Пракельцкая Мова

Праке́льцкая мова — прамова (мова-продак), якая лічыцца продкам моваў кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, і, у сваю чаргу, стала асобнай філіяцыяй пасьля распаду праіндаэўрапейскае мовы.

Не зьяўляецца пісьмова засьведчанай, аднаўляецца празь зьвесткі ды мэтады параўнальна-гістарычнай лінгвістыкі.

Некаторымі мовазнаўцамі ўключаецца ў склад заходнеіндаэўрапейскае супольнасьці, да якіх належалі таксама прагерманская, праіталійская і прабалта-славянская мовы. Дакладныя зносіны між гэтымі мовамі ў рамках гіпатэтычнае супольнасьці застаюцца дыскусійнымі. На ўзор такіх індаэўрапейскіх моваў, як тахарскія, італійскія, германскія, старажытнагрэцкая і некаторыя іншыя, уяўляла сабою мову з тыпова «кентумнымі» рысамі.

Рэканструкцыя пракельцкае мовы ўскладняецца рознай наяўнасьцю зьвестак адносна дзьвюх групаў кельцкае галіны, астраўной і кантынэнтальнай. Усе кантынэнтальныя кельцкія мовы зьяўляюцца вымерлымі; у той час як іх пісьмовыя помнікі даюць добрае ўяўленьне пра фаналёгію і, часам, пра марфалёгію, рэканструкцыя іх сынтаксісу падааецца цяжкасьцям з прычыны малой колькасьці вядомых пісьмовых помнікаў. Некаторыя поўныя сказы знаходзяцца ў пісьмовых сьведчаньнях гальскай і кельтыбэрскай моваў, але найстарэйшай істотнай кельцкай літаратурай лічацца ўзоры пісьма старажытнаірляндзкай мовы — самай раньняй з засьведчаных астраўных моваў.

Мажлівыя носьбіты

Найранейшай археалягічнай культурай, прадстаўнікі якой могуць атаясамлівацца з носьбітамі пракельцкае мовы і якая можа быць абгрунтаваная ў гэтай якасьці, зьяўляецца культура палёў пахавальных урнаў, якая існавала ў Цэнтральнай Эўропе з апошняе чвэрці ІІ тыс. да н.э. З раньнімі кельтамі таксама зьвязваецца гальштацкая культура, якая існавала перадусім на тэрыторыях сучасных Швайцарыі й Аўстрыі каля ІХ ст. да н.э. ужо ў часы Жалезнага веку

Лінгвістычная характарыстыка

Фаналягічныя зьмены

Ніжэй прыведзены пералік трывалых гукавых зьменаў, якія сталі адрозьніваць пракельцкую мову ад праіндаэўрапейскай. Зьмены прыведзеныя ў храналягічным парадку ад позьнепраіндаэўрапейскага да позьнепракельцкага пэрыядаў. V — галосны, C — зычны.

  • Позьнепраіндаэўрапейскі пэрыяд:

Зьмены, што адбыліся ў гэты пэрыяд, падзяляюць таксама шэраг іншых галінаў індаэўрапейскае сям’і.

