Паска: велікодны дэсэрт з тварагу або мукі

Па́ска (арам.

פסחא‎Пасха) — сьвяточны дэсэрт з тварагу або мукі, які падаецца на Вялікдзень.

Паска
Паска зь пісанкаю (2014 год)
Паска зь пісанкаю (2014 год)
Іншыя назвыпасха
Тыпдэсэрт
Нацыянальная страваармянская, грузінская, іранская, ірацкая, малдоўская, румынская, славянская, сырыйская, турэцкая
Паходжаньне
РэгіёнБалканы, Ірак, Іран, Каўказ, Славаччына, Сырыя, Турэччына, Усходняя Эўропа
Дата зьяўленьняI стагодзьдзе
Асноўны складніктварог
Распаўсюджаныя складнікімасла, разынкі, цукаты, лясныя гарэхі, жаўток
Падобныя стравывелікодная бабка, куліч

Склад

Для прыгатаваньня тварожнай паскі бяруць: 500 грамаў тлустага тварагу і 200 грамаў цукровай пудры, па 100 грамаў масла, разынак і цукатаў з апэльсінавай скуркі, 80 грамаў лясных арэхаў, 70 грамаў горкага шакаляду, 50 грамаў цукатаў зь вішні, 4 вараныя жаўткі, 4 сталовыя лыжкі рому і ванільную эсэнцыю.

Прыгатаваньне

Паска: велікодны дэсэрт з тварагу або мукі 
Паска з тварожнага сыру (2010 год)

Тварог адціскаюць ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Разынкі заліваюць кіпнем на 10 хвілінаў, які потым зьліваюць. Гарэхі і цукаты наразаюць дробнымі кавалкамі. Шакаляд цяруць на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраюць празь сіта або відэльцам. Разьмякчанае ад цеплыні масла зьмешваюць з цукрам і дадаюць тварагу. Затым дадаюць гарэхі, разынкі, цукаты, шакаляд і жаўткі. Урэшце ў замешаную тварожную масу дадаюць ванільную эсэнцыю і ром. Форму для паскі высьцілаюць марляй, куды выкладаюць тварожную масу. Яе прыціскаюць зьверху грузам і пакідаюць у лядоўні на 12 гадзінаў. Пры гэтым, форму бяз дна ставяць на талерку, куды зьбіраецца сыроватка.

Крыніцы

Tags:

Арамэйская моваВялікдзеньДэсэртПасхаТварог

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УНІАН8-я брыгада РХБАГарацыё НэльсанВайшнорыяЧалавекСанкт-ПецярбургМарат МаркаўНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАДзень ПерамогіПЛетувізацыяВалянцін АкудовічЛацінкаМаларытаfvrneBet365Дыялекты беларускай мовыЧорны кот (арганізацыя)Праца2008Парнаграфія для жанчынДжымі ЎэйлзАнтонімы1648Папова ГараДэмакратыяБорна СосаГарадніца (Горадня)ЯмаўтДзяжаСтарабеларуская моваМіл (імя)СыбілыПалестынцыБярозка (часопіс)Тадэвуш КасьцюшкаЛошаКсэнафобіяЗагляне сонца і ў наша аконцаНіл ГілевічHTML7 (лік)Асобны аддзел войскаў БНР у БалтыіГарэлкаМастацкая літаратураБурбалка даткомаўЙЗямля пад белымі крыламіАндрэй КурэйчыкВыказьнікБелазарАдвечным шляхамЧэрвеньСельская гаспадаркаКастрычнікАнатоль БутэвічПтушкіБортны промысел у БеларусіДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьЛабак (Тэхас)РагуляКалінінская акругаМікола ГусоўскіДамоваБеларусыУсяслаў ЧарадзейПераклады Бібліі на беларускую мовуЧорны сьпіс ЭўразьвязуІўе🡆 More