Сяргей Падсасонны

Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нарадзіўся ў 1981 годзе) – беларускі філёляг, псыхоляг, журналіст і грамадзкі дзяяч, ЛГБТ-актывіст, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блёку телебачаньня «Белсат» і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасьць беларускай ступені кандыдата навук).

Сяргей Падсасонны
Сяргей Падсасонны
Род дзейнасьці філёляг, псыхоляг, журналіст, грамадзкі дзяяч, ЛГБТ-актывіст
Дата нараджэньня 1981
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Навуковая сфэра ЛГБТ
Месца працы

Біяграфія

Дзейнасьць у Беларусі

Нарадзіўся ў 1981 годзе, вучыўся ў вясковай школе. Скончыў філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, асьпірантуру гэтага ж факультэту і псыхалягічны факультэт ГДУ. Працаваў настаўнікам расейскай, беларускай мовы і літаратуры. У 2004—2007 гг. быў выкладчыкам расейскай філялёгіі ў ГПУ. У 2006 годзе падрыхтаваў кандыдацкую працу па расейскай філялёгіі на тэму граху ў творчасьці Фёдара Дастаеўскага, але не абараніў яе на ГПУ. Прычынай, на яго погляд, была адмова кіраўніцтва ВНУ ў выніку палітычнага ціску. Хутка выдаў сваю працу ў форме расейскамоўнай кнігі «Грэх паводле Дастаеўскага». Скончыў школу журналістыкі, арганізаваную ў Баранавічах варшаўскім Эўрапейскім цэнтрам культуры і камунікацыі, быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сяргей Падсасонны ніколі не хаваў сваёй гамасексуальнай арыентацыі. Выдаваў адзін зь першых часопісаў ЛГБТ у Беларусі «Кожнаму сваё» (тры выданьні ў 2003 годзе). Беларуская вайсковая камісія скіравала яго на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне з мэтай «вылечыць яго ад гомасэксуальнасьці». Яго «лечылі», паводле яго словаў, з дапамогай вітаміна C. Дзейнічаў у моладзевых пазаўрадавых арганізацыях. У 2007 годзе выпадкова патрапіў на кастынг у беларускамоўнае тэлебачаньне Белсат, якое вяшчае з Польшчы. Пачаў супрацоўнічаць са станцыяй і з моманту яе адкрыцьця ў 2007 рыхтаваў для яе матэрыялы, між іншым рэпартаж пра выпадкі накіраваньня геяў у Беларусі ў псыхіятрычныя лякарні і дасыланьне інфармацыі пра іх «транссэксуальнасьць» у месцы іх працы. Матэрыял абапіраўся на асабістым досьведзе. У лістападзе 2007 году Сяргей Падсасонны быў сілай забраны з кватэры працоўнікамі КДБ і правезены на допыт, у часе якога яго дапытвалі наконт сувязі зь Белсатам. У студзені працоўнікі органаў бясьпекі зрабілі вобшук у яго кватэры, забраўшы відэакамэру і дыскі. Падсасонны быў звольнены з працы ва ўнівэрсытэце і дысцыплінарна выдалены з інтэрнату. Пачалося расьсьледаваньне ў справе наяўнасьці ў яго забароненай літаратуры, у сувязі з чым цягам трох дзён працоўнікі КДБ вывозілі яго кнігі. Паводле ягоных словаў, адзін з працоўнікаў КДБ чапаў яго за адзеньне і лаяўся матам.

Дзейнасьць у Польшчы

Сяргей Падсасонны 
Сяргей Падсасонны вядзе праграму каля Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве

