Яфім Мінін

Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (21 кастрычніка 1897, Віцебск — 29 сьнежня 1937, Віцебск) — беларускі мастак; займаўся гравюраю, жывапісам, ілюстрацыямі кніг; піянэр беларускага эксьлібрысу і майстар ксыляграфіі.

Яфім Мінін
Яфім Мінін
Дата нараджэньня 8 (20) кастрычніка 1896
Месца нараджэньня Віцебск
Дата сьмерці 29 сьнежня 1937(1937-12-29) (41 год)
Месца сьмерці Віцебск
Адукацыя Школа жывапісу і малюнка Юдэля Пэна
Месца вучобы
Занятак гравюра, жывапіс, афармленьне кніг, эксьлібрыс, ксыляграфія
Жанры партрэт і малярства

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Сямёна Цімафеевіча Мініна (пам. 1940), які паходзіў з старажытнага стараверскага роду, вядомага з пачатку XVIII ст., і Ганны Міхайлаўны Казаковай, была дачкой чытара стараверскай віцебскай абшчыны. Дзед Яфіма Мініна — Цімафей Іванавіч Мінін, глава стараверскай абшчыны, — меў дзесяць дзяцей і пражыў 103 гады.

Я. Мінін вучыўся ў гарадзкім, потым камэрцыйным вучылішчах Віцебску, Лясным інстытуце ў Петраградзе (1916—1918). Быў прызваны ў царскую армію, скончыў школу прапаршчыкаў. У 1919 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў у 33-й Вайскова-інжынэрнай дружыне, якую ўзначальваў яго старэйшы брат Сыльвестар Мінін. У 1922 годзе дэмабілізаваўся. Вучыўся ў школе-майстэрні Юдэля Пэна. Выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце (1922—1923), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1937). Напрыканцы 1920-х гадоў Мінін здымаў маленькі пакойчык на рагу вуліц Смаленская і Савецкая. У пачатку 1931 году пераехаў на Вэтэрынарную вуліцу (цяпер — вуліца Даватара, 20), зьняўшы пакойчык у нейкай Гарбаценкавай. Ажаніўся з Аленай Пятроўнай Самаквасавай (пам. 1995).

У 1929 годзе, пасьля выставы Асацыяцыi рэвалюцыйных мастакоў Украiны, усе гравюры Мiнiна набыў музэй Кiеўскага ўнiвэрсытэту. Шмат гравюраў было набыта для графiчнага кабiнэту Музэю выяўленчых мастацтваў iмя Пушкiна ў Маскве.

Арыштаваны 1 лістапада 1937 году. 19 лістапада 1937 году прысуджаны Камісіяй НКУС СССР і Пракуратурай СССР да расстрэлу па артыкулах 64, 72, 76 КК БССР — «член ПАВ» (сфабрыкаванай «Польскай арганізацыі вайсковай»). Рэабілітаваны 19 траўня 1958 году вайсковым трыбуналам БВА.

Творчасьць

Яфім Мінін 
Яфім Мінін «Ільлінская царква ў Віцебску», 1927

У 1920-х актыўна займаўся графікай, распрацоўваў мэтады і формы друку. Адзін з асноватворцаў беларускага эксьлібрысу (выканаў эксьлібрысы М. Касьпяровіча (1925), А. Шлюбскага (1926), І. Мялешкі (1925) і інш.) Творы экспанаваліся на ўсесаюзных міжнародных выставах у Маскве («Выстаdf мастацтва народаў СССР», «Гравюра СССР за 10 гадоў»), Ленінградзе («Расейская ксыляграфія за 10 гадоў») і Кіеве, на ІV і V міжнародных выставах кніжнага знака ў Лос-Анджэлесе. У 1930-х гг. афармляў літаратурныя творы Максім Горкага і Івана Тургенева. Уваходзіў у склад Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства, Беларускага таварыства бібліяфілаў, Камісіі гісторыі мастацтва Інстытута беларускай культуры.

Тэматычна ксыляграфіі Мініна складаюць некалькі асобных сэрый. Перш за ўсё гэта — краявіды Віцебска і яго навакольля. Пазней мастак стварыў цыкль аркушаў, прысьвечаных помнікам драўлянага беларускага дойлідзтва. Сярод яго твораў — артыстычныя, дакладныя, надзвычай тонкія па разьбе работы «Калёна 1812 году ў Віцебску», «Стары Віцебск», «Від Віцебска з боку Віцьбы», «Куточак Віцебска», «Усьпенская царква ў Віцебску», «Ільінская царква ў Віцебску», «Чорная Тройца», «Царква ля могілак», «Касьцёл Святога Антонія», «Ратуша». Пошукі ў галіне станковай графікі завяршыла сэрыя «Вайна».

Творы мастака захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музэю літаратуры і мастацтва, Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю, зборах бібліятэк Масквы, Санкт-Пецярбургу, Кіева.

