Адам Сміт

Адам Сміт (англ.: Adam Smith; 5 чэрвеня (16 чэрвеня) 1723, Керколды — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатландскі эканаміст, філосаф-этык; славуты прадстаўнік Шатландскага асветніцтва  (руск.) (бел.; адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі.

Адам Сміт
Adam Smith
Адам Сміт
Дата нараджэння не пазней за 16 чэрвеня 1723
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1790(1790-07-17)[…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adam Smith[d]
Маці Margaret Douglas[d]
Род дзейнасці эканаміст, пісьменнік-дакументаліст, філосаф, пісьменнік, выкладчык універсітэта, French moralist, выдавец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар кананічнага і грамадзянскага права[d] (1762)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік лорд Кэймс
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1767)

Fellow of the Royal Society of Arts[d]

член Каралеўскага таварыства Эдынбурга[d] (1783)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім шатландскім горадзе Керколды ў сям’і мытніка. Бацька Адама Сміта памёр за 2 месяцы да яго нараджэння. У 4 гады Адама Сміта выкралі цыганы, быў выратаваны дзядзькам і вернуты маці.

З 1737 па 1746 год вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга і Оксфарда. З 1748 чытае лекцыі ў Эдзінбургу. Падрыхтоўка лекцый для студэнтаў універсітэта гэтага горада стала штуршком да фармуліравання Адамам Смітам яго ўяўленняў аб праблемах эканомікі.

Каля 1750 года знаёміцца з Дэвідам Юмам, разам з якім яны інтэлектуальна аформяць сацыяльны рух, вядомы як Шатландскае асветніцтва.

У 1776 пераязджае ў Лондан і публікуе сваю самую вядомую працу «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў». У гэтай працы ён выклаў лагічную сістэму тлумачэння свабоднага рынку на падставе ўнутраных эканамічных механізмаў, а не знешняга (палітычнага, адміністрацыйнага) кіравання. Гэты падыход па сённяшні дзень з’яўляецца асновай эканамічнай адукацыі.

З 1778 года да самай смерці ў 1790 годзе працаваў кіраўніком мытнага ўпраўлення Эдынбурга.

Галоўныя ідэі

Эканамічныя погляды выклаў у сваёй галоўнай працы «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776), якая складаецца з 5 кніг. У ёй разгледжаны тэорыя кошту і размеркавання даходаў, капітал і яго накапленне, эканамічная гісторыя Заходняй Еўропы, крытыка меркантылізму і погляды на эканамічную палітыку, фінансы дзяржавы. Пры жыцці аўтара кніга вытрымала 5 англійскіх і некалькі замежных выданняў і перакладаў. Асновай яго эканамічных поглядаў было ўяўленне, што законы эканомікі дзейнічаюць падобна законам прыроды і вызначаюць жыццё грамадства. У гэтым кантэксце ён найбольш усебакова выразіў ідэі эканамічнага лібералізму — прадастаўлення эканоміцы як мага большай свабоды. У сваёй працы А. Сміт выказвае ідэю пра тое, што рынак рэгулюецца самастойна ў працэсе канкурэнцыі прыватных таваравытворцаў, і праз яго ляжыць шлях да эканамічнага росту і дастатку.

Адам Сміт усебакова раскрыў унутраную сувязь многіх з’яў эканамічнага жыцця. Ён адхіліў погляд фізіякратаў аб выключным характары земляробчай працы як працы прадукцыйнай і развіў палажэнне, што кошт ствараецца працай незалежна ад галіны вытворчасці. Разам з тым ён лічыў, што змешчаная ў таварах праца з’яўляецца асновай іх менавога кошту толькі «ў раннім і прымітыўным стане грамадства». Але яго тэорыя ў тым выглядзе, як ён яе выкладаў, не магла растлумачыць двух найважнейшых фактаў рэальнасці: захаванне эквівалентнасці абмену пры куплі-продажы працы (рабочай сілы) і тэндэнцыю да ўсярэдненасці прыбытку, гэта значыць да прапарцыянальнасці прыбытку капіталу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці дадзенага тавару.