      • ḱ > k
      • ǵ > g
      • ǵʰ > gʰ;
    • Эпэнтэза галоснага *a пасьля складовага санорнага ў пазыцыі, калі за ім сьледаваў лярынгал або іншы санорны (R̥HR > RaHR);
    • Страта лярынгалаў у складох пасьля галоснага перад націскам (VHĆ > VĆ);
    • Страта лярынгалу перад наступным галосным з уплывам на ягоную якасьць:
      • h₁e > e
      • h₂e > a
      • h₃e > o
      • HV > V;
    • Страта лярынгалаў пасьля папярэднім галосным з уплывам на ягоную даўжыню:
      • eh₁ > ē
      • eh₂ > ā
      • eh₃ > ō
      • VH > V̄;
    • Страта лярынгалаў у неініцыяльным складзе між выбухнымі зычнымі (CHC > CC). Спалучэньні тыпу «выбухны + H + выбухны» далі нуль гуку ў пракельцкай мове ў неініцыяльных складох (напрыклад, PIE *dʰugh₂tḗr > пракельцк. *duxtīr замест чаканага **dugatīr);
    • Пераход астатніх лярынгалаў у галосную фанэму *a (CHC > CaC);
    • Пераход двух пасьлядоўных зубных у дзьве глухія сьвісьцячыя (TT > ss).
  • Раньнепракельцкі пэрыяд:
    • Аб'яднаньне ў лябіявэлярныя пасьлядоўнасьцяў зычных накшталт вэлярны + *w. Застаецца незраумелым пытаньне таго, ці адбылося гэта да наступнай зьмены, у такім выпадку адбыўся пераход gw > b або gw > gʷ.
      • kw > kʷ
      • gw > gʷ
      • gʰw > gʷʰ
      • gʷ > b;
    • Прыдыхальныя зычныя страчваюць прыдыханьне і, такім чынам, зьліваюцца зь іх звычайнымі адпаведнікамі:
      • bʰ > b
      • dʰ > d
      • gʰ > g
      • gʷʰ > gʷ;
    • Пераход *e перад санорным і *a ў *a (eRa > aRa): *ǵʰelH-ro > *gelaro > *galaro / *gérH-no > *gerano > *garano;
    • Эпэнтэза *i пасьля складовага плыўнага ў выпадку, калі апошні знаходзіцца ў пазыцыі перад выбухным:
      • l̥T > liT
      • r̥T > riT;
    • Эпэнтэза *a перад астатнімі складовымі санорнымі:
      • m̥ > am
      • n̥ > an
      • l̥ > al
      • r̥ > ar;
    • Страта ўсіх астатніх нескладовых лярынгалаў;
    • Пераход *p у *kʷ у выпадку, калі апошні прысутнічае ў любой пазыцыі слова пасьля *p (p...kʷ > kʷ...kʷ);
    • Пераход галоснай ē > ī, а таксама ō > ū (у фінальных складох);
    • Скарачэньне доўгіх галосных (у тым ліку дыфтонгаў) перад санорным у канцы складу (V:RC > VRC).
  • Позьнепракельцкі пэрыяд:
    • Пераход выбухных у *x перад іншым выбухным або *s (C₁C₂ > xC₂, Cs > xs);
    • Пераход p > b перад плыўнымі (pL > bL);
    • Пераход p > w перад насавымі (pN > wN);
    • Пераход p > ɸ. Мажліва, не адбываўся перад сьвісьцячым *s;
    • Пераход ō > ā;
    • Пераход ew > ow;
    • Пераход uwa > owa.

Рэканструкцыя

Аналягічна іншым рэканструяваным прамовам, адносна пракельцкае мовы лінгвісты рэканструююць фанэтыку ды фаналёгію (гукавы лад), для чаго прыцягваюцца зьвесткі па праіндаэўрапейскай мове, а таксама прамовах, якія існавалі поруч з пракельцкай, захаваных пісьмовых помніках вымерлых кельцкіх моваў і сучасных кельцкіх моваў.

  • Зычныя:

Для пракельцкае мовы рэканструюецца наступны лад зычных гукаў:

 Білябіяльныя  Альвэалярныя  Палятальныя  Вэлярныя  Лябіявэлярныя
Выбухныя b t d k ɡ ɡʷ
Насавыя m n
Фрыкатывы ɸ s
Апраксыманты j w
Апраксыманты l
Дрыжачыя r

У адрозьненьне ад праіндаэўрапейскае мовы ў пракельцкай мове зьнікла прыдыханьне як сродак супрацьпастаўленьня зычных фанэмаў, праз што, такім чынам, звонкія прыдыхальныя выбухныя *bʰ, *dʰ, *gʰ/ǵʰ у пракельцкай мове зьліліся з *b, *d, *g/ǵ. Звонкі прыдыхальны лябіявэлярны *gʷʰ ня зьліўся з *gʷ, аднак апошні ў пракельцкай зьліўся з *b, тады як адбыўся пераход *gʷʰ > *gʷ. Узоры дадзеных пераход прасочваюцца на PIE *gʷen- «жанчына» > ст.-ірл. ben, вал. benyw, але PIE *gʷʰn̥- «забіваць, параніць» > ст.-ірл. gonaid, валійск. gwanu.

