Тыпалёгія Моў

Тыпалёгія моваў — клясыфікацыя моваў згодна іх граматычных уласьцівасьцяў.

Тыпалягічная клясыфікацыя адрозьніваецца ад генэтычнай клясыфікацыі, дзе ў моўныя сем’і аб’ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка.

Сынтаксычная тыпалёгія

Клясыфікацыя, якая падзяляе мовы згодна месца ў сказе дзейніка (S), аб'екта (O), выказніка (V). Існуюць наступныя тыпы:

  • SOV
  • SVO
  • VSO
  • VOS
  • OVS
  • OSV

У некаторых мовах дзейнік складаецца зь дзьвюх частак: дапаможнага дзеяслова і інфінітыву ці дзеепрыметніка. Нямецкая і галяндзкая мовы часта клясыфікуюцца як мовы тыпу V2, таму што дзеяслоў заўжды знаходзіцца на другім месцы ў сказе. Некаторыя мовы (звычайна вельмі флексычныя) вельмі цяжка клясыфікаваць, бо ў сказе дапушчальны амаль кожны парадак словаў. Гэта, напрыклад польская і ўсходнеславянскія мовы. У такіх выпадках магчыма толькі адзначыць, які парадак найбольш часты.

Марфалягічная тыпалёгія

Паводле марфалягічнай клясыфікацыі мовы падзяляюцца на тыя, дзе марфэмы часьцей ужываюцца як самастойныя словы, і на тыя, дзе некалькі марфэм часта аб’ядноўваюцца ў адно слова.

Ізаліруючыя мовы

У ізаліруючых мовах практычна ўсе марфэмы зьяўляюцца самастойнымі словамі, мала ці зусім няма афіксаў. Шэраг граматычных значэньняў выражаюцца асобна ад значэньня лексычнага. Сярод натуральных моў вельмі мала такіх моў, якія б зусім ня мелі афіксаў. Ізаліруючымі называюцца мовы, у якіх вельмі мала такіх элемэнтаў.

Сынтэтычныя мовы

У сынтэтычных мовах адна ці некалькі марфэмаў аб’ядноўваюцца ў адно слова пры дапамозе прыставак, суфіксаў, канчаткаў. Можна падлічыць каэфіцыент сынтэтычнасьці мовы. Для гэтага ў тэксьце вызначаюць колькасьць марфэмаў (M) і агульную колькасьць словаў (V), іх адносіны M/V ёсьць каэфіцыент. Чыста ізаліруючая мова (напрыклад, сканструяваная мова такіпона) мае каэфіцыент роўны 1. Вельмі ізаліруючай мовай ёсьць віетнамская з каэфіцыентам 1,06. Ангельская мова мае каэфіцыент 1,68, мова суахілі — 2,55.

Аглютынатыўныя і фузыйныя мовы

Паводле тыпу марфэмнага ладу мовы падзяляюцца на аглютынатыўныя і фузыйныя. У аглютынатыўных марфэмы заўжды маюць тое самае вымаўленьне (як у эспэранта) або вымаўленьне зьмяняецца згодна фанэтычных правілаў (як уфінскай ці турэцкай). Марфэмныя межы выразныя, а кожны афікс мае толькі адно значэньне. У фузыйных мовах марфэмныя швы сьціраюцца, адзін гук можа адносіцца адначасова да дзьвюх марфэмаў. Службовыя марфэмы выражаюць адразу некалькі граматычных значэньняў. Фузыйны лад сустракаецца ў індаэўрапейскіх і сэміцкіх мовах. Сярод фузыйных моваў ёсьць сынтэтычныя і аналітычныя (ангельская, француская).

Tags:

Тыпалёгія Моў Сынтаксычная тыпалёгіяТыпалёгія Моў Марфалягічная тыпалёгіяТыпалёгія Моў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2024Жаночая рыфмаКушмакСтаніслаў ВалодзькаКунілінгусПарнафільмЛітаратурныя жанрыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЭўразьвязДнестарМурманскМы выйдзем шчыльнымі радаміВіцебская вобласьцьАнатоль БутэвічПалітычная партыяЯнка БрыльІнструкцыя па трансьлітарацыіПарнаграфіяПарыжПарнаграфія ў БеларусіМагілёўУрыкаМаркёрБэерЯганэсбургГеральдыкаВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Дотык пісі рукоюВасіль ЗуёнакКоргіБэрнатЭротыкаБеларускі рубельЦэнтонРыбыАчарэцінаПабуджальны сказБеларуская моваАрцём АрашонакПростыя сказыАндрэй КурэйчыкГомельРасейская моваЛетувісыВікіГрыгарыянскі каляндарПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАляксей ДудараўКлеапатраЛезьбіянстваЛеанід ГалубовічНармандыяЛацінкаМ’янмаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Салатная цыкорыяАмонімE (літара).ecКантмінВалянцін АкудовічВікікрыніцыЁсіф СталінВольныя матэрыялыКазімер ЯгайлавічСпакусьнікіАнтонімы2010-яІнтэрстэларБеларускае нацыянальнае адраджэньнеПацеіТаварыства беларускай школы🡆 More