Гуджарат

Гуджарат (гудж.: ગુજરાત, хіндзі: गुजरात), штат на захадзе Індыі.

Самы высокаіндустрыялізаваны штат Індыі — дае 19,8 % агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі краіны. Гранічыць з Пакістанам на паўночным захадзе, а таксама са штатамі Раджастхан на паўночным усходзе, Мадх’я-Прадэш на ўсходзе, Махараштра і саюзнымі тэрыторыямі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу на поўдні, абмываецца Аравійскім морам на захадзе. Займае 7-е месца сярод штатаў па плошчы (196 024 км²) і 10-е па насельніцтву (50,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Гандзінагар. Буйнейшы горад і эканамічны цэнтр штата — Ахмедабад. 3-і па велічыні горад — Вадодара.

Гуджарат
ગુજરાત, गुजरात
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 мая 1960
Кіраўнік Bhupendrabhai Patel[d]
Афіцыйная мова гуджараці, хіндзі
Насельніцтва (2001)
50,597 млн (10-е месца)
Шчыльнасць 258 чал./км²
Плошча 196 024 км²
Гуджарат на карце
Часавы пояс Indian Standard Time[d]
Код ISO 3166-2 IN-GJ
Код аўтам. нумароў GJ
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Тэрыторыя Гуджарата ўключае некалькі геаграфічных рэгіёнаў. На поўначы і ўсходзе Дэканскае пласкагор’е паступова пераходзіць у раўніну з характэрнымі для яе ўрадлівымі пашамі, сухімі і вільготнымі лясамі. На паўднёвым усходзе месцяцца Заходнія Гаты і вузкі Конканскі бераг. Заходняя частка штата ўключае прыліўныя землі дэльты ракі Інд і гліністую саланчаковую пустыню Качскі Ран. На ўзбярэжжы Аравійскага мора вылучаецца паўвостраў Катхіявар. Яго цэнтр заняты гарамі, астатнія раёны — сухія нізіны і раўніны. Важны гісторыка-геаграфічны раён Катхіявара — Саўраштра. У ім захаваўся знакаміты Гірскі лес, які насяляюць апошнія азіяцкія львы.

Буйныя рэкі: Сабарматы, Тапты, Нармада.

Палітыка

З 2001 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты. Партыйныя кіраўнікі абвінавачваліся ў неўмяшальніцтве падчас антымусульманскіх беспарадкаў у 2002, калі загінула па розных падліках ад адной да трох тысяч мусульман. У выніку пазіцыі партыі ў штаце крыху аслабелі — на выбарах у Лок Сабху ў 2004 яна атрымала 14 месцаў у парламенце ад Гуджарата супраць 12 у Індыйскага нацыянальнага кангрэса, тады як на выбарах у 1999 атрымала ўсе 26.

Эканоміка

Адзін з самых эканамічна развітых і багатых штатаў Індыі. Асноўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне, хімічная, нафтахімічная, фармацэўтычная, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Здабываюцца соль (звыш 60 % нацыянальнага аб’ёму здабычы), марганец, вапняк, флюарыт, баксіты, буры вугаль, нафта (апошняя — з 1960, геолагаразведка праведзена пры дапамозе СССР).

Гуджарат — важны баваўнаводчы раён Індыі: тут вырошчваюцца лепшыя ў краіне гатункі бавоўны; на долю Гуджарата прыходзіцца звых 1/5 плошчы (1,7 млн га) і больш 1/4 агульнаіндыйскай вытворчасці бавоўны (каля 300 тыс. т у год). Вырошчваюцца таксама рыс, арахіс, кукуруза, пшаніца, бабовыя, тытунь. Разводзяць буйвалаў і зебу (Гуджарат — буйнейшы вытворца малака ў Індыі), авечак, коз.

