Гастрыт

Гастрыт (лац.: gastritis, ад стар.-грэч.: γαστήρ (gaster) «страўнік» + -itis запаленчыя альбо запаленча-дыстрафічныя змены слізістай абалонкі) — запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка.

Развіццё гастрыта абумоўлена экзагеннымі (доўгае парушэнне харчавання, пераяданне, аднастайнае харчаванне, злоўжыванне алкаголем, нікацінам і розныя іншыя інтаксікацыі і інфекцыі) і эндагеннымі (функцыянальныя парушэнні нервовай сістэмы, нервова-рэфлекторнае ўздзеянне з розных пашкоджаных органаў - кішэчніка, жоўцевага пузыра і інш.) фактарамі. У залежнасці ад характару, інтэнсіўнасці і працягласці дзеяння раздражняльніка, які выклікаў гастрыт, а таксама супраціўляльнасці арганізму, паўтаральнасці рэцыдываў вызначаецца форма гастрыта. Адрозніваюць гастрыт востры і хранічны, ачаговы і дыфузны, з падвышанай або паніжанай кіслотнасцю, гіпертрафічны, атрафічны, эразіўны, паліпозны.

Гастрыт
Мікрафатаграфія слізістай абалонкі страўніка хворага хелікабактэрным гастрытам
Мікрафатаграфія слізістай абалонкі страўніка хворага хелікабактэрным гастрытам
МКХ-10 K29.029.0—K29.7
МКБ-10-КМ K29.7
МКХ-9 535.0535.0535.5535.5
МКБ-9-КМ 535.41, 535.4, 535.40, 535.00, 535.01 і 535.0
DiseasesDB 29503
MedlinePlus 001150
MeSH D005756
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востры гастрыт

Востры гастрыт развіваецца ў выніку пераядання, прыёму тлустай, вострай, занадта халоднай ці залішне гарачай ежы, злоўжывання алкаголем, атручвання шчолачамі або кіслотамі, прыёму ўнутр раздражняльных лекаў; востры гастрыт могуць выклікаць і некаторыя мікробы (стрэптакокі, стафілакокі, сальманелы і інш.), якія трапілі ў арганізм з недабраякаснай ежай. Часам гастрыт развіваецца з прычыны самаатручвання арганізма, напрыклад пры ўрэміі, а таксама пры індывідуальнай непераноснасці (гл. алергія) некаторых харчовых прадуктаў (рыба, ракі, крабы, суніцы, яйкі і інш.) Востры гастрыт звычайна пачынаецца бурна, праяўляецца непрыемным адчуваннем у жываце, пякоткай і цяжарам у падуздушнай вобласці, галаўным болем, стратай апетыту, млоснасцю, адрыжкай, часта паўтаральнымі ванітамі (часам з жоўцю і сліззю), якая прыносіць часовае палягчэнне, у некаторых выпадках - смага, дрыжыкі, ліхаманка. Пры пераходзе запалення на кішэчнік з'яўляюцца востры колікападобны боль, буркатанне ў жываце, паносы. Захворванне працягваецца 3-5 дзён і канчаецца, як правіла, выздараўленнем. Магчымыя рэцыдывы.

Хранічны гастрыт

Хранічны гастрыт характарызуецца хранічным запаленчым працэсам слізістай абалонкі страўніка з паступовым развіццём яе атрафіі. Хранічны гастрыт развіваецца або ў выніку часта паўтаральнага, вострага гастрыта, або пры працяглым дзеянні на арганізм тых жа прычын, якія выклікаюць востры гастрыт. Нярэдка прычынай хранічнага гастрыта з'яўляюцца хранічныя захворванні (сухоты, гепатыт, карыес зубоў і інш), разлад функцыі цэнтральнай нервовай сістэмы, парушэнні абмену рэчываў; гастрыт могуць выклікаць і некаторыя прафесійныя шкоднасці (праца ў мылаварных і гарачых цэхах, на свячных і маргарынавых заводах, заглынанне металічнага, баваўнянага і вугальнага пылу), а таксама працяглы прыём некаторых лекаў. Хранічны гастрыт можа працякаць з сакраторнай недастатковасцю, з нармальнай і з падвышанай сакрэцыяй страўнікавага соку. Пры гастрыце з паніжанай сакрэцыяй хворых турбуе дрэнны апетыт, непрыемны вязкі або металічны смак у роце, адрыжка паветрам або тухлым яйкам, млоснасць, адчуванне цяжару ў падуздушнай вобласці, зрэдку бываюць ваніты, якія ўзнікаюць адразу пасля прыёму ежы. Рэзкі боль з'яўляюцца пры ўцягванні ў працэс кішэчніка. Хранічны гастрыт з нармальнай і падвышанай сакрэцыяй пачынаецца ў людзей у маладым узросце. Праяўляецца болямі і цяжарам у падуздушнай вобласці, пякоткай, кіслай адрыжкай, пачуццём ціску і распірання, якія ўзнікаюць звычайна праз 2-3 гадзіны пасля ежы. Пасля прыёму ежы боль праходзіць.

Лячэнне і прафілактыка

Ліквідацыя прычын, якія выклікалі востры гастрыт, рэгуляванне функцыі цэнтральнай нервовай сістэмы, лячэнне захворванняў, якія падтрымліваюць парушэнні з боку страўніка, ліквідацыя інфекцыйных, септычных ачагоў, санацыя рота і ліквідацыю прафесійных шкоднасцей.

Tags:

АрганізмЛацінская моваНікацінСлізістая абалонкаСтаражытнагрэчаская моваСтраўнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ХіміяКаханак Вялікай МядзведзіцыКарл VII (кароль Францыі)ЭўкарыётыПеніс чалавекаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Пагоня (гімн)Рыгор АстапеняПімен ПанчанкаМарыя Віктараўна ВасілевічКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаАнглійская моваСянная мукаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяНараджэнне Хрыстова ва УкраінеGmailБразіліяСяргей Іванавіч ГрахоўскіДыялекты беларускай мовы1984 (раман)МаладзечнаВейшнорыяPlayStation 5ГідрапонікаМагілёўская вобласцьАлімпійскія гульніНавамыргарадскі раёнДрычын (Пухавіцкі раён)Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель21vek.byБуякі2023Язэп Юр’евіч ЛёсікЛітоўская хронікаБаба-ЯгаЭдвін Паўэл ХаблМаксім Яўгенавіч КацПнеўманіяСімяон ПолацкіНастаўніцкая газетаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАўгуст МоцныМустафа IВалерый Дзмітрыевіч МаракоўOasisДзмітрый Мікалаевіч Саннікаў.neВольга Яўгенаўна КарачБаварыяПольшчаПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеІзраільКалясянкаУнікодГомельТаежная зонаМэрБеларускае нацыянальнае адраджэннеРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаШарашоваГанімед (спадарожнік)Рэйчэл КарсанМіцыпсаТрыясавы перыядБрэстАда ЛаўлейсСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіПарэміялогіяСекс без пранікненняВануатуЦнатлівасць🡆 More