Ангкор

Ангкор (з кхмерскай — «горад») — старажытная сталіца Кхмерскай імперыі ў 9—15 стагоддзях, размешчаная ў 240 км ад Пнампеня, на поўнач ад берага возера Танлесап, сярод джунгляў і з'яўляецца найбуйнейшай славутасцю Камбоджы.

Старажытны горад
Ангкор
Ангкор
HGЯO
Краіна
культурны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
№ 668 з 1992 года (16 сесія)
Назва Ангкор
Рэгіён Азія і Акіянія
Крытэрыі i, ii, iii, iv
Ангкор (Зямля)
Ангкор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ангкор
Схема размяшчэння славутасцей Ангкора.

Руіны Ангкора займаюць плошчу каля 200 км² і расцягнуты на 24 км з захаду на ўсход і на 8 км з поўначы на поўдзень. Усяго тут захавалася каля 100 палацаў і храмаў. У 1992 годзе Ангкор быў узяты пад эгіду ЮНЕСКА.

Варотамі для падарожніка, які хоча ўбачыць гэта вялікае тварэнне старажытных архітэктараў, служыць сучасны горад Сіям Рыяп (па-кхмерскі «Перамога над сіямцамі»). Гэты турыстычны цэнтр бурна развіваецца, мае міжнародны аэрапорт і мноства сучасных гатэляў. Адлегласць ад цэнтра Сіям Рыяпа да галоўнага храма комплексу — Ангкор-Ват — каля 5 км.

Адкрыццё горада

Ангкор 
Анры Муо

У 1850 годзе, прасякаючы дарогу праз густыя камбаджыйскія джунглі, французскі місіянер Шарль Эміль Буйво натыкнуўся на разваліны вялікага старажытнага горада. Сярод іх узвышаліся руіны Ангкор-Вата, адной з найбуйнейшых у свеце рэлігійных святынь. Буйво пісаў:

Ангкор  Я выявіў велічныя руіны — усё, што засталося, па словах мясцовых жыхароў, ад каралеўскага палаца. На сценах, пакрытых разьбой знізу даверху, я ўбачыў выявы батальных сцэн. У бітве ўдзельнічалі людзі вярхом на слане, адны воіны былі ўзброеныя дубінкамі і дзідамі, іншыя стралялі з лука адразу трыма стрэламі. Ангкор 

Праз дзесяць гадоў французскі натураліст Анры Муо прайшоў па маршруце Буйво і быў у не меншай ступені здзіўлены тым, што адкрылася яму на прагаліне сярод джунгляў. Ён убачыў больш за сотню ватаў, або храмаў, самыя старажытныя з якіх належалі да IX стагоддзя, а пазнейшыя — да XIII. Іх архітэктура змянялася разам з рэлігіяй, ад індуізму да будызму. Перад вачыма француза ажывалі сюжэты з індуісцкай міфалогіі. Статуі, рэльефы і разьбяныя ўпрыгажэнні адлюстроўвалі танцуючых дзяўчат, імператара вярхом на слане, які выпраўляў у бой свае войскі, і бясконцыя шэрагі Буд. Паведамленне Муо выклікалі мноства пытанняў: хто пабудаваў гэты цудоўны горад і якой была гісторыя яго росквіту і заняпаду?

Гісторыя

Самыя раннія згадкі пра Ангкор у камбаджыйскіх летапісах адносяцца толькі да XV стагоддзя. Пасля адкрыцця Муо пачалося вывучэнне невядомай раней старажытнай цывілізацыі.

Жыхарамі Ангкора былі кхмеры, якія вызнавалі адзін з кірункаў індуізму, прынесены ў Паўднёва-Усходнюю Азію індыйскімі купцамі ў I стагоддзі н.э. Навукоўцы дагэтуль здзіўляюцца адсутнасці якіх-небудзь доказаў існавання гарадоў ці паселішчаў на гэтай тэрыторыі да VII стагоддзя н.э., хоць да 1000 года да н.э. яна ўжо была густа заселена і тэхнічна развіта. Пасля гэтай даты надыходзіць сапраўдны росквіт кхмерскай цывілізацыі.

