Спэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня

Спэцыя́льны атра́д ху́ткага рэагава́ньня (САХР) — падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў чэрвені 1999 року.

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня
наркам. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання
Гады існаваньня Ад 29 чэрвеня 1999 (24 гады таму)
Краіна Беларусь Беларусь
Падпарадкаваньне Унутраныя войскі МУС Беларусі
Уваходзіць у 3-я брыгада спэцпрызначэньня
Тып сілы спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя барацьба з арганізаванай злачыннасьцю
Колькасьць больш за 300 чал.
Дысьлякацыя Менск
Мянушка САХР
Дэвіз Абавязак, гонар, Айчына
Узбраеньне стралковая зброя
Дзейны камандзір Аляксандар Быкаў
Вядомыя камандзіры Дзьмітры Паўлічэнка

Месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча (Першамайскі раён). Вайсковая частка 3032 (зь 2016 году). Першы камандзір Дзьмітры Паўлічэнка.

Дзейнасьць

Падразьдзяленьне ахоўвае грамадзкі парадак, змагаецца з арганізаванай злачыннасьцю, ладзіць прафіляктычныя мерапрыемствы ў папраўчых установах, мясьцінах з складанай апэратыўнай абстаноўкай, ахоўвае стратэгічныя аб’екты.

Колькасьць асабовага складу невядомая, ацэньваецца прыкладна ў 100 чалавек. Камплектуецца толькі афіцэрамі і прапаршчыкамі. У распараджэньні вайскоўцы маюць аўтаматы Калашнікава, снайпэрскія вінтоўкі Драгунова, пісталеты ПМ і ПС, помпавыя стрэльбы для стральбы картэчаю.

Мінуўшчына

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня створаны 29 чэрвеня 1999 року на базе вайсковай часткі №3214 — брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўнутраных войскаў МУС. Першую спэцапэрацыю вайскоўцы САХРу правялі ў кастрычніку 1999 року ў Воршы, дзе затрымалі арганізаваную злачынную групоўку.

16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую частку 3032 у складзе 3-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРу Юрыя Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы.

16 сьнежня 2019 году «Нямецкая хваля» апублікавала інтэрвію з Юрыем Гараўскім, экс-байцом САХРу. Ён сьцьвярждае, што ў 1999 годзе па прыказу першага камандзіра САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах праціўнікаў Лукашэнкі(ru): міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара й прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазыцыю(be). Паўлічэнка, заявіў Гаравский, асабіста застрэліў выкрадзеных.

Камандзіры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Спэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня ДзейнасьцьСпэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня МінуўшчынаСпэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня КамандзірыСпэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня Глядзіце таксамаСпэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня КрыніцыСпэцыяльны Атрад Хуткага Рэагаваньня Вонкавыя спасылкіСпэцыяльны Атрад Хуткага РэагаваньняМУС БеларусіПадразьдзяленьне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ШамякінКанстытуцыя ССРБ 1919 годуМіл (імя)Грамадзкі набытакАгнешка Рамашэўская-ГузыКрывіч (часопіс)@СказІван ЧыгрынаўУсходнія могілкіЭль НіньнёЯдвігін Ш.ЙАнархізмПанцеляймон ПанамарэнкаРадаўніцаКругаварот рэчываў у біясфэрыЛюбоўЖалейка (зборнік)Раіса БаравіковаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашІнданэзіяІгар СідарукПабуджальны сказДзед ТалашМарына ВасілеўскаяТаварыства беларускай школыБеларускі альфабэтТленЦукровы буракМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМаскоўская вобласьцьСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПэтэр Пэлегрыні2015Андрэй МукавозчыкПарнафільмЭмбэр ГердПаўстаньне 1794 годуМужчына зьверхуКсэнафобіяБраніслаў ТарашкевічАдам МіцкевічКобрынскае княстваМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіГарадніца (Горадня)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціМарат МаркаўВячаслаў АдамчыкАмонімwordpressСэкс-турызмРысь эўрапейскаяІнфармацыйныя тэхналёгііЛеанід ГалубовічДразды (гурт)Расейская моваПрыслоўеТумілаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьМаёнтакЛязьбійская парнаграфіяПаветранае суднаГрэцыяФільмМіжнародны фанэтычны альфабэтАлесь БадакСмаленскі паветЯмаўтГарбатаСуботнікіКадышэвічы🡆 More