Начніца: фальклёрны дух

Начні́ца — у беларускай міталёгіі дух, у які ператварылася пасля сьмерці жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шэльмоўства ці праклятая людзьмі.

Таксама наданьне чалавечых якасьцяў дзіцячай аднаіменнай хваробы.

Апісаньне

Залязаючы ў калыску ці пад калыску, начніца не дае дзецям спаць, пужае, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Начніца поіць дзіця атрутай са сваіх грудзей, і дзіця хварэе і нярэдка памірае. Дзеля аховы на ўсіх вокнах расстаўляліся абярэгі — лялькі з анучы, якім казалі: «Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!». Тады начніцы не сунуцца ў хату. На Лоеўшчыне сьцьвярджаді, что, каб абараніць дзіця ад начніц, трэба сьпяваць. Казалі, што начніцу ноччу лазяць па дрэвах, знаходзяць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят.

Зьяўляліся начніцы вечарам, пасьля заходу сонца, і ладзілі ігрышчы на дзікіх лясых азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Выглядалі як прыгожыя голыя дзяўчыны з доўгімі калматывамі валасамі. У час іх забаваў над возерам сьцяліўся густы туман. А з надыходам раніцы начніцы хаваліся ў вадзе.

Паходжаньне

Начніца: Апісаньне, Паходжаньне, Глядзіце таксама 
Русалка.

На Случчыне лічылі, што час найбольшага разгула начніц — лета, перыяд найбольшага росквіту расліннасьці. Гэта родніць начніц са старажытным культурам урадлівасьці і — адпаведна, — з русалкамі. Як і апошнія, у старажытны час яны маглі быць звязаны з культам язычніцкай багіні ўрадлівасьці, а ў хрысьціянскую эпоху «сталіся» да звычайнымі нячыстымі сіламі. Паводле В. У. Іванава і У. М. Тапарова, маглі быць зьвязаны з адной з вэрсіяў так званага «асноўнага міта» індаэўрапейцаў.

Глядзіце таксама

  • Мара

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Начніца АпісаньнеНачніца ПаходжаньнеНачніца Глядзіце таксамаНачніца КрыніцыНачніца ЛітаратураНачніца Вонкавыя спасылкіНачніцаБеларускія казкіДзеціЖанчына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юр’яАдольф Гітлер2007Віківэрсытэт1680-яБайкаМенск8 сакавікаІтальянская моваЛацінская моваКаскадэр (фільм)ІмбрычакТадэвуш КасьцюшкаНіна МацяшГораў ВелікапольскіІмпрэсіянізмІсьляндзкі коньПорнасайтАлтайСлонімскі батальён БСАСтагодзьдзеАляксандраў-КуяўскіГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняДэйвід ЎудардДрама (аповесьць)Стэфан БаторыЛічэбнікМаладэчанскі раёнДаньВялікдзеньСлонімскі раёнПарыжКанюшынаМіхалова (Падляскае ваяводзтва)Апэрацыйная сыстэмаЖанрГеаграфічныя каардынатыХрысьціянства1 траўняКлёд МанэПольская моваРухала Мусаві ХамэйніВерталётGoogleВіктар ОртаКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Менск)Баляслаў БерутРаспад СССРБісэксуальная парнаграфіяБогЖанчына зьверхуВыкраданьне чалавекаКампутарПаскаЭўропа1891Банкаўскі рахунакДзень Сьвятога ДухаПрызбаБарутЦэглаРасейская акупацыя БеларусіЛявон БаразнаБітваЖыгімонтЎФранцішак БагушэвічБабовыя🡆 More