Славутасьць | |
Помнік Гедзіміну | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Вільня |
Дата заснаваньня | 1996 |
Помнік Гедзіміну на Вікісховішчы |
По́мнік Гедзімі́ну — конны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну ў Вільні, легендарным заснавальнікам якой ён зьяўляецца. Разьмешчаны на Катэдральнай плошчы, справа ад касьцёла Сьвятых Станіслава й Уладыслава.
Помнік выкананы скульптарам Міндаўгасам Шнінасам паводле праекту амэрыканскага скульптара летувіскага паходжаньня Вітаўтаса Кашубы. Адліты ў Беларусі з бронзы, канфіскаванай летувіскімі мытнікамі на мяжы й перададзенай гораду. Граніт для пастамэнту падораны прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 22 верасьня 1996 году.
У аснову праекту лёг міт аб заснаваньні гораду, які апісваецца ў Хроніцы Быхаўца, паводле якога Гедзімін паехаў са сваёй сталіцы Трокаў на паляваньне каля ракі Вяльлі. На адной з гор ён забіў магутнага тура, за што тая атрымала назву Туравай. Гедзімін спыніўся на ноч каля сьвяцілішча Швінтарога, дзе спальвалі літоўскіх князёў, пры сутоку Вяльлі і Вільні. У сьне яму зьявіўся вялікі жалезны воўк, які стаяў на Туравай гары і выў як сотня ваўкоў. Сон уразіў князя, і, каб даведацца аб яго значэньні, быў выкліканы вярхоўны паганскі сьвятар крывэ-крывайціс Лізьдзейка, які і растлумачыў князю, што на гэтым месцы трэба закласьці горад, слава якога, як сьведчыць выцьцё ваўка, разыдзецца па ўсім сьвеце. Гедзімін прыносіць ахвяры ў сьвяцілішчы й намерваецца перанесьці сваю сталіцу.
Манумэнт адлюстроўвае самога князя Гедзіміна, які трымае ў левай руцэ аголены меч, і яго жарабца, які стаіць ззаду. Помнік Гедзіміну зьяўляецца адным зь нешматлікіх, дзе вершнік знаходзіцца не на кані, а побач зь ім. Воўк выкананы з граніту, хоць паводле легенды быў жалезным.
Помнік Гедзіміну (Вільня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Помнік Гедзіміну (Вільня), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.