Праіндаэўрапейскі *p быў страчаны ў пракельцкай пераўтварыўся напачатку ў *ɸ, пасьля чаго перайшоў у *h (што можна прасачыць на тапоніме Герцынія, у выпадку, калі ён мае кельцкую этымалёгію) і ўрэшце быў страчаны ў ініцыяльнай і інтэрвакальнай пазыцыях. Лёс *ɸ у іншых пазыцыях стаў іншым: так, сьцячэньні *ɸs, *ɸt перайшлі ў *xs, *xt адпаведна ў пракельцкі пэрыяд, PIE *sp- у старажытнаірляндзкай перайшло ў s (у сваю чаргу, празь леніцыю f-) і брыцкае f. Тэзіс аспрэчваецца паводле Схрэйвэра, які мяркуе, што між гэтым пераходам існаваў прамежкавы этап з існаваньнем *sɸ-, у якім *ɸ захоўвала статус незалежнае фанэмы да самага расаду праастраўной кельцкай мовы на гайдэльскія й брыцкія; паводле МакКона *sp- захаваўся ў пракельцкай мове і, сыходзячы з гэтага, пераходу *p > *ɸ перад *s не існавала. Падобным чынам праце закон Грыма ў германскіх мовах.

Пракельцкая Старажытнаірляндзкая Валійская
*laɸs- > *laxs- «бляск» las-aid llach-ar
*seɸtam > *sextam «сем» secht saith
*sɸeret- або *speret- «пятка» seir ffêr

У гальскай і брыцкіх мовах зычны *p узьнікнуў як новы рэфлекс праіндаэўрапейскай *kʷ (напрыклад, гальск. petuar[ios], валійск. pedwar, але ст.-ірл. *cethair і лац. quattuor «чатыры»). Сыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў аспрэчвае клясыфікацыю кельцкіх моваў як падзел на астраўныя й кантынэнтальныя й прапаноўвае падзел кельцкіх моваў на Q-мовы (гайдэльскія, кельтыбэрскія) й P-мовы (брыцкія, амаль усе кантынэнтальныя). Аднак просты падзел паводле крытэру захаваньня *kʷ можа апынуцца неабгрунтаваным з прычыны таго, што гэты варыянт клясыфікацыі не адлюстроўвае сьведчаньні старажытных кантынэнтальных моваў, вялікая колькасьць нечаканых, але пасьлядоўных інавацыяў сьведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы (напрыклад, у гальскай мове, якая традыцыйна адносіцца да P-кельцкіх, зафіксаваныя лексэмы відавочнага Q-паходжаньня). Варта адзначыць, што аргумэнты, якія сьведчаць супраць падзелу на Q- ды P-мовы могуць зьяўляцца вынікам узаемных кантактаў між астраўнымі й кантынэнтальнымі мовамі або адлюстроўваць агульны субстратны ўплыў.

Q-кельцкія мовы могуць мець запазычваньні з тыповым /p/ на месцы *kʷ, пры гэтым у архаічнаірляндзкай мове пры працэсе запазычваньня з валійскае мовы апошняя выкарыстоўвалася празь нястачу /p/ у архаічнаірляндзкай:

  • Лац. Patricius «Сьвяты Патрык» > валійск. > арх.-ірл. Qatrikias > ст.-ірл. Cothrige, сучасн. ірл. Padraig;
  • Лац. presbyter «сьвятар, прэсьбітар» > ст.-валійск. premter, primter > арх.-ірл. qrimitir > ст.-ірл. cruimther.

Пазьней у гайдэльскіх мовах назіраўся працэс запазычваньня словаў з захаваньнем гэтай зычнай (напрыклад, лац. osculum pacis «пацалунак міру» > гэльск. póg «пацалунак»).

  • Галосныя:

Рэканструяваны для пракельцкае мовы лад галосных шмат у чым супадае з рэканструяваным для праіндаэўрапейскае мовы (паводле Мэе). Прысутнічалі манафтонгі й дыфтонгі.

