Тыпалогія Моў

Тыпалогія моў — класіфікацыя моў згодна з іх граматычнымі уласцівасцямі.

Тыпалагічная класіфікацыя адрозніваецца ад генетычнай класіфікацыі, дзе ў моўныя сем’і аб’ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка.

Сінтаксічная тыпалогія

Класіфікацыя, якая падзяляе мовы згодна з месцам у сказе дзейніка (S, англ.: subject), прамога дапаўнення (O, англ.: object), выказніка (V, англ.: verb). Існуюць наступныя тыпы:

  • SOV
  • SVO
  • VSO
  • VOS
  • OVS
  • OSV

У некаторых мовах дзейнік складаецца з дзвюх частак: дапаможнага дзеяслова і інфінітыва ці дзеепрыметніка. Нямецкая і галандская мовы часта класіфікуюцца як мовы тыпу V2, таму што дзеяслоў заўжды знаходзіцца на другім месцы ў сказе. Некаторыя мовы (звычайна вельмі флексічныя) вельмі цяжка класіфікаваць, бо ў сказе дапушчальны амаль любы парадак слоў. Да такіх моў адносяцца, напрыклад, польская і ўсходнеславянскія мовы. У такіх выпадках можна толькі адзначыць, які парадак ужываецца часцей.

Марфалагічная тыпалогія

Паводле марфалагічнай класіфікацыі мовы падзяляюцца на тыя, дзе марфемы часцей ужываюцца як самастойныя словы, і на тыя, дзе некалькі марфем часта аб’ядноўваюцца ў адно слова.

Ізаліруючыя мовы

У ізаліруючых мовах практычна ўсе марфемы з’яўляюцца самастойнымі словамі, мала ці зусім няма афіксаў. Шэраг граматычных значэнняў выражаецца асобна ад значэння лексічнага. Сярод натуральных моў вельмі мала такіх моў, якія б зусім не мелі афіксаў. Ізаліруючымі называюцца мовы, у якіх вельмі мала такіх элементаў.

Сінтэтычныя мовы

У сінтэтычных мовах адна ці некалькі марфем аб’ядноўваюцца ў адно слова пры дапамозе прыставак, суфіксаў, канчаткаў. Можна падлічыць каэфіцыент сінтэтычнасці мовы. Для гэтага ў тэксце вызначаюць колькасць марфем (M) і агульную колькасць слоў (V), іх адносіна M/V ёсць каэфіцыент. Чыста ізаліруючая мова (напрыклад, сканструяваная мова такіпона) мае каэфіцыент роўны 1. Вельмі ізаліруючай мовай з’яўляецца в’етнамская з каэфіцыентам 1,06. Англійская мова мае каэфіцыент 1,68, мова суахілі — 2,55.

Аглютынатыўныя і фузійныя мовы

Паводле тыпу марфемнага ладу мовы падзяляюцца на аглютынатыўныя і фузійныя (або флектыўныя). У аглютынатыўных марфемы заўсёды маюць тое самае вымаўленне (як у эсперанта) або вымаўленне змяняецца згодна з фанетычнымі правіламі (як у фінскай ці турэцкай). Марфемныя межы выразныя, а кожны афікс мае толькі адно значэнне. У фузійных мовах марфемныя швы сціраюцца, адзін гук можа адносіцца адначасова да дзвюх марфем. Службовыя марфемы выражаюць адразу некалькі граматычных значэнняў. Фузійны лад сустракаецца ў індаеўрапейскіх і семіцкіх мовах. Сярод фузійных моў ёсць сінтэтычныя і аналітычныя (англійская, французская).

Літаратура

  • Тыпалагічная класіфікацыя моў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 76--77. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Марфалагічная класіфікацыя моў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 143. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Tags:

Тыпалогія Моў Сінтаксічная тыпалогіяТыпалогія Моў Марфалагічная тыпалогіяТыпалогія Моў ЛітаратураТыпалогія Моў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Нацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііВасіль Васілевіч ШапялевічКальцо (алгебра)Часціны мовыІдзі і глядзі.nuЖалезаБуразубка звычайнаяАляксандр ГамільтанKFCЧорны замак АльшанскіІосіф ФлавійТэрміналогіяСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьМагнійГігабайтТайгаДавід Бен-ГурыёнАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКастусь ЦвіркаВалянцін Паўлавіч ТаўлайСексуальныя практыкі паміж мужчынаміГрызуныМ. ЦяцерскіБеларускія татарыАфра БазальдэлаRammsteinДэзоксірыбануклеінавая кіслатаБрэд ПітЯдвігін Ш.Рымска-Каталіцкая ЦаркваСан-Паола-фуоры-ле-МураБаальбекШтучны інтэлектКсенія ПазнякФК Пармаv3acrКуфарWorld Wide Webohuy1Сезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўСэрца на далоніГепатыт CРымская квадрыеналеДжавані ПаскаліOnliner.byКрысціна БесманКазуля еўрапейскаяДрычын (Пухавіцкі раён)Секс без пранікненняIva SativaЗвычайны прэзідэнтФранцыск СкарынаНараджэнне Хрыстова ва УкраінеГісторыя БеларусіВялікія раўніныEdisonPtsВікіпедыяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Моўная інтэрферэнцыяМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеВірусыПутумаёАзотЛітаграфіяЯўгенія ЯнішчыцЭпітэтСтакгольмЛавіса ШведскаяБэці Лавэт21vek.byСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Сласцёны (Дрыбінскі раён)Паца-Ваца🡆 More