Наім Фрашэры: альбанскі паэт і пісьменьнік

Наім Фрашэры (па-альбанску: Naim Frashëri; 25 траўня 1846 — 20 кастрычніка 1900) — альбанскі паэт і празаік.

Дзяяч Альбанскага нацыянальнага адраджэньня. Прызнаны нацыянальным паэтам Альбаніі.

Наім Фрашэры
альб. Naim Frashëri
Наім Фрашэры: Біяграфія, Асновы творчасьці, Дадатковыя зьвесткі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 траўня 1846
Фрашэры, Асманская імпэрыя, цяпер Альбанія
Памёр 20 кастрычніка 1900 (54 гады)
Кадыкей, Асманская імпэрыя, цяпер Турэччына
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, цэнзар
Кірунак рамантызм
Жанр лірыка
Мовы альбанская, пэрсыдзкая, турэцкая, грэцкая
Подпіс Выява аўтографу
Наім Фрашэры: Біяграфія, Асновы творчасьці, Дадатковыя зьвесткі
Наім Фрашэры на банкноце наміналам 200 альбанскіх лек

Біяграфія

Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Альбаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам зь сям’ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэцкую гімназію, выкладаньне ў якой засноўвалася на ідэях францускага Асьветніцтва, і дзе навучыўся пісаць вершы па-пэрсыдзку (упершыню яны былі апублікаваныя ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Лятункі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ й грэцкую, францускую й італьянскую мовы

Па вяртаньні на радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай альбанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створаная пры падтрымцы турэцкага ўраду, але пасьля ўступіла зь ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры зьехаў з краіны й адправіўся ў Турэччыну, дзе атрымаў пасаду сябра цэнзурнай камісіі пры міністэрстве асьветы Асманскай імпэрыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцьці альбанскага народу, спрыяў выданьню многіх альбанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў ня поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы.

Наім Фрашэры зьяўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэцкай мове — «Сапраўднае жаданьне альбанцаў», удзельнічаў у стварэньні нацыянальных школ у Альбаніі, яму належаць першыя альбанскія азбукі, кнігі для чытаньня й падручнікі. Пераклаў Іліяду Гамэра, таксама перакладаў байкі Ляфантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы й ісламскай практыцы.

Асновы творчасьці

Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзьве буйныя працы на турэцкай, грэцкай, пэрсыдзкай і альбанскай мовах. На ягоныя раньнія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала пэрсыдзкая літаратура, а таксама француская. Аднак увесь ягоны творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасьць ва ўсім, што існуе ў сьвеце, яркім пацьверджаньнем таму могуць служыць ягоныя вершы «Жалейка» і «Каганец», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасьцю.

Дадатковыя зьвесткі

  • Наім Фрашэры зьяўляецца дзядзькам Алі Самі Ена(en), заснавальніка стамбульскага футбольнага клюбу «Галатасарай».
  • У цяперашняй незалежнай дзяржаве Альбаніі існуе адмысловы ордэн за заслугі, які носіць імя паэта.
  • Наім Фрашэры быў намаляваны на купюры наміналам у пяцьсот альбанскіх лек, якая выпускалася ў 1992—1996 гадах, а таксама на банкноце ў дзьвесьце лек, што друкавалася пасьля 1996 году і да 2007 году.

Творы

  1. Kavâid-i farisiyye dar tarz-i nevîn (па-беларуску: Граматыка пэрсыдзкае мовы), Стамбул, 1871.
  2. Ihtiraat ve kessfiyyat (па-беларуску: Вынаходзтвы й адкрыцьці), Стамбул, 1881.
  3. Fusuli erbea (па-беларуску: Поры году), Стамбул, 1884.
  4. Tahayyülat (па-беларуску: Лятункі), Стамбул, 1884.
  5. Bagëti e Bujqësija (па-беларуску: Статкі й збожжавыя), Бухарэст, 1886.
  6. E këndimit çunavet (па-беларуску: Сьпіс чытаньня для хлопчыкаў), Бухарэст, 1886.
  7. Istori e përgjithshme për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Агульная гісторыя для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  8. Vjersha për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Паэзія для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  9. Dituritë për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Агульныя веды першага курсу), Бухарэст, 1886.
  10. O alithis pothos ton Skypetaron (па-беларуску: Сапраўднае жаданьне альбанцаў), Бухарэст, 1886.
  11. Luletë e Verësë (па-беларуску: Колеры лета), Бухарэст, 1890.
  12. Mësime (па-беларуску: Заняткі), Бухарэст, 1894.
  13. Parajsa dhe fjala fluturake (па-беларуску: Рай і лятучы сьвет), Бухарэст, 1894.
  14. Gjithësia (па-беларуску: Сусьвет), Бухарэст, 1895.
  15. Fletore e bektashinjët (па-беларуску: Часопіс бэкташы), Бухарэст, 1895.
  16. O eros (па-беларуску: Каханьне), Стамбул, 1895.
  17. Iliadh' e Omirit (па-беларуску: Іліяда Гамэра), Бухарэст, 1896.
  18. Istori e Skënderbeut (па-беларуску: Гісторыя Скандэрбэга), Бухарэст, 1898.
  19. Qerbelaja (па-беларуску: Кербэла), Бухарэст, 1898.
  20. Istori e Shqipërisë (па-беларуску: Гісторыя Альбаніі), Сафія, 1899.
  21. Shqipëria (па-беларуску: Альбанія), Сафія, 1902.

Крыніцы

Літаратура

  • Европейская поэзия девятнадцатого века; Библиотека Всемирной Литературы, серия вторая, том 85. — Москва: Художественная литература, 1977. — С. 928.

Вонкавыя спасылкі

Наім Фрашэры: Біяграфія, Асновы творчасьці, Дадатковыя зьвесткі  Наім Фрашэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Наім Фрашэры БіяграфіяНаім Фрашэры Асновы творчасьціНаім Фрашэры Дадатковыя зьвесткіНаім Фрашэры ТворыНаім Фрашэры КрыніцыНаім Фрашэры ЛітаратураНаім Фрашэры Вонкавыя спасылкіНаім Фрашэры1846190020 кастрычніка25 траўняАльбанская моваАльбанцыАльбанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэспубліка Беларусь1990.mkQR-код.us.liДзеяслоўІван ЧыгрынаўUnixГАЗ-53Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАрхітэктура.bh.nuПрызба2020Парнаграфія ў ФранцыіIMDbМіхал ВітушкаФранцуская мова2013.hn2008Building 429Прыметнік.azАбрэвіяцыя.aiЛеў Сапега30 красавікаВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьняСяброўства21.awОрдэн ПагоніРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022).gtКальвінізмГабрэі231814Навасёлкі (Хвойніцкі раён)Вінцук ВячоркаВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняУрад Эстоніі ў эміграцыіАральны сэксДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён).eg1929Люблінскае ваяводзтваПервамай (грамада)Янка МаўрMelbetІван ЛаскоўСьцяг БеларусіПытальнік.gw73377Сельская гаспадаркаМіжнародны фанэтычны альфабэтЎПаўночна-Заходні крайРуднае (Гомельская вобласьць)Расея1918.vi.ma.bn.uzСпадарВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь2011Аўтамагістраль КолаПлоцевы акт🡆 More