Такіпона

Такіпона (toki pona) — штучная мова, якую стварыла канадка Соня Элен Кіса й якая прэтэндуе на званьне самае простае са штучных моваў.

Такіпона
Такіпона
Арыгінальная назва: toki pona
Створаны: Соня Элен Кіса
Агульная колькасьць носьбітаў: 3.100 (2016)
Тып пісьма: скарочаная лацініца (14 літараў)
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3: tok
Гл. таксама:
Штучныя мовы

Першая інфармацыя аб ёй зьявілася ў інтэрнэце ў 2001 годзе. Назва Toki Pona перакладаецца як «мова дабра» (магчымыя пераклады: «добрая мова», «простая мова», або «добрая размова»; гл. далей пра шматзначнасьць). Кіса падчас распрацоўкі мовы была натхнёная вучэньнямі пра дао й дзэн, і працамі філёзафаў-прымітывістаў.

Сьветапогляд такіпоны знайшоў свае адлюстраваньне ў ейнай структуры й зьмесьце. У лексыцы мовы каля 120 каранёў − на погляд аўтаркі, самых неабходных. Мінімалізм лексыкі зьведзены таксама да таго, што, напрыклад, у мове адсутнічаюць назвы жывёлаў і расьлінаў. Зрэшты, у неафіцыйным слоўніку такіпоны ёсьць словы для краінаў, нацыяў, моваў, а таксама імёны людзей (ma Nijon — Японія, toki Epelanto — эспэранта, jan Tana — Таня). Спрошчаная лексыка такіпоны спалучаецца з простымі фаналёгіяй, граматыкай і сынтаксісам.

На такіпоне размаўляюць у асноўным у Інтэрнэце (у IRC-чатах і дыскусійнным сьпісе на Yahoo!Groups), а за ейнымі мяжамі — у Канадзе, ЗША, Эўропе, Ізраілі, Японіі й Расеі. Такіпона не клясыфікуецца як мова міжнацыянальных зносінаў. Вядомая галоўным чынам сярод карыстальнікаў сеціва, яна служыць прыкладам інтэрнэт-культуры.

Фанэтыка

Мова такіпона зьмяшчае 14 фанэмаў: 5 галосных (a e i o u) і 9 зычных (j k l m n p s t w). Зычныя фанэмы не падзяляюцца на звонкія/глухія ці на мяккія/цьвёрдыя.

Галосныя вымаўляюцца наступным чынам:

  • a — вымаўляецца як беларуская a;
  • e — як беларуская э;
  • i — як беларуская і;
  • o — як беларуская o;
  • u — як беларуская у.

Зычныя:

  • k — вымаўляецца як беларуская к;
  • l — як беларуская л, але можа быць зьмякчаным;
  • m — як беларуская м;
  • n — як беларуская н;
  • p — як беларуская п;
  • s — як беларуская c;
  • t — як беларуская т;
  • w — як беларуская ў;
  • j — як беларуская й.

Такіпона дапускае азванчэньне зычных у мове, то бок вымаўленьне p як b, s як z, t як d і k як g. Націск заўжды ставіцца на першы склад, нават у запазычаных імёнах і назвах гарадоў і краінаў.

Зычныя Губныя Пярэднеязычныя Сярэднеязычныя
Насавыя m n
Выбухныя p t k
Фрыкатыўныя s
Апраксыманты w l j

Пісьменства й марфалёгія

Такіпона 
Мапа Эўропы з назвамі краінаў на такіпоне

Афіцыйна словы запісваюцца з дапамогай лацінскага альфабэту, як апісана ў разьдзеле «фанэтыка». Словы вымаўляюцца як напісаныя. Не дапускаецца рэдукцыя галосных о й е ў ненаціскным становішчы. У цяперашні час разглядаюцца варыянты запісу словаў мовы з дапамогай складовых азбукаў, узятых з розных натуральных моваў ці вынайдзеных адмыслова для такіпоны, ці нават герогліфаў.

Словы ў такіпоне канструююцца са складоў. Калі склад знаходзіцца ў пачатку слова, то ён можа не зьмяшчаць першую зычную, у астатніх выпадках склад — гэта зычная + галосная + апцыянальная n. n ня ставіцца, калі за ёй ідуць n ці m. З усіх варыянтаў складоў у такіпоне забароненыя склады: ji, ti, wo, wu (як цяжкія для вымаўленьня).

