Дацкая Мова

Да́цкая мо́ва (дацк.: dansk, dansk sprog) — мова ўсходнескандынаўскай падгрупы германскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.

На дацкай мове размаўляюць прыкладна 5,5 мільёнаў чалавек — у Даніі, уключна з Грэнландыяй і Фарэрскімі астравамі, дзе яна афіцыйная; у Паўднёвым Шлезвігу ў Германіі, дзе яна мае статус абароненай мовы меншасці; у Ісландыі, дзе гэта першая замежная мова ў школах.

Дацкая мова
Дацкая Мова
Саманазва dansk
Краіны
Арганізацыя, якая рэгулюе Danish Language Council[d]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 6 000 000 чал.
  • 5 520 860 чал. (2012)
  • 5 621 380 чал. (2012)
Класіфікацыя
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 дат 178
ISO 639-1 da
ISO 639-2 dan
ISO 639-3 dan
WALS dsh
Ethnologue dan
Linguasphere 52-AAA-cc
ABS ASCL 1501
IETF da
Glottolog dani1284 і dani1285
Дацкая Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Класіфікацыя

Дацкая Мова 
Банер «Вывучай дацкую мову» ў Фленсбургу, Германія

Дацкая мова належыць да паўночнагерманскай альбо скандынаўскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і, у якую акрамя дацкай уваходзяць шведская, нарвежская, ісландская і фарэрская мовы. Сярод скандынаваў дацкая, нароўні з нарвежскай і шведскай мовамі, класіфікуюцца як кантынентальныя, а не астраўныя — ісландская і фарэрская. Адметнымі асаблівасцямі кантынентальных моваў з’яўляюцца спрашчэнне сістэмы скланення слоў і значная роля запазычанняў у словаўтварэнні. Носьбіты кантынентальных скандынаўскіх моў адносна лёгка разумеюць адзін аднаго, у тым ліку ў вуснай і ў пісьмовай камунікацыі.

Гісторыя

Як шведская, нарвежская, фарэрская, а таксама ісландская, дацкая мова паходзіць ад старажытнаскандынаўскай мовы, рунічныя надпісы якой датуюцца III стагоддзем нашай эры. У эпоху вікінгаў прыкладна ў IX — сярэдзіне XII стагоддзяў у мове адбыліся значныя змены. Яны прывялі да з’яўлення адрозненняў паміж усходнескандынаўскімі, якія далі пачатак дацкай і шведскай мовам, і заходнескандынаўскімі дыялектамі, якія далі пачатак нарвежскаму нюнорску, фарэрскай і ісландскай мовам.

У гісторыі дацкай мовы вылучаюць тры перыяды: агульнаскандынаўскую мову-аснову (III—IX стагоддзі), старажытнадацкую мову (IX—XVI стагоддзі) і новадацкую мову (з XVI стагоддзя), якая ўключае сучасную дацкую мову (XX стагоддзе).

Шведскі мовазнаўца Эліяс Весен пісаў, што «з гістарычнага пункту гледжання ўсе скандынаўскія гаворкі мелі адзіную мову, якая змянялася геаграфічна». У IX стагоддзі з агульнаскандынаўскай мовы-асновы з’яўляюцца тры галіны, адна з іх утварыла ўласна дацкую мову, але да пачатку XIII стагоддзя ўсе скандынаўскія гаворкі мелі назву «наша мова» альбо пазначаліся ў выглядзе назвы dönsk tunga, што была ў саксаў, праз якіх быў кантакт з паўднёвым краем Скандынавіі. Толькі з пачатку XIII стагоддзя да заходнескандынаўскіх нарвежскай і ісландскай пачала ўжывацца назва norrøn tunga або norrønt mál, саманазва шведскай мовы ўпершыню з’явілася ў XIV стагоддзі.

Дыялекты

Дацкая мова мае значную колькасць мясцовых дыялектаў, якія падзяляюцца на тры часткі:

  • Астравы:
    • Зеландская
    • Фюнская
    • дыялекты паўднёвых дацкіх астравоў
  • Заходнеданскі (юцкі):
  • Усходні:

Дыялектныя межы размытыя. Аддаленыя дыялекты Ютландыі і Борнхальма ўяўляюць пэўныя цяжкасці для разумення іншымі.

Напісанне

Дацкі алфавіт заснаваны на базе лацінскага. У дацкай мове 29 літар. Асобнымі літарамі лічацца Ææ, Øø, Åå. Літары Qq, Ww, Zz сустракаюцца толькі ў замежных словах.

Літары алфавіта Назвы літар
Аа а'
Bb be'
Cc se'
Dd de'
Ee e'
Ff εf
Gg ge'
Hh hɔ'
Ii i'
Jj jɔð
Kk kʰɔ'
Ll εl
Mm εm
Nn εn
Oo o'
Pp pʰe'
Qq kʰu'
Rr εɹ
Ss εs
Tt tʰe'
Uu u'
Vv ve'
Ww dɔbəldve'
Xx εgs
Yy y'
Zz sεd
Ææ ε'
Øø ø'
Åå ɔ'

Гл. таксама

Зноскі

  • https://www.ethnologue.com/language/dan
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дацкая мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Дацкая Мова КласіфікацыяДацкая Мова ГісторыяДацкая Мова ДыялектыДацкая Мова НапісаннеДацкая Мова Гл. таксамаДацкая МоваІндаеўрапейскія мовыІсландыяГерманскія мовыГерманіяГрэнландыяДаніяФарэрскія астравы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Алаіза ПашкевічАстравецПегінгКрыж Ефрасінні ПолацкайM8L8THГродзенская вобласцьМаксім ЛужанінНароўляКанюшынаСталінская прэміяПрастрэл шыракалістыБеларусыФерэт (бронеаўтамабіль)HyperloopМаксім ТанкГенадзь Пятровіч ПашкоўЗараастрызмДзеепрыслоўеДыпломАнтон Яўстаф’евіч АдамовічМядзведзевыяПарэчкіОршаЭлкано Маркавіч ГальдштэйнГуканне вясныФранцішак КушальАўдытСімвалізмАфганістанКапялюшЭрэкцыяЛідскі замакДзіцячы конкурс песні ЕўрабачаннеЮрый Аляксеевіч ГагарынПравы ЛГБТ у БеларусіПенсіяГамеланАджарыяГалоўная старонкаЯнка СіпакоўКатынскі расстрэлЖывёлыДзве душыНародны паэт БеларусіКандрат КрапіваСвятая зямляКасцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)Раскіданае гняздо (п’еса)Калюмны (герб)Вялікая Айчынная вайнаБеларусь у складзе Расійскай імперыіПолацкае княстваБеларусьБязоднае балотаБаруны (Ашмянскі раён)ІранМіхась БашлакоўКазаньПаўстанне 1863—1864 гадоўВатыканская апостальская бібліятэкаАнатоль ВярцінскіАлег Леанідавіч ГрушэцкіПошукавая аптымізацыяВінцэнт Дунін-МарцінкевічСтаніслаў МанюшкаWayback Machine15 красавікаВялікі выбухШЭротыкаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаІндыйскі акіянЯкаў Рыгоравіч Анапрэенка🡆 More