Хутка пасьля пачатку расьсьледаваньня Сяргей Пасдасонны, з-за страху перад арыштам, з дапамогай сяброў зьбег зь Беларусі ў Польшчу. Два гады жыў на кватэры польскага дзеяча ЛГБТ Лукаша Палуцкага. Працягваў працу ў Белсаце, рыхтаваў рэпартажы, між іншым пра стаўленьне беларускай арміі да геяў. Вёў шкаленьні карэспандэнтаў, якія працавалі ў Беларусі. Два гады веў праграму «Аб'ектыў». Пазьней стаў галоўным рэдактарам інфармацыйнага блёку і вядоўцам у праграме «Студыя Белсат». Друкуе ў польскіх часопісах, зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў. Акрамя журналістыкі займаецца таксама літаратуразнаўствам. Яму здараецца «сакрэтна» наведваць сваю краіну. Пасьля чатырох гадоў жыцьця ў Польшчы наноў здаў іспыты па расейскай філялёгіі і наноў напісаў доктарскую (адпавядае беларускай кандыдацкай) працу. 13 сакавіка 2012 году атрымаў ступень доктара гуманітарных навук на факультэце стасаванай лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тэма яго дакторскай дысэртацыі: «Матыў граху ў раманах Ф. М. Дастаеўскага». Яго навуковым апекунам была праф. др габ. Людміла Луцэвіч.

Сяргей Падсасонны — беларускі пасол Міжнароднай асацыяцыі лесьбіянак і геяў для культуры (на бежанстве ў Польшчы). Уваходзіў у склад Арганізацыйнага камітэту Параду роўнасьці ў Варшаве ў 2013 годзе. Адказваў у ім за кантакты з Усходняй Эўропай і за расейскамоўную вэрсію сайту Параду.

Погляды і ацэнкі

Сяргей Падсасонны 
Сяргей Падсасонны вядзе праграму ў студыі тэлебачаньня Белсат

Паводле меркаваньня Сяргея Падсасоннага, мужчыны, прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня ў сувязі са справай замаху ў менскім мэтро ў 2011 годзе — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў, — не былі віннымі, а Аляксандар Лукашэнка страціў на выкананьні прысуду.

Паводле Лукаша Палуцкага, пазыцыя Сяргея Падсасоннага пасярод беларускіх журналістаў параўнальная з пазыцыяй агульнавядомай і паважанай у Польшчы журналісткі Манікі Алейнік у польскіх СМІ. З гэтай прычыны пасярод варшаўскіх знаёмых ён атрымаў мянушку беларускай Манікі Алейнік. З другога боку, у гомельскім інтэрнет-партале «Гомелбест. Новости Гомеля» быў выкладзены артыкул, у якім у моцна абразьлівай форме быў зроблены намёк, што Падсасонны быў прыняты на працу ў телебачаньні з-за таго, што крытэрам адбору прэтэндэнтаў на пасады на «Белсаце» зьяўляецца наяўнасьць нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі й іншых анамальных сэксуальных «гаджэтаў».

Крыніцы

Tags:

Сяргей Падсасонны БіяграфіяСяргей Падсасонны Погляды і ацэнкіСяргей Падсасонны КрыніцыСяргей Падсасонны1981БелсатКандыдат навукЛГБТПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КанадаМайкрасофтЯкуб КоласУладзімер КаткоўскіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Міхась ЗарэцкіПастава на каленяхДрама (аповесьць)Сахалінская вобласьцьУладзімер АнісковічМаршы недармаедаўПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Даўгерд (імя)Леў СапегаЛетувіская моваЯкасныя прыметнікіМаладняк (часопіс)Кірыл КоктышАўстраліяМаркёрЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Баранавіцкі раёнНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтБушкаЯн ЧэрскіГісторыя БеларусіАнатоль СысСадавінаПрыпяцьДжынсавая рэвалюцыяБеліца (Жлобінскі раён)ЯгмінБраўзэрЖаночая эякуляцыяТытанікУладзімер Арлоў (гісторык)Парнаграфія ў ЗШААнтарктыдаМараторыйБаранавічыПошукавая аптымізацыяАнатоль СербантовічКарлес ПудждэмонАдзёрСэксуальныя пазыцыіАнгельская моваГенадзь ПашкоўДзед ТалашІгар СідарукУсевалад ІгнатоўскіВікіNokia 6233Артур ВольскіУладзімер Карват22 красавіка1874Ігар БабкоўХрысьціянстваШвайцарыяАляксандар МакедонскіКунілінгусЗлучнікРука (імя)ТэхналёгіяВіды сувязі словаўСельская гаспадарка БеларусіПалесьсеСубэтнасШпакЭнцыкляпэдыя🡆 More