Насельніцтва

Асноўнае насельніцтва Гуджарата складаюць гуджаратцы, якія размаўляюць на гуджарацкай мове. Нягледзячы на моўнае адзінства, гуджаратцы вельмі адрозніваюцца культурна і рэлігійна. Частка насельніцтва згуртавана ў племянныя аб'яднанні, прызнаныя з боку дзяржавы. Сярод іх ёсць гурджары — супольнасць цэнтральнаазіяцкага паходжання, ад наймення якой паходзіць назва штата. Племя сіддзі паходзіць з Афрыкі, але прыняло многія рысы індыйскай культуры. Племя гармаці захоўвае качавы лад, часцяком параўноўваецца з еўрапейскімі цыганамі. Дарэчы, многія даследчыкі мяркуюць, што Гуджарат сапраўды з'яўляецца прарадзімай цыганоў. Згодна старажытным паданням, Гуджарат — прарадзіма сінгалаў Шры-Ланкі, яшчэ аднаго арыйскага народа. Стракатасць племянных культур асабліва заўважна ў Саўраштры, дзе захоўваюцца народныя строі і многія звычаі традыцыйнага ладу. На захадзе і поўначы штата здаўна жывуць сіндхі і раджастханцы, на паўднёвым усходзе — конкані.

Згодна перапісу насельніцтва 2011 г., 88,6% насельнікаў Гуджарата — індуісты, 9,7% — мусульмане, 1% — джайны, 0,5% — хрысціяне. Вельмі невялікая колькасць вернікаў прадстаўлена зараастрыйцамі, але гістарычна прадстаўнікі гэтай рэлігіі адыгрывалі важную ролю. З іх колаў паходзяць носьбіты прозвішча Гандзі. Толькі 0,1% гуджаратцаў не звязвае сябе з рэлігіяй. Падзел па рэлігійнаму прынцыпу ўскладняе ўзаемныя адносіны паміж рознымі групамі. Падчас пераўтварэння Брытанскай Індыі ў Індыю і Пакістан паміж гуджарацкімі індуістамі і мусульманамі адбываліся крывавыя канфлікты. Многія гуджарацкія мусульмане былі вымушаны пакінуць радзіму і ператварыцца ў мухаджыраў. Характэрна, што гуджарацкі індуіст Махатма Гандзі стаў заснавальнікам Індыйскай дзяржавы, а гуджарацкі мусульманін Мухамед Алі Джына — Пакістана.

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гуджарат, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Гуджарат ГеаграфіяГуджарат ПалітыкаГуджарат ЭканомікаГуджарат НасельніцтваГуджарат СпасылкіГуджаратІндыяАравійскае мораАхмедабадВадодараГандзінагарГуджараціДадра і НагархавеліДаман і ДыуМадх’я-ПрадэшМахараштраПакістанРаджастханХіндзі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ефрасіння ПолацкаяАнатоль ВярцінскіПрыметнікВасіль ВіткаТадэвуш КасцюшкаM8L8THБеларусь 2Беларускі лацінскі алфавітМастацтва Старажытнага РымаЯпонская моваБарбара РадзівілРаманчуковэШчасцеКанавалавэ (Канатопскі раён)Кірыл Трафімавіч МазураўЯнка ГеніюшБеларуская ВікіпедыяБрэсцкая вобласцьГлебаБурыкыТадзіяна Тодараўна КляшторнаяVPNУніверсітэт Святога СтэфанаGoogle searchРэкі і каналы БеларусіМіхась БельскіНароўляМаксім БагдановічЯнкава (Пухавіцкі раён)ФінгерынгЯн БаршчэўскіkrjscДзень ПерамогіКанадаВілейкаJava (мова праграмавання)BingXФаціма Зайнулінаўна ГабітаваВольга Славаміраўна БондараваМікіта Сяргеевіч КрыўцоўМастацкі стыльМіхась БашлакоўПулемецкае возераУладзімір Іванавіч КарызнаБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіІгарыўка (Канатопскі раён)Ларыса ГеніюшГасцінец (дарога)Афіцыйна-дзелавы стыльБеларуская фантастычная прозаbyovqКанчатакАлег Антонавіч ЛойкаДзеепрыслоўеКалізейНавум Якаўлевіч ГальпяровічАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўБалтыйскі домАртур ВольскіПрывакзальная плошча (Мінск)Кузьма ЧорныБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўУладзімір Васільевіч ГніламёдаўВ’етнамАперацыйная сістэмаРаслінаводстваПошукавая аптымізацыяСтаражытны РымМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Інструкцыя па транслітарацыі🡆 More