Ацэнкі

Этнограф і сябра Яфіма Мініна Мікалай Касьпяровіч адзначаў:

Яфім Мінін  ...У выніку вывучэньня Мініным старой магілёўскай і віленскай гравюры эпохі беларускага адраджэньня і пазьнейшай атрымліваецца клясычная манумэнтальнасьць у яго творчасьці, здаровы рэалізм, не пазбаўлены новых тэхнічных дасягненьняў...». Яфім Мінін 

Савецкі дасьледнік ксыляграфіі Усевалад Воінаў(ru) у сваёй кнізе «Русская ксилография за 10 лет» (1927) заўважыў:

Яфім Мінін  Значную цікавасьць уяўляюць гравюры маладога віцебскага мастака Мініна, які ўжо цяпер выяўляе моцнае валоданьне штыхелем, выразнасьць форм і ўменьне кампанаваць; гэта абяцае ўзбагачэньне сям’і савецкіх ксылёграфаў новай незвычайнай велічынёй...» Яфім Мінін 

Мастацтвазнаўца Арон Касьцялянскі ў артыкуле «Шляхі выяўленчага мастацтва БССР» адзначыў сярод графікаў Мініна і Юдовіна як «самых выдатных», якія «...унесьлі шмат своеасаблівага ў мастацтва БССР». Аднак з пачаткам барацьбы з «нацдэмамі» А. Касталянскі зьмяніў свае погляды на творчасьць мастака адпаведна палітычнай кан’юнктуры: «В гравюрах Минина „Цикл войны“ чувствуется влияние экспрессионистской красной группы Германии и есть опасность ремаркизма» (ЛіМ, 1932 г., сьнежань); «Среди художников БССР были классово враждебные выступления, как экспериментирования витебского художника Минина на 5 Всебелорусской выставке в экслибрисе для Витебского музея, в которых имеется яркая идеализация панского прошлого в Беларуси» (ЛіМ, 1933 г., лістапад).

У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і газэце «Віцебскі пралетары» зьявіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасьці мастака Мініна» аўтарства Віталя Зэйдэль-Вольскага.

Яфім Мінін  Эксьлібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнаграфізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненьнем знаходзіў у гэтых эксьлібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага «нацыянальнага адраджэньня». Яфім Мінін 

Арыштаваны 1 лістапада 1937 года ў Віцебску па адрасе: вуліца 1-я Вэтэрынарная, д. 34. Асуджаны 19 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС СССР як «член Польскай ваеннай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі 19 мая 1958 года. Групавая справа Мініна і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве Упраўленьня Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі Віцебскай вобласьці.

Бібліяграфія

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Людміла Налівайка, Яўген Шунейка. Вяртанне з небыцця: мастак Яфім Мінін // Пра час «Узвышша»: матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2008—2010). Вып. 5 / уклад. Г. В. Запартыка, В. В. Жыбуль, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі. — Мінск: РІВШ, 2011. — С. 267—274 — 308 с.

Вонкавыя спасылкі

Яфім Мінін  Яфім Мінінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Яфім Мінін БіяграфіяЯфім Мінін ТворчасьцьЯфім Мінін БібліяграфіяЯфім Мінін ЗаўвагіЯфім Мінін КрыніцыЯфім Мінін ЛітаратураЯфім Мінін Вонкавыя спасылкіЯфім Мінін1897193721 кастрычніка29 сьнежняБеларусВіцебскГравюраЖывапісКсыляграфіяМастакЭксьлібрыс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апостальскі сымбаль верыІльля ЦішуроўГрэнадаСусьветная служба Бі-Бі-СіПошукавая аптымізацыяКатэхізіс Сымона БуднагаПаўднёвая КарэяАральны сэксАнгеданіяБраціславаБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёЖамойтыБаранавічыДрынBet365Мікола КупрэеўМастацкая літаратура (выдавецтва)Янка БрыльКрысталь БойдСтральба з лукаНіна МацяшMozilla FirefoxВільняГлеб ЛабадзенкаЖыве Беларусь!Гайла (імя)Групавы сэксБеларускі клясычны правапісЧапаАкалічнасьцьМіжнародная асацыяцыя беларусістаўСлавамір АдамовічКонкурс песьні ЭўрабачаньнеАпэрацыйная сыстэмаСтаніслаў Яроцкі1947ЛюбоўРаніца (Бэрлін)Чарнобыльская АЭСМенскАлесь РазанаўБанкруцтваX (літара)ЭйсімонтФрыдрых ШылерСаўгутЛідаПарнафільмПаўстаньне 1830—1831 гадоўАдам МіцкевічЛацінская моваЖак Карт’еЧорны замак АльшанскіРасеяСэксСпакусьнікіВаймарскі клясыцызмВялікая Айчынная вайнаСяргей Паўлавіч АбламейкаАфарызмБітва пры Чашніках (1567)16 красавікаЭтнічная тэрыторыя беларусаўСябарІсьляндзкі конь🡆 More