Шлюб

Шлюб — грамадзкае становішча, саюз паміж мужчынам і жанчынаю з мэтаю сумеснага жыцьця й выхаваньня дзяцей.

У залежнасьці ад краіны, шлюб можа рэгулявацца дзяржаваю, рэлігійнымі інстытутамі альбо мясцовымі звычаямі. Мужчына ў шлюбе завецца мужам, а жанчына — жонкаю.

Шлюб
Пара шлюбных кольцаў

Погляды філёзафаў на шчасьце ў шлюбе

На думку брытанскага філёзафа, матэматыка й пацыфіста Бэртрана Расэла цывілізаваныя мужчына й жанчына могуць быць шчасьлівыя ў шлюбе, аднак дзеля гэтага яны павінны прытрымлівацца наступных умоваў:

  • павінна быць адчуваньне поўнай роўнасьці з абодвух бакоў;
  • не павінна быць ніякага ўмяшаньня ў свабоду адзін аднаго;
  • павінна быць самая цесная фізычная й духоўная блізкасьць;
  • павінна быць вызначаная блізкасьць у адносінах каштоўнасных стандартаў.

Беларусь

1 верасьня 1999 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, які замяніў сабой Кодэкс Беларускай ССР аб шлюбе і сям’і ад 13 чэрвеня 1969 году. На 4 студзеня 2007 году ў Беларусі чвэрць шлюбных параў былі бясплоднымі празь перанесеныя раней плоцевыя інфэкцыі. Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 г., сярод 3 699 982 мужчынаў ва ўзросьце звыш 15 гадоў налічылі 2 281 602 жанатых (61,7%). Абсалютную большасьць сярод аднагодкаў жанатыя мужчыны складалі з 26-гадовага ўзросту. Сярод 4 403 047 жанчынаў ва ўзросьце звыш 15 гадоў налічылі 2 305 364 замужніх (52,4%). Абсалютную большасьць сярод аднагодак замужнія жанчыны складалі з 24-гадовага па 64-гадовы ўзрост. Перавышэньне ліку замужніх жанчынаў над жанатымі мужчынамі на 23 762 асобы (1% замужніх жанчынаў) сьведчыла аб шматжэнстве. У 2011 г. дзяржаўныя ўстановы Беларусі для запісу актаў грамадзянскага стану ўлічылі 352 тыс. шлюбаў, абсалютную меншасьць (каля 45%) якіх паставілі на ўлік урачыста.

Крыніцы

Tags:

ДзяржаваДзіцяЖанчынаЖонкаМужМужчынаРэлігія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Этнічная тэрыторыя беларусаўКіраў (Кіраўская вобласьць)Міхась БашлакоўДнестарISO 3166СтолінВугорская моваПрастытуцыяСэксВікіпэдыя1991Арцём АрашонакНыркаМясцовы час (гурт)Янка СіпакоўПаўзуныДрама (аповесьць)Генадзь ШутаўЖанна Некрашэвіч-КароткаяГабрэіПрагласНазоўны склонNokia 6500 classicСяржук Сокалаў-Воюш15 красавікаЛісьце каштанаўПарнаграфія для жанчынНаваградакАдзёрМарыя АнтуанэтаКойданаўПацеіМ’янмаУсяслаў ЧарадзейНіл ГілевічЖанчына зьверхуДунайАндрэй ДынькоМікола МаляўкаКрэўскі замакЛеанід ДайнекаСказЯўгенія ЯнішчыцСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЛюдміла РублеўскаяРаскіданае гняздо (п’еса)Аляксандар ЛукашэнкаУладзімер СьцяпанКлеапатраПКадзіла сармацкаеМарыянскі жолабХвойнікіЮрась БарысевічСмаргонскі раёнХрысьціянстваЧорная ночМэдыяВікіАндрэй ЖукавецМурманскЖан-Поль СартрДжозэф Рабінэт БайдэнКушмакВікісховішчаГарбатаАнатоль СысФранцыск СкарынаПрацяглы будучы часЗначэньнеРасейская мова🡆 More