Тэлебачаньне

Тэлеба́чаньне або тэлеві́зія, ТБ (TV; грэц.

τῆλε + лац. visio — далёкае бачаньне) — шырокаўжываная тэлекамунікацыйная сыстэма вяшчаньня і атрымоўваньня вобразу і гуку на адлегласьць. Слова можа таксама ўжывацца ў адносінах да тэлевізару, тэлевізійнай праграмы альбо носьбіту перадачы тэлебачаньня. Тэлебачаньне зьяўляецца масавым сродкам рэклямы, забаваў і навінаў. У 2013 годзе 79% хатніх гаспадарак у сьвеце валодалі тэлевізарам.

Тэлебачаньне
Тэлевізары з плоскім экранам прадаюцца ў краме бытавой электронікі.

Тэлебачаньне стала даступным у экспэрымэнтальных умовах у канцы 1920-х гадоў, але прайшло яшчэ некалькі гадоў, перш чым новая тэхналёгія сталася даступнай спажыўцам. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўдасканаленая форма чорна-белага тэлевізійнага вяшчаньня стала папулярнай у ЗША і Вялікабрытаніі, а тэлевізары сталі звычайнай зьявай у дамах, на прадпрыемствах і розных установах. На працягу 1950-х гадох тэлебачаньне стала асноўным сродкам уплыву на грамадзкую думку. У сярэдзіне 1960-х гадоў у ЗША і большасьці іншых разьвітых краінаў сьвету было ўведзенае каляровае вяшчаньне. Наяўнасьць некалькіх тыпаў архіўных носьбітаў захоўваньня, такіх як стужкі Betamax і VHS, вялікія ёмістасьці цьвёрдых дыскаў, DVD-дыскаў, флэш-дыскаў, Blu-ray дыскаў і воблачных лічбавых відэамагнітафонаў, дазволіла гледачам глядзець папярэдне запісаны матэрыял, як то фільмы, дома і па ўласным графіку. Паводле шматлікіх чыньніках, асабліва для зручнасьці дыстанцыйнага пошуку, захоўваньне тэлевізійнага кантэнту і відэапраграмаў зараз адбываецца ў воблаку. У канцы першага дзесяцігодзьдзя 2000-х гадоў колькасьць перадачаў лічбавага тэлебачаньня значна павялічыліся. Іншым разьвіцьцём стаў пераход ад тэлевізараў стандартнай выразнасьці (SDTV) да тэлевізару высокай выразнасьці (HDTV), які забясьпечвае значна больш высокую разрознасьць. HDTV можа перадавацца ў розных фарматах: 1080p, 1080i і 720p. З 2010 году з вынаходзтвам разумнага тэлебачаньня інтэрнэт-тэлебачаньне павялічыла даступнасьць тэлевізійных праграмаў і фільмаў праз інтэрнэт праз стрымінгавыя відэасэрвісы, як то Netflix, Amazon Video, iPlayer і іншыя. Замена раньніх аб’ёмных, электронна-прамянёвых дысплэяў (CRT) з высокай напругай на кампактныя, энэргаэфэктыўныя плоскія панэлі, як то LCD, OLED-дысплэі і плязменныя дысплэі ёсьць рэвалюцыяй электроннага абсталяваньня, якая пачалася з кампутэрных манітораў у канцы 1990-х гадоў.

Пачаткова тэлевізійныя сыгналы распаўсюджваліся толькі ў якасьці наземнага тэлебачаньня пры дапамозе магутных радыёчастасных перадатчыкаў, якія перадавалі сыгнал асобным тэлевізійным прыёмнікам. У якасьці альтэрнатывы тэлевізійныя сыгналы распаўсюджваюцца праз кааксыяльны кабаль або праз аптычнае валакно, спадарожнікавымі сыстэмамі, а пачынаючы з 2000-х гадоў праз інтэрнэт. Да пачатку 2000-х гадоў карцінка перадаваліся толькі ў якасьці аналягавых сыгналаў, але мяркуецца, што пераход на лічбавае тэлебачаньне будзе завершаны ва ўсім сьвеце да канца 2010-х гадоў. Стандартны тэлевізар складаецца зь некалькіх унутраных электронных схемаў, які ўключае тунэр для прыёму і дэкадаваньня вяшчальных сыгналаў. Візуальная прылада адлюстраваньня карцінкі, якой не хапае тунэра, правільна называецца відэаманіторам, а не тэлевізарам.

