Охрыд

О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Охрыдзкага возера ў Паўночнай Македоніі.

Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасьць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту гораду зьяўляецца турызм. Разьмешчаны на ўсход ад Тыраны (Альбанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжаньня й азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».

Охрыд
мак. Охрид
Від на Охрыд з Крэпасьці Самуіла
Від на Охрыд з Крэпасьці Самуіла
Охрыд Охрыд
Герб Охрыду Сьцяг Охрыду


Краіна: Паўночная Македонія
Статыстычны рэгіён: Паўднёва-Заходні рэгіён
Абшчына: Охрыд
Кіраўнік: Нікала Бакрачэскі[d]
Плошча: 389,93 км²
Вышыня: 695 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 55 749 чал. (2006)
шчыльнасьць: 142,97 чал./км² (2006)
нацыянальны склад: македонцы, альбанцы, туркі
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +389 46
Паштовы індэкс: 6000
Нумарны знак: OH
Геаграфічныя каардынаты: 41°7′1″ пн. ш. 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д. / 41.11694; 20.80194 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д. / 41.11694; 20.80194
Охрыд на мапе Паўночнай Македоніі
Охрыд
Охрыд
Охрыд
Охрыд Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ohridinfo.com/

У 1979—1980 гадах Охрыд і Охрыдзкае возера былі ўключаны ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. З 1961 году ў горадзе штогод праводзіцца міжнародны фэсты клясычнай музыкі «Охрыдзкае лета».

Гісторыя

Охрыд 
Царква Сьвятога Ёвана Канэо

Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэцкай (іліра-македонскай) калёніі Ліхнідос (грэц. Λυχνιδός), вядомай яшчэ з II—III стагодзьдзяў да н. э. У 148 годзе да н. э. калёнія была захоплена рымлянамі, якія пасьля разбуральнага землетрусу ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэцкіх пабудоваў захаваліся толькі мармуровыя слупы.

У пэрыяд рымскага й бізантыйскага валадарства горад зьяўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстантынопалю, вядомай як Эгнатыева дарога (лац. Via Egnatia). Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысьціянства. Эпіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусьветных саборах.

Да канца V — пачатку VI стагодзьдзяў горад паступова пачаў засяляцца славянскімі народамі. У 861 годзе ён увайшоў у склад Баўгарыі і неўзабаве атрымліваў сучасную назву, то бок пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе,. У Охрыдзе з 886 году вёў асьветніцкую дзейнасьць вучань Кірыла й Мятода Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі, які заснаваў у Охрыдзе паводле загаду баўгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэцкіх кнігаў на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны альфабэт кірыліца.

З 990 па 1015 гады Охрыд быў сталіцай Баўгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны ягонай крэпасьці. З 990 па 1018 гады ў Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым ня менш, пасьля заваёвы Охрыда Бізантыяй у 1018 годзе, у Охрыдзе застаўся толькі архіэпіскап Охрыдзкага аўтакефальнага архіэпіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстантынопальскаму. Пад валадарствам Бізантыі была пабудавана вялікая колькасьць храмаў.

Пры Іване Асене II (1218—1241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Баўгарскага царства. У 1334 годзе быў заваяваны сэрбскім каралём Стэфанам Душанам.

У 1394 годзе горад акупавалі войскі Асманскай імпэрыі, пад уладай якой ён заставаўся да 1912 году, паступова прыходзячы ў заняпад. У 1840-я гады расейскі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва гораду пераважна баўгарскае, а таксама валаскае і турэцкае і часткова — грэцкае і альбанскае. Паводле дадзеных баўгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагодзьдзя колькасьць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 баўгары, 5 000 туркі, 300 альбанцы-мусульмане, 300 альбанцы-хрысьціяне, 460 валахі і 600 цыганы. У 1913 годзе, пасьля заканчэньня Першай Балканскай вайны горад адышоў да Сэрбіі.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2002 году, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхары.

Этнічны склад:

Родныя мовы жыхароў гораду:

Рэлігійны склад:

  • праваслаўныя хрысьціяне, 33 987 (80,9%)
  • мусульмане, 7599 (18,1%)
  • іншыя, 447 (1,1%)

Помнікі гісторыі й культуры

  • Антычны тэатар
  • Базыліка Сьвятой Сафіі
  • Мячэт Зэйнал Абідына
  • Мячэт імя прарока Мухамэда
  • Манастыр Перыўлепты Охрыдзкай
  • Манастыр Сьвятога Навума Охрыдзкага
  • Плаошнік — адноўлены сабор Сьвятога Клімэнта Охрыдзкага і руіны «ўнівэрсытэту»
  • Самуілава твердзіна — крэпасьць
  • Храм Багародзіцы Захумскай Сьвятой Завум
  • Храм Сьвятога Ёвана Канэо

Гарады-пабрацімы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Охрыд  Охрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Охрыд ГісторыяОхрыд ДэмаграфіяОхрыд Помнікі гісторыі й культурыОхрыд Гарады-пабрацімыОхрыд Глядзіце таксамаОхрыд КрыніцыОхрыд Вонкавыя спасылкіОхрыдАльбаніяБюджэтОхрыдзкае возераПаўночная МакедоніяСкоп’еСлавянскія мовыТурызмТырана

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПарнакапытныяСанскрытНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяПрыназоўнікКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Юлі Таўбін15 красавіка1891СадавінаЯгайла (імя)Атрад (біялёгія)ІталіяБеларускі нацыянальны стройЛетуваЖорсткая парнаграфіяПружаныЧэрвеньШто й па моруПрыёрбанкПорнафільмы дарослых з падлеткаміВольга ГапееваПольская літаратура (рэнэсанс)БайструкМаксім ГарэцкіБумонтСамасей.ecПрыдатак (мовазнаўства)Вэб-сайтЯнка КупалаКунілінгусШашкі.bb1874Жанна Некрашэвіч-КароткаяПольшчаВалошкаКасілаўцы20081991КарольБарыс РагуляАладкіАўстраліяСяргей НавумчыкМікіта КрыўцоўВялікабрытаніяУНІАНІсьляндзкі коньБеларускі рубельХрысьціянстваСалатная цыкорыяДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)МэрУкраінаВікіпэдыяАпавядальны сказВарэнікіАнатоль ЗэкаўЛюдвік Канстантын ПацейJavaРадаслаў АстроўскіМурманскКанадаВікіСяржук Сокалаў-ВоюшКрумкач🡆 More