Уручча: мікрараён у Менску

Уру́чча — спальны мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Менску.

Узьнік на месцы вёскі Ўручча на пачатку 1980-х. Мікрараён дзеліцца на шэсьць частак з адпаведнымі нумарамі.

Уручча: Гісторыя, Крыніцы
Уручча

Гісторыя

Назва Ўручча зьвязана са знаходжаньнем населенага пункту паблізу воднай крыніцы. На заходняй ускраіне былой вёскі калісьці брала выток рака Сьляпянка, прытока Сьвіслачы. Там жа знаходзілася цяжкапраходнае балота, вясной яно ператваралася ў шырокае возера. Гэты ручай ішоў па сучасным яры ўздоўж вул. Шугаева, далей па парку Ўручча і на Копішча. Сьляды гэтай ракі відочны і дагэтуль. На мапе Менскай губэрні 1800 году называецца «Улучча».

З 1620 па 1669 гг. уладальнікам зямель быў князь Багуслаў Радзівіл, сын Януша. Затым маёнткам кіравалі дачка Багуслава (1669—1744) і дзьве дачкі князёўны Караліны (1744—1762). Далей землі перайшлі ў рукі князя Міхаіла Казімера Рыбанькі (што прыйшлося на 1762—1790 гады). Наступным уладальнікам стаў у 1790 па 1812 гг. Караль Станіслаў (Пане Каханку). А з 1812 — га тут валадарылі князь Дамінік Радзівіл і яго жонка Тэафілія Маеўская. Далей землі былі перададзены роду Ваньковічаў.

Па перапісе 1870 г. ва Ўруччы было 12 двароў. Сярод жыхароў было 5 адстаўных салдат. У 1909 г. было 14 двароў і 118 жыхароў. У той час у складзе Астрашыцка-Гарадзецкай воласьці Менскага павету.

У савецкі час

Пасьля рэвалюцыі вёска была аднесена да Сьляпянскага сельсавету, з 1959 году — да Зеленалускага.

Да пачатку 1980-х гадоў тэрыторыя будучага жылога раёну Ўручча ўяўляла сабой пагорыстую, часткова забалочаную мясцовасьць, з усходу абмежаваную комплексам ваенных гарадкоў, першы зь якіх зьявіўся тут яшчэ да Другой сусьветнай вайны. У раёне сучаснага скрыжаваньня праспэкта Незалежнасьці і вуліцаў Шафарнянскай і Русіянава разьмяшчалася вёска Ўручча (з поўначы ад праспэкту) і пасёлак Уручча (на поўдзень ад яго), тады ў гарадзкую рысу яшчэ не ўваходзілі. У 1940 годзе праводзілася прымусовае перасяленьне хутароў у наноў ствараемыя населеныя пункты. Хутары ва ўрочышчы Ўручча перасялілі на новае месца, насупраць старой вёскі Ўручча, якое разьмяшчалася на іншым баку Маскоўскай шашы. На новым месцы стварылі дзьве вуліцы. Адну вуліцу назвалі Прагрэсіўнай і на ёй сялілі хутаран, якія ўступілі ў калгас, якім калгас дапамагаў зь перасяленьнем. Іншую вуліцу назвалі Фізкультурнай. На ёй сялілі хутаранцаў, якія адмовіліся ўступіць у калгас. Ім калгас не аказваў ніякай дапамогі зь пераездам на новае месца жыхарства, а калгасныя актывісты ўсялякімі спосабамі прымушалі хутаран паскорыць перасяленьне. У гады акупацыі ў вёсцы было раскватаравана невялікае нямецкае падразьдзяленьне. У вёсцы было шмат жыхароў, якія дапамагалі партызанам. У 1944 годзе іх выдаў здраднік, усіх зьвязаных з партызанамі арыштавалі і затым зьнішчылі ў Трасьцянцы.

Забудова

Забудова пачалася ў канцы 1970-х гадоў. Тады ж рашэньнем Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў пасёлак «Уручча» Зеленалускага Савету ўвайшоў у рысу гораду. Будаўніцтва першых дамоў у мікрараёне Ўручча-1 пачалося ў 1984 годзе. Забудова першых трох мікрараёнаў Уручча прадстаўлена ў асноўным крывалінейнымі ў пляне 9-павярховымі будынкамі. Дашкольныя ўстановы разьмешчаны ў большасьці выпадкаў у дварах, школы выходзяць на асноўныя раённыя магістралі, гандлёва-бытавыя ўстановы запраектаваныя каля найважнейшых скрыжаваньняў. Большую частку жыхароў былой вёскі Ўручча пасялілі ў шматпавярховым доме (№13 на вул. Русіянава, каля ўнівэрсаму «Першамайскі»). У гэтым доме і цяпер пражываюць былыя жыхары вёскі Ўручча і іх нашчадкі. Зь пераехаўшымі на новае месца жыхарства былымі аднавяскоўцамі яны цяпер сустракаюцца на захаванай частцы (каля станцыі мэтро Ўручча) вясковых могілак на Радаўніцу.

Адзін зь першых унівэрсамаў у раёне — «Першамайскі», пабудаваны па тыпавым праекце Маскоўскага інстытуту «Гіпраторг».