Ангкор 
Статуя Джаявармана VII

Кхмерскія дакументы былі напісаны на недаўгавечных матэрыялах — на пальмавым лісці і скурах жывёл, таму з часам яны рассыпаліся ў пыл. Каб сабраць звесткі аб гісторыі горада, археолагі звярнулі ўвагу на высечаныя ў камянях надпісы (іх налічваецца больш за тысячу). Большасць з іх зроблены кхмерскай мовай і на санскрыце. Менавіта з гэтых надпісаў удалося даведацца, што заснавальнікам кхмерскія дзяржаўнасці быў Джаяварман II, які вызваліў свой ​​народ ад улады яванцаў напачатку IX стагоддзя. Ён пакланяўся Шыве і заснаваў культ кіраўніка-бога. Дзякуючы гэтаму яго зямная ўлада была падмацавана творчай энергіяй Шывы.

Ангкор стаў гіганцкім мегаполіс ам і квітнеючым горадам з насельніцтвам агламерацыі больш за мільён чалавек. Урадлівая зямля давала тры ўраджаі рысу ў год, возера Танлесап было багатым на рыбу, а густыя лясы — багатыя на драўніну, неабходную для насцілу падлогі ў храмах і будаўніцтва галерэй.

Адносна заняпаду горада існуюць некалькі версій:

  • Паводле першай, пасля рабавання Ангкора, учыненага ў 1171 годзе ваяўнічымі суседзямі кхмераў чамамі, Джаяварман VII страціў веру ў ахоўную сілу індуісцкіх багоў. Кхмеры сталі вызнаваць адну з форм будызму, што адмаўляе гвалт і абвяшчае пацыфісцкія прынцыпы. Змена рэлігіі прывяла да таго, што напад на Ангкор тайскага войска ў 1431 годзе сустрэў слабое супраціўленне;
  • Іншая ўзыходзіць да будыйскай легенды. Кхмерскі імператар быў так абражаны сынам аднаго з жрацоў, што загадаў утапіць хлопчыка ў водах возера Танлесап. У адказ разгневаны бог вывеў возера з берагоў і затапіў Ангкор. Гісторыя пра затапленне мае і навуковае абгрунтаванне. Паколькі ўсе будынкі горада, акрамя храмаў і палацаў, будаваліся з дрэва, то горад-мільянер патрабаваў значнай колькасці гэтага будматэрыялу, г.зн. значнай высечкі джунгляў. Высечка джунгляў парушыў баланс прыроды і вада ад ліўняў, якая раней ішла пад зямлю дзякуючы дрэвам, стала сцякацца ў возера, якое з часам цалкам затапіла горад. Пасля джунглі вярнулі сабе ўсе адваяванае ў іх чалавекам.

Гл. таксама

Ангкор  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 668
рус.англ.фр.

Зноскі

Літаратура

  • Все о чудесах света. Атлас-справочник. Сн.-Петербург, «Кристалл», 2007, стор. 120 — 121. ISBN 978-5-9603-0081. (руск.)

Спасылкі

Tags:

Ангкор Адкрыццё горадаАнгкор ГісторыяАнгкор Гл. таксамаАнгкор ЛітаратураАнгкор СпасылкіАнгкорВозераДжунгліКамбоджаКмКхмерская імперыяПнампеньСталіцаТанлесап

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БерасцянкаГарады БеларусіЯнсенізмЛітаратура і мастацтва (газета)Полымя (літаратурнае аб’яднанне)Вон (Антарыа)Аляксей ДудараўГамеланApraxiaПадзолістыя глебыОрдэн ПагоніУладзімір Міхайлавіч РунцэвічПаланэз АгінскагаКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Літаратурны музей Максіма ГарэцкагаЛеанід Дранько-МайсюкHahniidaeПружаныПаводка ў Казахстане (2024)Майк ПенсНаміткаШэраньБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіПольшчаВасіль БыкаўВільнюсСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтаражытнабеларуская літаратураСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяЧорны буселЧэмпіянат свету па футболе 1930Вольфганг Амадэй МоцартМазырДняпровецВадзім Анатольевіч БогушСураж (Польшча)Першага маяДВерасГенадзь Пятровіч ПашкоўНовасібірскАнглійская моваЮрась ШамецькаВацлаў ЛастоўскіКуфарІнструкцыя па транслітарацыіСалігорскМагілёўская вобласцьЭйвінд ЮнсанІстмійскія гульніRSSКсістыкусыЛетнія Алімпійскія гульні 2024Знак бядыНатуральная гаспадаркаЦыклы МіланкавічаІван ПташнікаўБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Вольга Іванаўна ЧупрысТраецкае прадмесцеУладзімір Мікалаевіч КарватМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт11-я асобная механізаваная брыгадаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБалясінаБеларусыКаласы пад сярпом тваімМячэць Султана КабусаФонд ВікімедыяРасійская імперыяВера Аляксандраўна Палякова-МакейAv.byЯн БаршчэўскіПорцік🡆 More