Асноўныя прынцыпы

Тэлебачаньне 
Колькасьць тэлевізараў на 1000 чалавек

     1000+

     500-1000

     300-500

     200-300

     100-200

     50-100

     0-50

     Няма зьвестак

Тэлебачаньне заснаванае на прынцыпе пасьлядоўнай перадачы элемэнтаў кадра пры дапамозе разгорткі. Частасьць зьмены кадраў абіраецца, у асноўным, па крытэры плаўнасьці перадачы руху. Для звужэньня паласы частасьцяў перадачы ўжываюць празрадковую разгортку — яна дазваляе ўдвая павялічыць частасьць кадраў (а значыць, павялічыць плаўнасьць перадачы руху аб’ектаў).

Тэлевізійны тракт у агульным выглядзе ўключае наступныя прылады:

  1. Відэакамэра. Аб’ектыў праецыруе выяву на сьвятлоадчувальную паверхню. Схема разгорткі па радках счытвае яркасьць элемэнтаў выявы. Напачатку перадаюцца няцотныя радкі (1-е поле), затым цотныя (2-е поле). Інфармацыя пра колер перадаецца на паднясучай частаце. Так ствараецца кадр поўнага каляровага тэлевізійнага сыгналу (ПКТС). Для здымкі й перадачы дакумэнтаў ужываюцца спэцыялізаваныя дакумэнт-камэры.
  2. Відэамагнітафон (не абавязкова). Запісвае і ў неабходны момант узнаўляе чаргаваньне радкоў і палёў.
  3. Відэамікшэр (не абавязкова). Дазваляе пераключацца паміж некалькімі крыніцамі выявы: відэакамэрамі, відэамагнітафонамі, зьнешнімі сыгналамі і іншымі.
  4. Перадатчык. Сыгнал радыёчастасьці мадулюецца тэлевізійным сыгналам і выпраменьваецца ў этэр (магчыма трансьляцыя па кабэлі). Гук перадаецца на асобнай частасьці, звычайна пры дапамозе частаснай мадуляцыі.
  5. Прымач — тэлевізар. Пры дапамозе сынхраіммпульсаў, якія ўтрымліваюцца ў ПКТС, тэлевізійны кадр разгортваецца на экране (кінэскоп, ВК-панэль, плязмавая панэль).

Тэлебачаньне ў большасьці выпадкаў перадаецца праз радыёхвалі (што ўключае ў сябе этэрнае аналягавае і лічбавае, а таксама спадарожнікавае тэлебачаньне) і кабэль.

Беларусь

У 2014 годзе доля беларускамоўнага вяшчаньня ў тэлепраграмах Беларусі склала каля 5%.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тэлебачаньне Асноўныя прынцыпыТэлебачаньне БеларусьТэлебачаньне Глядзіце таксамаТэлебачаньне КрыніцыТэлебачаньне Вонкавыя спасылкіТэлебачаньнеГрэцкая моваЛацінская моваСувязь (тэхніка)Тэлевізар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХарэйАндрэй ДынькоСлавамір АдамовічЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Наша ўскраінаПАртур ВольскіЭякуляцыяДзьвінскЖырандоляАлесь БадакОйча нашMozilla FirefoxСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЖыве Беларусь!БелсатЭнэргіяЮрка МонічФранцішак БагушэвічКампутарБДСМСалігорскАлег Ждан24 красавікаМіндоўг (імя)Леў СапегаКастрычніцкі пераваротМіхась ПазьнякоўГадзьРажаваПадзелы Рэчы ПаспалітайАзіяТаксіЯн ЧыквінУладзіслаў ЧарняўскіУкраінаАдольф ГітлерАўстраліяЛюдміла СільноваБеларуская народная партызанкаГорадняСалатная цыкорыяЛюдміла РублеўскаяПаляшукЯгор ВосіпаўІнтэрнэтЛюдвік ЗьвяждоўскіКартагенFTPТацяна СапачЮрась ШамецькаШпакРусіфікацыя БеларусіГеоргі МарчукАдэсаДарога Р6 (Беларусь)Вішнеў (Менская вобласьць)Анальны сэксВільняКрыжВячаслаў АдамчыкЭротыкаМіхась РудкоўскіJavaСадавінаАндрэй ХадановічІван МележЛесШмоня🡆 More