У пачатку 1990-х на вуліцы Шугаева пасьпелі пабудаваць тры 21-павярховыя маналітныя вежы-блізьняты (архітэктар А. Фрыдман), якія дадалі вэртыкалі ў куце Ўручча-2 з боку гораду. Ва Ўруччы меркавалася і стварэньне ўрачыстага архітэктурнага ансамбля на чырвонай лініі Ленінскага праспэкту (прасп. Незалежнасьці), які стаў бы парадным фасадам жылога раёну і аформіў бы ўезд у сталіцу БССР з боку Масквы і галоўнага гарадзкога аэрапорта. Невядома, што канкрэтна меркавалі ўзьвесьці тут у савецкі час, творчая задача апынулася занадта адказнай, і да распаду Саюзу рэалізаваць яе не пасьпелі. Зарэзэрваваныя пад ансамбль пусткі забудавалі ўжо ў гады незалежнасьці. Адзінага суцэльнага комплексу будынкаў тут не атрымалася, хоць спробы яго стварэньня ўсё ж былі зробленыя.

Могілкі

Ад былой вёскі захаваўся пагорак з могілкамі. На сёньняшні дзень могілкі зьяўляюцца абмежавана дзейнымі, што дае магчымасьць рабіць толькі падпахаваньні блізкіх сваякоў. Год адкрыцьця гэтага цьвінтара дакладна не ўстаноўлены, але вядома, што колькасьць пахаваных тут людзей набліжаецца да тысячы чалавек. Самі ж могілкі захавалі некаторыя помнікі, напрыклад, XIX стагодзьдзя. Так, самыя старыя магілы, знойдзеныя на гэтых кладах, адносяцца да 1878, 1884, 1898, 1899 і 1904 гадоў. На надмагільных помніках наступныя імёны і прозьвішчы: «Прасковья Ширинская», «Григорий Ширинский», «Фома Ширинский», «Феликс Марковский» і «Алена Марковская». Ёсьць таксама драўляны крыж з сучасным надпісам «Шалимо Иван жил 25 лет ум. 1840 г.» Мова помнікаў расейская, але адчуваецца ўплыў беларускай: «Ширынская» (замест «Ширинская»), «Екотерына» (замест «Екатерина»), «Елена Грыгорьевна» (замест «Григорьевна»), «жыла» (замест «жила») і іншае.

Асноўныя прозьвішчы на могілках — Шаліма, Шырынскі, Сандовіч, Клімовіч, Ерахавец, Раманоўскі, якія сустракаюцца з XIX — пачатку XX стагодзьдзя да нашага часу.

7 лістапада 2007 году ў мікрараёне адкрытая станцыя мэтро з аднайменнай назвай.

Вуліцы

У мікрараёне знаходзяцца вуліцы: Русіянава (Русіянаў І. Н. — генэрал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюзу), Шугаева (Шугаеў М. А. — менскі падпольшчык, загінуў у 1943 г.), Нікіфарава (Нікіфараў В. К. — менскі падпольшчык, загінуў у 1943 г. ), Гінтаўта (Гінтаўт В. М. — камандзір танка Т-34, Герой Савецкага Саюза), Шафарнянская, Гарадзецкая, Ложынская, Астрашыцкая, Старынаўская (названы па назвах яраў), Уруцкая, таксама праходзіць праспэкт Незалежнасьці.

На 2012 год шчыльнасьць жылога фонду ва Ўруччы складала 6838 м²/га, што па рэглямэнце адпавядала высакашчыльнай забудове (6001—7600 м²/га).

Крыніцы

Tags:

Уручча ГісторыяУручча КрыніцыУруччаМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валянціна ЦерашковаПарнафільмГражына (неадназначнасьць)ЭнцыкляпэдыяАлеся (часопіс)Атмасфэрны ціскБірута (імя)Максім ГарэцкіМіхась РудкоўскіСалігорскКейстут (імя)Павал КалечыцТыпаграфікаМаладэчнаАляска (штат)Койданаўская самастойная рэспублікаПершая ПрачыстаяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуДэйвід КэмэранНаша НіваЖывіляВалеры ГапееўРасейская моваКейстутКляштарСтаніслаў ЯроцкіДабраномШвэрынскі замакПрацяглы будучы часУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСпадчына (верш)Яўгенія ЯнішчыцКуба16 красавіка1497МенскСтарабеларуская моваМаары (мова)Пратакол перадачы гіпэртэкстуІгуменВагінальны сэксСельская гаспадарка БеларусіКарыбут (імя)Магілёўская вобласьцьМаладосьць (часопіс)БарысаўАўтаномны край Косава і МятохіяЛітоўская моваБагдан БянюкСаляміМікалай МатукоўскіКарлес ПудждэмонБеларуская моваІсус ХрыстосДзень жартаўIP-адрасАсьвета (часопіс)Леў СапегаБел-чырвона-белы сьцягСьвятлана АлексіевічДаласПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ФінляндыяРаіса БаравіковаБраўзэрЛітваВялікабрытаніяПацук🡆 More