Рашаў

Ра́шаў — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Брагінкі.

Уваходзіў у склад Хвойніцкага райсавету Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Рэчыца.

Рашаў
трансьліт. Rašaŭ
Дата заснаваньня: перад 1618 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254700036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°0′7″ пн. ш. 30°12′26″ у. д. / 52.00194° пн. ш. 30.20722° у. д. / 52.00194; 30.20722 30°12′26″ у. д. / 52.00194° пн. ш. 30.20722° у. д. / 52.00194; 30.20722
Рашаў на мапе Беларусі ±
Рашаў
Рашаў
Рашаў
Рашаў
Рашаў
Рашаў

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Рашаў 
Герб Боньча роду Харлінскіх

Ці не ўпершыню Рашаў згаданы ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 году. Справа датычылася насланьня людзей панства Гальшкі і Міхала Лозкаў з добраў Юравічы на грунты маёнтку Хвойнікі пана Мікалая Харлінскага і забраньня паташу, нападу на карчму Рашаў. У акце ад 7 чэрвеня 1623 году аб наезьдзе на Астраглядаўскі маёнтак і замак, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі) і прыналежныя ім паселішчы названа таксама "wieś Raszow". Месьцілася паселішча ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага.

Ад тых часоў і да рэформавага пэрыяду ў складзе Расейскай імпэрыі (1860-я гады) Рашаў мусіў належаць тым самым уладальнікам, што і Хвойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасьля Харлінскіх, ад 1624 г. – панам Мікалаю Абрамовічу, Максыміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў. Але да канца XVIII ст. вёска ўжо ня згадвалася, магчыма, праз тое, што яе жыхары яшчэ ў другой палове XVII ст. пераселеныя ў больш шматлюднае месца, у межы Астраглядавіцкага ключа, дзе заснаваны быў хутар Рашаўцы. Пазьней Рашаў адроджаны як слабада.

Расейская імпэрыя

Рашаў 
Герб уласны роду Прозараў
Рашаў 
Амелькаўшчына і Рашава слабада на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У крыніцы, заснаванай як быццам на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вёска Рашаў згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы. Паводле рэвізіі 1795 г. Слабада Рашаў, у якой налічвалася 7 двароў з 15 жыхарамі мужчынскага і 18 жаночага полу, была ў заставе ад пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар у мсьціслаўскага стольніка Юстыніяна Фурса. Прозьвішчы жыхароў – Добаш, Аўдзеенка, Душкевіч, Ярац

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засьведчана, што 71 жыхар вёскі Рашаў абодвух полаў і 2 вайскоўцы належалі да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша.

У парэформавы час паселішча належала да Маладушскай воласьці. На 1876 і 1879 гады жыхары Рашава заставаліся прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Маладушы. Згодна зь перапісам 1897 году, дзейнічала хлебазапасная крама.

Найноўшы час

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У чэрвені 1943 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах.

Насельніцтва

  • 1795 год — 7 двароў, 33 жыхары.
  • 1816 год — 28 двароў.
  • 1850 год — 64 жыхары.
  • 1897 год — 165 жыхароў (згодна зь перапісам).
  • 1930 год — 46 двароў, 247 жыхароў.
  • 1940 год — 51 двор, 259 жыхароў.
  • 1959 год — 220 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхароў няма.

Забудова

Плян Рашава складаўся з простай мэрыдыяннай вуліцы, да якой на поўдні далучалася зьлёгку скрыўленая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Крыніцы

Літаратура


Tags:

Рашаў ГісторыяРашаў НасельніцтваРашаў ЗабудоваРашаў КрыніцыРашаў ЛітаратураРашаўБеларусьБрагінкаВёскаГомельская вобласьцьРэчыцаХвойнікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ДуброўскіВалошкаЯнка МаўрЎМікола ПракаповічЯгор ВосіпаўРасеяРамантызмАніта ДаркАнальны сэксПрыназоўнікГрэбляБаранавічыЛацінкаСонечная энэргіяГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўБітва пад ВоршайНіна МацяшПаўстаньне 1794 годуIP-адрасСэксуальныя пазыцыіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПорнасайтПадзелы Рэчы ПаспалітайПошукавая аптымізацыяКампутарная сеткаРэформа беларускага правапісу 1933 годуМаксім ТанкВадзім БолбасМіраслаў ЛазоўскіІван МележUbuntuАборБобраMozilla FirefoxГолас Часу (1945)ГрудзіМіхал Клеафас АгінскіСямейныя традыцыі славян (манэты)Сакрат ЯновічЮрка МонічГейтартПарнаграфія ў ЗШАРасейцыЕва Вежнавец22 красавікаІтальянская моваЦарства (біялёгія)GoogleГрошыЗьміцер СанькоІгар ТурЛізаньне похвыОй у лузі червона калинаКарл Фрыдрых ГаўсБлакітная сойкаМарат МаркаўВасіль БыкаўРусіфікацыя БеларусіПалешукіІнтэрнэтTor BandГісторыя МагілёваСлоўнікЖаночая эякуляцыяПаўлюк Трус🡆 More