Вільня Шкляная Вуліца: вуліца ў Вільні (Летува)

Шкляна́я ву́ліца (лет.

Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Сьвятога Ігната.

Шкляная
лац. Šklanaja
вуліца
Вільня Шкляная Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вільня Шкляная Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага
Даўжыня 270 м
Паштовыя індэксы LT-01131
На мапе
Google
Вуліца Шкляная ў Вікісховішчы

Гісторыя

Вільня Шкляная Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Царква, перабудаваная ў жылы дом. Малюнак, 1870

Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 траўня 1547 году. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.

За часамі нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 году — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.

Агульныя зьвесткі

Вільня Шкляная Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Мур Уваскрасенскай царквы

Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. Зь левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, зь левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.

Будынкі

Няцотны бок

  • № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
  • № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.

Цотны бок

  • № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францішка Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагодзьдзях знаходзіўся ў валоданьні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сьведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асьветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525).
  • № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагодзьдзяў. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
  • № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэньні дома злотніка Яна Шульца, памянёнага ў 1595 годзе.
  • № 8 — 3-павярховы дом
  • № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — кутні 2-павярховы дом
  • № 12 — 3-павярховы дом

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вільня Шкляная Вуліца ГісторыяВільня Шкляная Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Шкляная Вуліца БудынкіВільня Шкляная Вуліца КрыніцыВільня Шкляная Вуліца ЛітаратураВільня Шкляная ВуліцаВуліца Вялікая (Вільня)Вуліца Дамініканская (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тоні БлэрСусьветная служба Бі-Бі-СіФінансыВалошкаЮравічыВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ГераМінэтАлаіза ПашкевічКейданыБерасьцеСССРБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлесь РазанаўАўстраліяІнтэрнэтСлуцак (футбольны клюб)Адольф ГітлерСэкс па тэлефонеШклоўскі раёнНапалеон ОрдаРаёны БеларусіВольга КараткевічУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Карлес ПудждэмонСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРугаДзейнікВікіслоўнікГлеб ЛабадзенкаМюнхэнПастава на каленяхЛюдміла Пайдушакава1525Расейская мова ў БеларусіСавілаСпадчына (часопіс)ПарнафільмМаксім ТанкГервідМіхаіл (арханёл)Віктар ГардзейРэвалюцыя гвазьдзікоўЈПорнасайтЖанчына зьверхуГерута (імя)Простыя сказыКанстытуцыя БаўгарыіЛеў ТалстойАсочнікіСлавамір АдамовічЧэлесАляксандар КосінецДуплекс (фільм)Аляксей ПысінМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеMozilla FirefoxGoogleКотНіна МацяшАляксандар ЛукашэнкаГібральтарЯнка БрыльЧарнобыльская катастрофаРамантызмВячаслаў АдамчыкЭймантСаюзная дзяржава Беларусі і Расеі🡆 More