Манафтонгі:

      Пярэдняга
    шэрагу
    Сярэдняга
    шэрагу
    задняга
    шэрагу
    доўгія кароткія доўгія кароткія доўгія кароткія
    Верхняга
    ўздыму
    /iː/ /i/   /uː/ /u/
    Сярэдняга
    ўздыму
    /eː/ /e/   /o/
    Ніжняга
    ўздыму
      /aː/ /a/  

Дыфтонгі:

-i -u
e- ei
a- ai au
o- oi ou

Марфалёгія

У мэтах аднаўленьня марфалягічнага ладу пракельцкае мовы выкарыстоўваюцца зьвесткі марфалягічных прыкметаў сучасных кельцкіх моваў, асабліва вымерлых кантынэнтальных моваў, якія нярэдка могуць паказваць большую архаічнасьць у параўнаньні з сучаснымі кельцкімі.

Назоўнік

У марфалягічнай структуры назоўнікаў і прыметнікаў рэканструяванае пракельцкае мовы не прасочваецца прыкметных адрозьненьняў у параўнаньні з праіндаэўрапейскай мовай. Як лічыцца, у пракельцкай мове назоўнік мог адрозьнівацца паводле трох радоў, трох лікаў і пяці-васьмі склонаў.

Існаваў мужчынскі, жаночы, ніякі рады; адзіночны, парны, множны лікі.

Колькасьць склонаў у пракельцкай мове зьяўляецца прадметам дыскусіяў. У той час як у старажытнаірляндзкай мове прадстаўлена пяць склонаў, адносна кантынэнтальных мяркуецца, што іх пісьмовыя помнікі адлюстроўваюць наяўнасьць васьмі склонаў: назоўнага, роднага, давальнага, вінавальнага, творнага, мясцовага, клічнага склонаў ды аблятыву.

Як мяркуецца, існавала прынамсі дзевяць тыпаў асноваў слова: *o-аснова, *ā-аснова, *i-аснова, *u-аснова, зубныя асновы, вэлярныя асновы, насавыя асновы, *r-аснова, *s-аснова. Для словаў кожнага тыпу асноваў быў характэрны ўласны тып скланеньня.

Дзеяслоў

Параўнаньне парадыгмаў зьменаў дзеяслову ў старажытнаірляндзкай і гальскай мовах сьведчыць пра рознае разьвіцьцё дзеяслову ў кантынэнтальных і кельцкіх мовах. Імаверна, зьвесткі гальскай, кельтыбэрскай і астраўных кельцкіх моваў адлюстроўваюць наяўнасьць у пракельцкай мове трох ладоў:

  • Абвесны (гальск. delgu «я лічу», tongu «я клянуся»);
  • Загадны (кельтыбэр. usabituz, гальск. appisetu);
  • Умоўны (гальск. buetid «ці можа ён быць», кельтыбэр. asekati).

Хутчэй за ўсё, пракельцкай мове была ўласьцівая наяўнасьць чатырох часоў, сьведчаньні пра што здабываюцца дзякуючы таксама зьвесткам вымерлых кельцкіх моваў.

  • Цяперашні (гальск. uediíu-mi «я малюся», кельтыбэр. zizonti «яны сеюць»);
  • Прэтэрыт (гальск. sioxti, лепант. KariTe);
  • Імпэрфэкт (незакончаны; мажліва, кельтыбэр. kombalkez, atibion);
  • Будучы (гальск. bissiet, ст.-ір. bieid «ён мае быць»).

Дзеяслоў мог утварацца шляхам даданьня суфіксаў да дзеяслоўнай асновы. Аснова магла быць тэматычнай (з галоснай, якая разьвілася ў выніку праіндаэўрапейскага абляўту) або атэматычнай (безь яе), склады ў аснове маглі быць закрытымі й адкрытымі.

Спражэньне дзеяслову можа быць прадэманстраванае на наступных прыкладах.

Гісторыя

Лічыцца, што пракельцкая мова працягвала сваё існаваньне прыкладна да ІХ ст. да н. э. Выкарыстоўваючы вылічальныя мэтады, у цяперашнія часы высоўваюцца гіпотэзы пра вылучэньне пракельцкае мовы каля 4100 гг. да н. э. і прыбыцьцё носьбітаў мовы на Брытанскія астравы каля 3200 гг. да н. э. (± 1,5 тыс. гг.), але падобныя даты не зьяўляюцца агульнапрынятымі.

