Канцэрт

Канцэрт (лац.: concertо — спаборнічаю) — публічнае выкананне музычных твораў, балетных, эстрадных і іншых нумароў па загадзя складзенай праграме.

Канцэрт
Канцэрт класічнай музыкі ў цэнтры Rod Laver Arena у Мельбурне, Аўстралія, 2005 год.

Канцэрт у розныя гістарычныя эпохі

Папярэднікамі канцэртаў можна лічыць розныя спаборніцтвы ў старажытнай Грэцыі і Рыме. У сярэднявечча (да другой паловы XVIII стагоддзя) канцэрт быў прэрагатывай арыстакратыі, меў музычна-выканальніцкі характар і быў разлічаны на невялікае кола спецыяльна запрошаных асоб.

Першыя сапраўды публічныя канцэрты XVIII стагоддзя былі выключна музычнымі. З'яўленне на прафесійных падмостках іншых відаў мастацтва можна асацыяваць з узнікненнем канцэртных праграм у драматычных тэатрах (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў): пасля сыгранай п'есы там ішоў яшчэ дывертысме́нт, у якім акцёры гэтага тэатра і іншыя запрошаныя асобы паказвалі канцэртныя нумары розных жанраў.

Англія з'яўляецца радзімай першых форм забаўляльных канцэртных праграм у памяшканнях салонаў-тэатраў, паб-тэатраў (піўных бараў са сцэнай) і мюзік-холаў (музычных залаў пры гасцініцы). Асаблівага росквіту дадзены сінтэз дасягнуў у Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Характэрнай рысай для Парыжа і іншых французскіх гарадоў стала дзейнасць кафэ-шатанаў і кафэ-канцэртаў, разлічаных на невялікую колькасць наведвальнікаў.

Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць аб трох разнавіднасцях канцэртнай дзейнасці XVIII—XIX стагоддзяў: канцэрт філарманічнага плана (жанр сур'ёзнай музыкі і літаратуры), дывертысмент (пад эгідай тэатра) і канцэрт-шантан (канцэртныя забаўляльныя праграмы ў рэстаранах, пабах, гасцініцах і інш.).

Але ў XX стагоддзі «канцэрт» набывае некалькі іншае гучанне. Так, у Вялікай савецкай энцыклапедыі канцэрт, публічнае выступленне артыстаў па пэўнай, загадзя складзенай праграме. «Канцэрт, публічнае выступленне артыстаў па пэўнай, загадзя складзенай праграме. Віды канцэрта — музычны (сімфанічны, камерны, фартэпіянны, скрыпічны і інш.), літаратурны (мастацкае чытанне), эстрадны (лёгкая вакальная і інструментальная музыка), гумарыстычныя апавяданні, пародыі, цыркавыя нумары і інш.)»

Канцэрт у масавай культуры

Канцэрт у масавай культуры — масавая відовішчная падзея, якая праходзіць у закрытым памяшканні ці на адкрытым паветры (плошчы, стадыёны і інш.). Як правіла, у канцэртах удзельнічаюць харэаграфічныя, эстрадныя і рок-калектывы. Сцэна на канцэртах абсталявана мікрафонамі, магутнай гукавой і светлавой апаратурай. Часам канцэрты праводзяцца на адкрытай прасторы памерам некалькі гектараў (open air), дзе будуецца спецыяльная абсталяваная гукам і святлом высокая сцэна для выступлення артыстаў. Як правіла, такія сцэны акружаюцца вялікімі відэаэкранамі, на якія трансліруецца павялічаная выява таго, што адбываецца на сцэне. На такіх канцэртах колькасць гледачоў можа дасягаць некалькі сотняў тысяч.

Зноскі

Tags:

Лацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вацлаў ЛастоўскіСлуцкі поясСяргей БульбаЧовен з ПесэМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірВалерый Станіслававіч МянжынскіАксітацынУладзімір СцяпанRenault 16ЛідаМТБанкЎПокуцьНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііБеларуская моваМлечны ШляхВіцебскTerradyne GurkhaДСвятлана Аляксандраўна АлексіевічНе бойся!Яраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)ВялесБэзМірскі замакГарантала (правінцыя)Ферэнц ЛістДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаДыялекты беларускай мовыБрэстЛюдміла РублеўскаяЁПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Знак бядыКіеўГомельЛітоўскія паходы да 1270 годаАповесць мінулых часоўСінільная кіслатаКвэньяТэпінгАперацыйная сістэмаЗямля пад белымі крыламіЮрый КашыраРэкі і каналы БеларусіАнтон Гадзімавіч МатолькаКалінаўка (Блужскі сельсавет)100 найвялікшых беларускіх песеньУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ГарабурдаУладзімір Мікалаевіч КарватСправа журналістаў БелсатаМагілёўПершы крыжовы паходПаўстанне хусітаў у ЕменеДругая сусветная вайнаПыласосТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаРыгор БарадулінСлабодка (Пухавіцкі раён)NürnbergЧарнобыльХартыя'97Пімен ПанчанкаПатрыятызмРэнесанс у БеларусіБу ВідэрбергТры чарапахі (песня)Аліна КоўшыкВікіЧалавек пасярэдзінеПарнаграфія🡆 More