Мікалай Тадэвуш Лапацінскі

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (20 траўня 1715, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 4 студзеня 1778, Лявонпаль) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Інстыгатар (1750—1761) і пісар вялікі літоўскі (1764—1777), ваявода берасьцейскі (з 1777).

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Герб «Любіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 траўня 1715
Лапаціна
Памёр 4 студзеня 1778 (62 гады)
Лявонпаль
Род Лапацінскія
Бацькі Лявон Лапацінскі
Рэгіна Сьвянціцка
Жонка Барбара Копец
Дзеці Ян Нікадзім Лапацінскі, Брыгіта Лапацінская[d], Юзэф Леан Лапацінскі[d] і Барбара з Лапацінскіх[d]

Асноўны маёнтак — Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве, перайменаваны ім у гонар бацькі на Лявонпаль. Быў старотам амсьціслаўскім (1757—1767).

Біяграфія

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі 
М. Лапацінскі, XVIII ст.

З шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона і Рэгіны зь Сьвянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка і Ігнація.

З 1733 году знаходзіўся ў атачэньні маршалка вялікага Аляксандра Паўла Сапегі, пазьней у ягонага сына Юзэфа Станіслава. Надалей выступаў як актыўны прыхільнік Сапегаў.

Падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага, па ягонай паразе ў 1736 годзе прысягнуў Аўгусту Сасу. Пазьней падтрымаў абраньне на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У 1739 годзе атрымаў пасаду крайчага, у 1742 годзе падчашага, а ў 1744 годзе войскага амсьціслаўскага. Абіраўся паслом на соймы 1744, 1748, 1750, 1752, 1754, 1756, 1758, 1760, 1761, 1762, 1764, 1766, 1767 гадоў. Неаднаразова быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу (у 1776 годзе ягоны маршалак).

Сабраў у Лявонпалі значную бібліятэку. У шлюбе з Барбарай Копец меў сыноў Яна Нікадзіма, Юзэфа, Станіслава і Тамаша Ігнація, дачок Казімеру Барбару і Брыгіту Яну.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1715177820 траўня4 студзеняІнстыгатар вялікі літоўскіАмсьціслаўскае ваяводзтваВаявода берасьцейскіВялікае Княства ЛітоўскаеЛапаціна (Магілёўская вобласьць)ЛявонпальМястэчкаПісар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.euЧаркесы1936.tnПокер.vuНазоўнік2825 сакавікаУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка197740АнгельшчынаСяржук ЦімохаўНямеччынаНаша думкаІван ГайцэвічГрупавы сэксПраграмнае забесьпячэньнеГартманВалімонтАрвід (імя)Партыя аматараў піваТутэйшыя (выраз)ЦмокЖанчына зьверхуІвонка Сурвіла.sdТравень.rwІгар ТурЛаскаценьГрузіяКаракал.plБелсатРадаўніцаФазы МесяцаГораждзе.axІван Шамякін96АмсьціслаўПціч.et.lcВілейка (імя)ХвойнікіПружаныІнстытут беларускай культуры1905.ye.mmСырыцыюс (папа рымскі)1939ЭйгердРымейка.hrСьвятлоЛічэбнік1950.aqПагоняВіцебская вобласьцьЯсон СмагаржэўскіГрошыБутывілПЯдзерная энэргетыка🡆 More