Бедржых Сметана

Бе́држых Сме́тана (чэшск.: Bedřich Smetana, пры хрышчэнні атрымаў імя Фрыдрых, ням.: Friedrich; 2 сакавіка 1824, Літамышль — 12 мая 1884, Прага) — чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай нацыянальнай кампазітарскай школы.

Бедржых Сметана
чэшск.: Bedřich Smetana
Бедржых Сметана
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 сакавіка 1824(1824-03-02)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1884(1884-05-12)[…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Bettina Smetanová[d] і Kateřina Otylie Kolářová[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Josef Proksch[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, настаўнік, педагог, піяніст, музычны педагог, музыкант
Інструменты фартэпіяна і скрыпка
Жанры класічная музыка, опера і сімфанічная паэма[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

У 1847 годзе скончыў прыватную школу ў Празе. Вучань І. Прокша. У 1848 годзе адкрыў сваю музычную школу ў Празе, якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэсіўных чэшскіх музыкантаў. З 1856 года выступаў з канцэртамі ў Гётэбаргу (Швецыя) ў якасці піяніста і дырыжора. У 1861 годзе ўзначаліў артыстычнае таварыства «Умелецка бяседа», кіраваў мужчынскім хорам «Глагол Пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэшскіх паэтаў, папулярызаваў музыку айчынных і іншых славянскіх кампазітараў. У 1866—1874 гадах дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы.

Творчасць

Выступаў як музычны крытык. Пачынальнік розных жанраў нацыянальнай оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на народна-песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нацыянальным каларытам, дэмакратычнасцю, патрыятычнай накіраванасцю, працягвае традыцыі рамантычнага праграмнага сімфанізму Ф. Ліста. Сярод твораў; оперы лірычна-камічная «Прададзеная нявеста» і гераічна-патрыятычная «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве удавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (паст. 1881); для аркестра — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімфанічныя паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярд» (1861); цыкл з 6 праграмных сімфоній паэм «Мая Радзіма» (1858—1879); 2 струнныя квартэты (1876, 1883), фартэпіянныя трыа, п’есы для фартэпіяна, у т.л. «Чэшскія танцы» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш.

У Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі ў 1949 годзе пастаўлена опера Сметаны «Прададзеная нявеста».

Памяць

З 1946 года штогод у дзень смерці Сметаны праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.

Зноскі

  • а б Bedřich (Friedrich) Smetana // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Сметана Бедржих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  • BillionGraves — 2011.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бедржых Сметана, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Бедржых Сметана БіяграфіяБедржых Сметана ТворчасцьБедржых Сметана ПамяцьБедржых Сметана ЛітаратураБедржых Сметана СпасылкіБедржых Сметана12 мая182418842 сакавікаДырыжорКампазітарНямецкая моваПедагогПрагаПіяністЧэхіяЧэшская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КанчатакКвэньяАперацыя «Баграціён»Запазычаныя словыСент-Стывен (Нью-Брансуік)Анатоль Іванавіч БутэвічАнглійская моваМіхась ПазнякоўПарнаграфіяСалідарныя з БеларуссюАлег Антонавіч ЛойкаПлешчыцы (Пінскі раён)Вадзім КабанчукГлебаАляксандр БаршчэўскіMicrosoft OfficeПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)АпострафЛеанід Дранько-МайсюкКастусь ЖукПолацкае княстваСяргей Аляксандравіч ПадсасонныДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКіеўАперацыйная сістэмаЛітваІрына Уладзіміраўна ДрыгаГасцінец (значэнні)Спіс памерлых у 2024 годзеРэпартажЖураўліны крыкСпіс беларускіх імёнБеларуская фанетыкаСвабодныя матэрыялыПершы падзел Рэчы ПаспалітайСлуцкКасцёл Святога Сымона і Святой АленыУльяна ЦвярскаяГаспадарчыя заняткі беларусаўПеснярыУсебеларускі народны сходЧорны замак АльшанскіЯн Чыквін1992MuhriaРыфмаДудка беларускаяРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКансорцыум Сусветнага павуцінняМікалай I (імператар расійскі)Белая РусьПартызанскі праспект (Мінск)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Каласы пад сярпом тваімА хто там ідзе?ЛічэбнікКупалінка (песня)АчэрэтынэФранцыяМастацкі стыльСпіс птушак БеларусіПалессеJava (мова праграмавання)Эль-НіньёСпадарУННВЗянон Станіслававіч ПазнякНафтаМаскоўская вобласцьБелгазпрамбанкБеларуская Грэка-Каталіцкая Царква🡆 More