2011 Хваляваньні Ў Лёндане

0°04′04″ з. д. / 51.60068° пн. ш.

0.06783° з. д. / 51.60068; -0.06783

Хваляваньні ў Лёндане — масавыя хваляваньні, якія адбыліся з 6 жніўня па 7 жніўня 2011 году ў раёне Тотэнгэм(en) і іншых гарадзкіх раёнах Лёндану.

2011 Хваляваньні Ў Лёндане
Пажарнік тушыць полымя ад бутэлек з запальнаю сумесьсю ў выніку беспарадкаў

Паводле розных зьвестак, у беспарадках прымалі ўдзел ад 200 да 300 чалавек, якія былі ўзброеныя каменьнем, бутэлькамі з запальнаю сумесьсю і спадручнымі прадметамі. У выніку вулічных сутыкненьняў пацярпелі 26 паліцэйскіх, восем зь якіх былі шпіталізаваныя.

Гісторыя

Перадумовы

Хваляваньням папярэднічала гібель ад рук паліцыі 29-гадовага грамадзяніна Вялікабрытаніі Марка Дугана (Mark Duggan) у часе перастрэлкі 4 жніўня 2011 году а 18:15 па мясцовым часе (у выніку страляніны быў паранены і адзін з паліцэйскіх).

Перастрэлка адбылася на мосьце Фэры Лэйн (Ferry Lane bridge) непадалёк ад станцыі мэтро Тотэнгэм Гэйл (Tottenham Hale station). Паводле папярэдніх вынікаў Незалежнай камісіі па скаргах на паліцыю (Independent Police Complaints Commission), Марк Дуган, сідзячы на заднім месцы таксі, стрэліў у паліцэйскага афіцэра ў вобласьць грудной клеткі ў часе таго, як той спрабаваў яго затрымаць (аўтамабіль быў спынены для праверкі). Куля, выпушчаная Дуганам засела ў паліцэйскай рацыі. Афіцэр, у сваю чаргу, адказаў двума стрэламі ў кірунку Дугана з свайго аўтаматычнага пісталета Heckler & Koch MP5.

Пазьней на месцы здарэньня была выяўленая незарэгістраваная прыватная зброя.

Беспарадкі

Тотэнгэм

2011 Хваляваньні Ў Лёндане  Вонкавыя мэдыяфайлы
Выявы
2011 Хваляваньні Ў Лёндане  Images of the Tottenham riot on 6 August 2011 (BBC)
2011 Хваляваньні Ў Лёндане  Map of the Tottenham riot on 6 August 2011 (Google Maps)
Відэафайлы
2011 Хваляваньні Ў Лёндане  Tottenham Riots: Torched houses, cars in London violence aftermath

6 жніўня 2011 году прыкладна 300 чалавек сабраліся на пратэсны марш непадалёк ад паліцэйскага пастарунку Тотэнгэму. Пратэсная акцыя арганізавалася сябрамі і сваякамі Дугана з мэтай «аднавіць справядлівасьць» («justice for the family»). Паводле відавочцаў, першапачаткова мітынг быў мірным, аднак а 20:20 набыў гвалтоўны характар — натоўп падпаліў дзьве паліцэйскія машыны і двухпавярховы мікрааўтобус. Таксама былі разрабаваныя некалькі навакольных крамаў. Паводле відавочцаў, як дарослыя, так і падлеткі пад’язджалі да крамаў на аўтамабілях і запаўнялі таварамі багажнікі. Паліцэйскія фургоны прыбылі на месца здарэньня з боку Тотэнгэм Гай Роўд (Tottenham High Road). Паведамлялася, што натоўп закідаў іх бутэлькамі з запальнаю сумесьсю. У выніку былі параненыя дваццаць шэсьць афіцэраў (адзін зь іх — у вобласьць галавы). Першапачаткова, праз масавыя беспарадкі, да загарэўшыхся будынкаў не маглі дабрацца пажарныя. Пазьней Лёнданская пажарная брыгада налічыла на тэрыторыі 49 асяродкаў пажару.

Карэспандэнт BBC News паведаміў, што машына каманды BBC television news таксама трапіла пад напады з боку бунтуючае моладзі. Некаторыя з карэспандэнцкіх груп пакінулі месца здарэньня праз магчымыя ўчынкі гвалту.

Паліцыя ўсталявала кардон вакол Паліцэйскага пастарунку Тотэнгэму і навакольных журналісцкіх груп з BBC і Sky.

Ўуд Грын

На досьвітку 7 жніўня беспарадкі ўспыхнулі і ў навакольным раёне Ўуд Грын(en) (Wood Green), які знаходзіцца за дзьве мілі ад Тотэнгэму. Мясцовая інфраструктура зазнала моцную хвалю марадэрства.

Наступствы

Сіламі падразьдзяленьня па барацьбе з стыхійнымі масавымі хваляваньнямі беспарадкі былі здушаныя. Лёнданская паліцыя арыштавала 42 меркаваных ўдзельнікаў акцыі.

Уладальнікі крамаў ацэньваюць аказаную шкоду ў некалькі мільёнаў фунтаў.

Крыніцы

Tags:

2011 Хваляваньні Ў Лёндане Гісторыя2011 Хваляваньні Ў Лёндане Беспарадкі2011 Хваляваньні Ў Лёндане Наступствы2011 Хваляваньні Ў Лёндане Крыніцы2011 Хваляваньні Ў ЛёнданеГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ЛукашэнкаПлоцевы актДамаскРак скурыБагародзіца (гімн)Гаяна-ЭсэкібаЦьвёрды дыск.nuПрыслоўеГімн Беларускай ССРЛегкавы аўтамабільАкалічнасьцьКунілінгусВіктар ГардзейТравеньІван ЦерцельАпостальскі сымбаль верыУладзімер ДубоўкаНаваградакБудзьма беларусамі!Уладзімер КараткевічРэкі БеларусіЛазэрМагутны БожаНапалеон Орда27 красавікаКірыла ТураўскіБайкі (Берасьцейская вобласьць)ЭйтмінТадэвуш КасьцюшкаНародны АльбомСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМасачусэтсСпадчына (часопіс)АўстраліяКастусь КаліноўскіАпавядальны сказISO 4217Сьпіс марак аўтамабіляўМіхаіл (арханёл)Саюзная дзяржава Беларусі і РасеіЧарнобыльАрцём Арашонак19431992ГабрэіВікіпэдыяПадвойнае пранікненьне.neАфарызмРаёны БеларусіПалешукіГорадняМаёнтакÖСкалістыя горыБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёМікалай СьлюнькоўВолатКурапатыАўстра-ВугоршчынаВадзянік2007Беларуская МарсэльезаТудаўлянскія гаворкіСэкс па тэлефонеБагуслаў РадзівілПадлетакБаранавічыБеларускі рубельАсфальтЮравічы🡆 More