Шэраг мовазнаўцаў высоўваюць гіпотэзы пра асаблівае збліжэньне італійскіх і кельцкіх моваў у рамках індаэўрапейскае сям’і, праз што пастулюецца пра адасабленьне з праіндаэўрапейскае мовы спачатку праіталійска-кельцкай мовы, зь якой ужо адбылося вылучэньне пракельцкай. Гіпотэза зазнае крытыку, паколькі агульныя рысы могуць тлумачыцца моўнымі кантактамі між носьбітамі моваў.

Крыніцы

Літаратура

  • Cowgill, Warren. The origins of the Insular Celtic conjunct and absolute verbal endings / H. Rix. — Flexion und Wortbildung: Akten der V. Fachtagung der Indogermanischen Gesellschaft, Regensburg, 9.–14. September 19734. — Wiesbaden: Reichert, 1975.
  • Evans, D. Simon. A Grammar of Middle Welsh. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1964.
  • Forster, Peter; Toth, Alfred. 100 // Toward a phylogenetic chronology of ancient Gaulish, Celtic, and Indo-European. — Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. — 2003 Т. 15. — С. 9076-9084.
  • Gray, Russell D.; Atkinson, Quintin D. 6965 // Language-tree divergence times support the Anatolian theory of Indo-European origin. — Nature. — 2003 Т. 625. — С. 435-439.
  • Lane, George S. The Germano-Celtic Vocabulary. — Language, 1933. — С. 244-264.
  • McCone, Kim. Towards a Relative Chronology of Ancient and Medieval Celtic Sound Change. — Maynooth: Department of Old and Middle Irish, St. Patrick's College, 1996. — ISBN 0-901519-40-5
  • Pedersen, Holger. 2. Band, Bedeutungslehre (Wortlehre) // Vergleichende Grammatik der keltischen Sprachen. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1913. — ISBN 3-525-26119-5
  • Schrijver, Peter. 45 // „The Celtic adverbs for 'against' and 'with' and the early apocope of *-i“. — Ériu. — 1994. — С. 151-189.
  • Schrijver, Peter. Studies in British Celtic Historical Phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4
  • Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish / Tr. D. A. Binchy, Osborn Bergin. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946.
  • Ranko, Matasović. 9 // Etymological Dictionary of Proto-Celtic. — Leiden Indo-European Etymological Dictionary Series. — Brill Academic Publishers, 2009. — ISBN 978-90-04-17336-1

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пракельцкая Мова Мажлівыя носьбітыПракельцкая Мова Лінгвістычная характарыстыкаПракельцкая Мова МарфалёгіяПракельцкая Мова ГісторыяПракельцкая Мова КрыніцыПракельцкая Мова ЛітаратураПракельцкая Мова Вонкавыя спасылкіПракельцкая МоваІндаэўрапейскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетуваДрысьвяты (вёска)ТэмпэратураСамагубстваБуцень15 красавіка1589Гомельская вобласьць1874Міхал Клеафас АгінскіКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Юры ГумянюкДрапежныя птушкіІмёны ліцьвінаўУладзіслаў ГарбацкіЗафіраХэльсынкіЖыве Беларусь!Наша ўскраінаВіцебскі сшытакJavaФранц КафкаАдэсаБлакітная сойкаАнтонімыВільняЖаночая эякуляцыяШпакСямейныя традыцыі славян (манэты)Менская вобласьцьІгнат ДамейкаАнтарктыдаNokia 5140ГунтКітабыМэдыяВікіЛіза КудроўЧорная дзіркаКурдзкая моваСтарабеларуская моваРыекаМіхась ЗарэцкіЮрась ШамецькаЛірыкаДаўконтГісторыя Беларусі27 красавікаЯкасныя прыметнікіАндрэй ХадановічАлесь ЧумакоўРасейска-ўкраінская вайнаМіжнародны жаночы дзеньВячаслаў АдамчыкВіктар МарціновічУладзімер КаткоўскіЗлучнікАпэрацыйная сыстэмаУладзімер КарватСьвяты ЮрыКойданаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году2005Галоўная старонкаЦмокБітва пад ВоршайGoogleЗямля пад белымі крыламі🡆 More