Адаму Сміту належыць канцэпцыя кошту, які вызначаецца пакупной працай, гэта значыць заработнай платай, а таксама ўяўленне, што кошт тавару, які ствараецца, складаецца з сумы атрыманай ад яго рэалізацыі трох асноўных даходаў — заработнай платы, прыбытку і зямельнай рэнты. Гэта канцэпцыя стала зыходнай для тэорыі фактараў вытворчасці. Вучэнне Сміта мела вялікі ўплыў на развіццё эканамічнай думкі. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. яно было вельмі пашырана ў Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краінах. Бліжэйшым пераемнікам А. Сміта ў эканамічнай тэорыі быў Давід Рыкарда, які завяршыў стварэнне класічнай палітычнай эканомікі.

Адам Сміт быў першым, хто ў кантэксце сучаснага яму грамадства асэнсаваў маральную дылему стаўлення індывідаў да сацыяльных дабротаў, якую намагаліся вырашыць філосафы і асветнікі. Ён лічыў, што сістэма, якая грунтуецца на натуральнай свабодзе індывіда, свабодзе рынка і канкурэнцыі, вядзе да дабрабыту народа. У свабоднай канкурэнцыі карысталюбных індывідаў ён бачыў крыніцу эканамічнага росту, сацыяльнага парадку і грамадскага шчасця. Індывідуалізм вядзе не да хаосу, але да парадку і росквіту.

Асноўныя творы

Адам Сміт 
Inquiry into the nature and causes of the wealth of nations, 1922
  • Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1748)
  • Тэорыя маральных пачуццяў (1759)
  • Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1762—1763, апублікаваныя ў 1958)
  • Лекцыі па юрыспрудэнцыі (1766)
  • Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў (1776)
  • Паведамленне пра жыццё і працах Дэвіда Юма (1777)
  • Думкі аб стане спаборніцтва з Амерыкай (1778)
  • Эсэ на філасофскія тэмы (1785)

Асноўныя працы ў арыгінале

Зноскі

  • Adam Smith // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Смит Адам // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • https://www.britannica.com/biography/Adam-Smith
  • https://link.springer.com/chapter/10.1057/9780230511194_1
  • Lundy D. R. The Peerage
  • а б БелЭн 2002.
  • Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.365.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Адам Сміт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Адам Сміт БіяграфіяАдам Сміт Галоўныя ідэіАдам Сміт Асноўныя творыАдам Сміт ЛітаратураАдам Сміт СпасылкіАдам Сміт17 ліпеня172317905 чэрвеняru:Шотландское ПросвещениеАнглійская моваФілосафыШатландыяЭдынбургЭканаміст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ордэн «Знак Пашаны»Мастацкая літаратураДзве душыМечыслаў ПароўскіМашэкаАленаМінскБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМар’ян ДуксаРасціслаў ЗавістовічДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьІнструкцыя па транслітарацыіГанаровыя грамадзяне ПолацкаПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)АдраджэннеАгнешка Рамашэўска-ГузыУсебеларускі народны сходСправа «0 праміле»Каласы пад сярпом тваімСанкт-ПецярбургРуская моваКансорцыум Сусветнага павуцінняАляксандр БаршчэўскіАліна КоўшыкРадыевугляроднае датаваннеМыкалаіўка (Канатопскі раён)Яўгенія ЯнішчыцУладзімір Аляксеевіч АрлоўНе бойся!Ісландская кронаБуры мядзведзьМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Хрыстос прызямліўся ў ГародніYouTubeГалоўная старонкаРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўЮраўскі карагодВісарыён Сцяпанавіч ГарбукСвятлана Аляксандраўна АлексіевічВікіпедыяСент-Стывен (Нью-Брансуік)ВейшнорыяReform.byБеларуская літаратураЗямля пад белымі крыламіСтары ЗапаветРаслінаводстваWayback MachineСлуцкі поясПурпурны колер383-і знішчальны авіяцыйны полк СПА2024Падарожжа з ЖыгамонтамМайІван МележАлег Антонавіч ЛойкаАнатоль ВярцінскіЛабараторныя ўмовыBingXВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Яна і яБелы буселАпавяданнеПаўднёвая АмерыкаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Мікалай I (імператар расійскі)VII Усебеларускі народны сходPawaStreit Group SpartanБелсатЯнка БрыльАперацыя «Баграціён»ХатыньБелы легіёнІнстытут беларускай культурыБагач🡆 More