Словы ў такіпоне не зьмяняюцца з дапамогай канчаткаў, прыстаўкаў і суфіксаў. Многія словы могуць выступаць і як назоўнік, і як дзеяслоў, і як прыметнік, і як прыслоўе. Прытым гэтыя словы ў адрозьненьне ад беларускіх не зьмяняюцца ў напісаньні.

Сынтаксіс

Сказы ў такіпоне маюць цьвёрда вызначаную структуру. Асноўныя законы пабудовы сказаў можна выказаць у наступных правілах:

  1. Слова, якое ўдакладняе іншае слова, ідзе пасьля гэтага слова: «прыметнік» ідзе за «назоўнікам», а «прыслоўе» — за «дзеясловам» (у двукосьсі, бо як такія гэтыя катэгорыі ў такіпоне адсутнічаюць, у любой сынтаксычнай роле можа выступаць любое значнае слова). Напрыклад: «jan (чалавек) pona (добра)» значыць «добры чалавек», але не «чалавечае дабро».
  2. Выказьнік у сказе ідзе пасьля дзейніку, і, калі дзейнік ня ёсьць займеньнікам mi (я) або sina (ты), то бок выказьнік як бы знаходзіцца ў форме трэцяе асобы, дзейнік і выказьнік падзяляюцца службовым словам li. Слова liвыкарыстоўваецца для аддзяленьня групы дзейніку ад групы выказьніку. Напрыклад, у сказе jan pona li tawa (добры чалавек ідзе): jan выказвае функцыю назоўніку (дзейнік), pona — прыметніку (азначэньне), tawa — дзеяслову (выказьніку). Калі б у гэтым сказе не было li, tawa аказалася б другім азначэньнем.
  3. Прамое дапаўненьне ідзе за дзеясловам і ўводзіцца службовым словам e. То бок, падобна да слова li, яно аддзяляе групу выказьніку ад групы дапаўненья й дазваляе дзеяслоў удакладняць прыслоўямі. Прыклад: jan li lukin (глядзець) mute (шмат) e tomo (дом): mute будзе прыслоўем, а tomo — прамым дапаўненьнем.
  4. Акалічнасьць, якая мае значэньне для ўсяго сказу (напрыклад час дзеяньня: прошлы, цяперашні, будучы) ставіцца ў пачатку сказу й аддзяляецца словам la. Прыклад: tenpo (час) ni (гэта) la mi pali (рабіць) можна перакласьці як: «сёньня я працую».
  5. У назоўнікаў у словазлучэньні можа быць некалькі азначэньняў (напрыклад waso (птушка) lili (маленькі) walo (белы) — маленькая белая птушка). У гэтым выпадку другое азначэньне (walo) адносіцца да ўсяго злучэньня «назоўнік + першае азначэньне» (waso lili)). Калі азначэньне ў словазлучэньні ня ёсьць дапасаваным, то яно аддзеляецца ад азначанага назоўніку словам pi, што ўказвае на выкарыстоўваньне прыналежнага склону. Напрыклад: tomo pona pi jan Tana — добры дом Тані.

Шматзначнасьць

Амаль усе словы ў такіпоне маюць мноства значэньняў. Напрыклад pona — добры, дабро, просты, рамантаваць. Праз гэта, напрыклад, сказ jan li pona можна перакласьці некалькімі спосабамі: чалавек добры ці чалавек рамантуе, й інш. Таму часта пераклад падбіраецца зыходзячы з кантэксту або ўдакладняецца. Напрыклад, калі ў папярэднім прыкладзе трэба падкрэсьліць, што чалавек рамантуе, можна назваць рэч, якую ён рамантуе: jan li pona e tomo «чалавек рамантуе будынак». Калі аб’ект рамонту ня названы, то амаль заўжды можна лічыць, што «pona» мае сэнс «добры, просты».

Лексыка

Такіпона 
Назвы частак цела

У цяперашні час выкарыстоўваюцца каля 125 каранёў паводле прынцыпу добраахвотнага спрашчэньня з ігнараваньнем складанасьці.

