Віліс Таўэр

Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower), да 2009 года — Сірс Таўэр (англ.: Sears Tower), — небаскроб, які знаходзіцца ў горадзе Чыкага, ЗША.

Яго вышыня складае 442 м, колькасць паверхаў — 110. Пачатак будаўніцтва — жнівень 1970 года, заканчэнне — 4 мая 1973 года. Сёння Віліс Таўэр з’яўляецца самым вялікім будынкам у Злучаных Штатах Амерыкі, а падчас завяршэння будаўніцтва ён быў самым высокім у свеце. Галоўны архітэктар — Брус Грэм, галоўны праекціроўшчык (інжынер праекта) — Фазлур Хан.

Віліс Таўэр
Віліс Таўэр
Краіна
Месцазнаходжанне
Прызначэнне офіс[d]
Адкрыццё май 1973
Архітэктурны стыль інтэрнацыянальны стыль
Матэрыялы шкло, алюміній і сталь
Вышыня 442,1 м
Колькасць паверхаў 108 і 110
Колькасць падземных паверхаў 3
Колькасць ліфтаў 104
Плошча
  • 416 000 м²
Заказчык Sears[d]
Уласнік The Blackstone Group[d]
Архітэктар Skidmore, Owings and Merrill[d], Брус Грэм і Фазлур Рахман Хан
Інжынер-будаўнік Фазлур Рахман Хан
Забудоўшчык American Bridge Company[d]
Карыстальнік United Airlines, Willis Group[d], Schiff Hardin[d] і Seyfarth Shaw[d]
Emporis 117064
SkyscraperPage 5
Сайт willistower.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канструкцыя будынка

Плошча будынка складае больш за 418000 м². Небаскроб мае 104 ліфты, якія дзеляць будынак на тры зоны і дапамагаюць людзям арыентавацца ў ім. Знешне будынак пакрыты чорным алюмініем з 16 тысячамі вакон з цёмным шклом. Шэсць аўтаматычных машын для мыйкі вакон чысцяць ўвесь будынак восем раз у год. На даху Віліс Таўэра знаходзяцца дзве вялікія тэлевізійныя антэны.

Вышыня

Вышыня Віліс Таўэра складае 442 метра, з антэнамі — 527 метраў. Ён з’яўляецца самым высокім будынкам і другім па вышыні асобнастаячым збудаваннем Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У жніўні 2009 года Віліс Таўэр быў пятым па вышіні асобнастаячым збудаваннем у свеце пасля Бурдж-Халіфа, Тэлевежы Гуанчжоу, Сі-Эн Таўэра і Астанкінскай тэлевежы.

Пляцоўка для агляду

Пляцоўка для агляду ў Сірс Таўэр была адкрыта 22 чэрвеня 1974 года. Размешчаная на 103 паверсе на вышыні каля 420 метраў, сёння гэта адзін з самых папулярных турыстычных атракцыёнаў у Чыкага.

У студзені 2009 года новыя уладальнікі Віліс Таўэра пачалі мадэрнізацыю пляцоўкі. Яны таксама усталявалі цалкам шкляныя балконы (скайдэкі), праз падлогу якіх можна разглядзець вуліцу. Такім чынам з гэтых скайдэкаў адкрываецца від на возера Мічыган, даўн-таўн Чыкага і вуліцы, што знаходзяцца пад балконамі. Скайдэкі былі адкрыты для турыстаў 2 ліпеня 2009 года.

Галерэя

Заўвагі

  • archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  • а б http://www.skyscrapercenter.com/building/willis-tower/169
  • http://www.emporis.com/building/willis-tower-chicago-il-usa
  • World Book, Inc. The World Book encyclopedia. — Том 17. — World Book, 2000. — ISBN 0716601001. — ISBN 9780716601005.
  • Chris Oxlade. Skyscrapers and Towers. — Raintree Steck-Vaughn, 1996. — С. 41. — 48 с. — ISBN 0817243291. — ISBN 9780817243296.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Віліс Таўэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Віліс Таўэр Канструкцыя будынкаВіліс Таўэр ВышыняВіліс Таўэр Пляцоўка для аглядуВіліс Таўэр ГалерэяВіліс Таўэр ЗаўвагіВіліс Таўэр СпасылкіВіліс Таўэр19701973Англійская моваБрус ГрэмЗШАНебаскробФазлур ХанЧыкага

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КатарМарокаКрасавікМанголіяБеларускі нацыяналізмЦім СкарэнкаТрэцяя Устаўная граматаРаксалана Андрэеўна ПідласаЛюдміла РублеўскаяВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічБарані (Астравецкі раён)Міхась СтральцоўСаудаўская АравіяКіпрБеларускае выдавецкае таварыстваГанаУНІАНБеларуская літаратураІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіНавум Якаўлевіч ГальпяровічПАЗ-3205ГомельKnowledge GraphБарнсАляксей ДудараўКрыж Ефрасінні ПолацкайДэвід КроненбергПятро ВасючэнкаВульваВуліца Дворышчы (Мінск)Берасцейская унія8Лапландыя28 сакавікаМарыяна РахойМоваІндыяЛюдзі на балоце (раман)СуркіЛітаратурныя жанрыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаВера Аляксандраўна Палякова-МакейХанс Крысціян АндэрсенЗабруджваннеУкраінская Народная РэспублікаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваРада БНРКуфар2001 год у гісторыі астраномііКупаллеКузьма ЧорныРэч ПаспалітаяЯн Пазняк17 лютагаБудапештОта НебельАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаСпіс беларускіх імёнАнатоль ВярцінскіКапыльДзеепрыслоўеРасійска-ўкраінская вайнаУладзімір Ісакавіч ШолкПошукавая аптымізацыяДарожныя знакі БеларусіСлуцкКаранёвыя атожылкіСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)База даныхНадвор’еJavaScriptМюнхенРэжым ЛукашэнкіБалгарыя🡆 More