырвоныХайкуApraxiaНавум Якаўлевіч ГальпяровічВагінальны сексСяргей БульбаАлен ЛейнМарская міляЭдвард Адамавіч ВайніловічВольга Славаміраўна БондараваМіхась ПадгорныІгар Міхайлавіч ПракаповічApple Pay🡆 More