Празь невялікую колькасьць каранёў, словы іншых моваў часта перакладаюцца на такіпону з выкарыстоўваньнем некалькіх каранёў, напрыклад «вучыць», «навучаць» будзе pana e sona, літаральна «даваць веды». Хаця пра такіпону часта кажуць як пра «мову са 120 словаў», скептыкі лічаць, што гэтэ не зусім так: у ёй выкарыстоўваецца шмат словазлучэньняў і стандартных зваротаў, якія неабходна завучваць, як асобныя лексычныя адзінкі.

З пункта ж гледжаньня такіпаністаў уяўленьні пра «завучваньне словазлучэньняў і зваротаў» памылковыя. Такіпаніст сам камбінуе паняцьці зь вядомых яму словаў, а «словазлучэньні й стандартныя звароты», што выкладаюцца ў сеціве — толькі рэкамэндацыі. Увогуле казаць пра нешта стандартнае ў такіпоне (акрамя, зразумела, граматыкі й базавага слоўніку) не прыходзіцца: усё залежыць ад кантэксту й ад самаго такіпаніста. Напрыклад, слова «стол», у залежнасьці ад кантэксту, можа перакладацца як supa sitelen «мэбля для пісьма», supa moku «мэбля для ежы» або нават supa kiwen ike «мэбля цьвёрдая й кепская», калі, напрыклад, гаворачы пра ўдар аб яго.

Прыклад тэксту

Паводле Оскар Ўайлда:

tenpo pini mute-mute la jan mije li lon ma sewi. ona li jo e jan meli olin. jan meli ona li pona lukin. ona mute li pilin pona. taso jan meli li moli. jan mije li pilin ike. oko ona li jo e telo mute-mute. jan mije li toki tawa jan sewi li toki e ni: «ona li moli tan seme?» taso jan sewi li kute ala e ona.

jan mije li pali e sitelen pi pilin ona — e sitelen pi pilin ike. ona li kepeken e kiwen. kiwen ni li pona lukin. jan mute li lukin e sitelen li jo e telo lon oko pi ona mute.

tenpo li tawa. jan mije li wile pali e sitelen pi pilin pona. taso ona li jo ala e kiwen pona. ona li lukin e suno li sona mute. ona li pakala e sitelen pi pilin ike li pali e sitelen ante. nimi pi sitelen ni li «sitelen pi pilin pona».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Такіпона ФанэтыкаТакіпона Пісьменства й марфалёгіяТакіпона СынтаксісТакіпона ШматзначнасьцьТакіпона ЛексыкаТакіпона Прыклад тэкстуТакіпона КрыніцыТакіпона Вонкавыя спасылкіТакіпонаІнтэрнэтДаасізмДзэнШтучная мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетувісыЗянон ПазьнякСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР1891Вэб-сэрвэрРука (імя)Аркадзь СмолічРусіфікацыя БеларусіСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняПолымя (часопіс)Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтКаскадныя табліцы стыляўСтурчурканБанкаўскі рахунакМікалай МірскіАрцём АрашонакЯўген КантылёўЕва ВежнавецСаюз вызваленьня БеларусіБабёрНаркотыкПаэзіяЛеанід Галубовіч2005Род (біялёгія)ЧэрвеньБабруйскІнданэзіяЯнка МаўрЛюдміла СільноваВячаслаў АдамчыкСьпіс гарадоў БеларусіКанюшынаБлакітная сойкаПершая сусьветная вайнаБеларуская Народная РэспублікаПаўстаньне 1794 году.aqАнтонімыЯгор ВосіпаўУсевалад ІгнатоўскіМарфэмная будова словаСурвэткаІмёны ліцьвінаўMelbetАнтарктыдаБлогЛічэбнікКанстытуцыя ССРБ 1919 годуІсьляндзкі коньТутэйшыя (літаб’яднаньне)ГарбатаФранцішак БагушэвічЛацінкаБуценьМарына ВасілеўскаяКарлес Пудждэмон2008Бярозка (часопіс)ВільняВасіль Быкаў2024Ёсіф СталінТаксіСавушкін прадуктНарвідЛацінская моваПагоня (песьня)Юрась СьвіркаЛіцьвіны26 красавікаNokia 6233🡆 More