Гоа

Гоа (англ.: Goa), штат на паўднёвым захадзе Індыі.

Гранічыць са штатамі Махараштра на поўначы, Карнатака на поўдні і ўсходзе, на захадзе абмываецца Аравійскім морам. Самы маленькі сярод штатаў па плошчы (3702 км2) і адзін з апошніх (25-ы з 28-мі) па насельніцтве (1,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Панаджы.

Гоа
Goa, गोआ
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 29 мая 1987
Кіраўнік Pramod Sawant[d]
Афіцыйная мова конкані, маратхі
Насельніцтва (2001)
1,4 млн (25-е месца)
Шчыльнасць 363 чал./км²
Плошча 3 702 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 167 м
Гоа на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Код ISO 3166-2 IN-GA
Паштовыя індэксы 403XXX
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы сваімі пляжамі, старажытнай каланіяльнай архітэктурай, багатым раслінным і жывёльным светам, Гоа стаў адным з сусветных турыстычных цэнтраў.

Геаграфія

Гоа 
Сусветна вядомыя пляжы Гоа

Гоа размешчаны ў сярэдняй частцы заходняга ўзбярэжжа Індыі. Працягласць з поўначы на поўдзень 105 км, з захаду на ўсход 65 км. Даўжыня берагавой лініі 101 км.

Вузкая паласа Конканскага ўзбярэжжа аддзяляе мора ад горнага плато, якое на ўсходзе пераходзіць у Заходнія Гаты — заходнюю ўскраіну Дэканскага пласкагор'я.

Берагавая лінія Гоа моцна парэзана вусцямі рэк, большасць якіх бярэ пачатак у Заходніх Гатах. Буйнейшыя рэкі — Мандаві, Зуары, Чапара, Бетул.

Гісторыя

Самыя раннія звесткі аб Гоа датаваныя 3-м стагоддзем да н.э., калі ён уваходзіў у склад імперыі Маур'яў. Пазней ім кіравалі князі Дэканскай Індыі, Дэлійскія султаны, Віджанагарскія імператары.

Першыя еўрапейцы на чале з Васка да Гама ступілі на зямлю Гоа ў 1498. З 1510 Стары Гоа — сталіца Партугальскай Індыі, якая прасціралася ад афрыканскай Мамбасы да кітайскага Макао. У канцы 17 стагоддзя, калі партугальская гандлёвая манаполія ў Індыйскім акіяне была падарваная галандцамі і англічанамі, перыяд росквіту Гоа скончыўся. Палітычнае і гандлёва-эканамічнае значэнне Гоа ўпала, але ён застаўся духоўнай метраполіяй ўсяго рымска-каталіцкага насельніцтва Індыі.

У 1961 захоплены Індыяй (аперацыя «Віджай») і абвешчаны саюзнай тэрыторыяй разам з Даманам і Дыу. СССР падтрымаў Індыю і наклаў вета на рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН, якая асуджала індыйскую акцыю. Партугалія прызнала суверэнітэт Індыі над Гоа толькі пасля рэвалюцыі 1974. Штат Гоа выдзяліўся з саюзнай тэрыторыі ў 1987.

Эканоміка

ВУП штата 3 млрд. долл. ЗША (2004). Багацейшы штат па долі ВУП на душу насельніцтва (у 2,5 разоў вышэй, чым па краіне), мае высокі тэмп эканамічнага росту — у сярэднім 8,2% штогод на працягу 19902000.

Галоўная галіна эканомікі штата — турызм. Гоа прымае 12% усіх замежных турыстаў, што прыбываюць у Індыю.

Другі па значэнні сектар гаспадаркі — здабыўная прамысловасць (жалеза, баксіты, марганец, гліна). Перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена сярэднімі і малымі прадпрыемствамі па выпуску пестыцыдаў, угнаенняў, лекавых прэпаратаў, іншых хімічных тавараў, харчовых прадуктаў.

Значэнне сельскай гаспадаркі няўхільна зніжаецца. Вырошчваецца рыс, какосы, кэш'ю. Рыбалоўства дае адносна высокую занятасць, але таксама дэманструе спад у параўнанні з больш прыбытковымі галінамі гаспадаркі Гоа.

Насельніцтва

Асноўныя рэлігіі ў Гоа — індуізм (65,8%), хрысціянства (26,7%) і іслам (6,8%).

Афіцыйная мова — конкані, ужываюцца таксама англійская, партугальская, хіндзі і маратхі.

Жыхары Гоа валодаюць дастаткова высокім узроўнем пісьменнасці — 82% (мужчыны — 89%, жанчыны — 76%).

У Сеціве

Гоа  Goa даведнік на сайце Wikivoyage

Tags:

Гоа ГеаграфіяГоа ГісторыяГоа ЭканомікаГоа НасельніцтваГоа У СецівеГоа2001ІндыяАнглійская моваАравійскае мораКарнатакаМахараштраПанаджы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Томас ЛубангаРадаводЛавіса ШведскаяДжасцін БіберТэатры БеларусіПеніс чалавекаСтаматалогіяToyota Motor CorporationБрамбіКукурузаБуразубка малаяWayback Machine1934 год у гісторыі літаратурыКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЮрась СвіркаНавелаВольха чорнаяНьюкасл-эпон-ТайнВялікае Княства ЛітоўскаеМалавіСловазлучэннеГерманіяАстатMediaWikiПалавы актУльтраправыяСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіВялікабрытаніяАляксандр Мікалаевіч СакураўПа што ідзеш, воўча?Сцяпан Антонавіч ВяршковічЗмітрок БядуляПаэтВасіль БыкаўВыклічнікЧабор звычайныГанімед (спадарожнік)МоваБеларуска-літоўскія летапісыAgrale MarruáNürnbergТэракт у «Крокус Сіці Холе»Латэранскі палацНапалеон IIБен Барнсohuy1Гепатыт CПурпурны колерТрыганаметрычныя функцыіУнікодКамп’ютарная мышПій XIЛа-Хоя (Каліфорнія)Роджэр ФедэрэрВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьGoogle MapsПубліцыстычны стыльДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўЛітаратурныя жанрыAv.byЯндэксБеларусыКатавіцыУітні Х’юстанАляксей Дудараў120-я зенітна-ракетная брыгадаЖазефіна БагарнэOasisСёмы сын🡆 More