Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Літоўскі Трыбунал — установа на ўзор Кароннага Трыбуналу, вышэйшы апэляцыйны суд Княства, пастановы якога мелі сілу пастановаў сойма.

Быў створаны ў 1581 року зь сядзібаю ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 року. Складаўся з 46 судзьдзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на 1 рок (з 1588 року яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад зямлі Жамойцкай).

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага
Будынак вышэйшага трыбуналу на вуліцы Замкавай, Вільня. (1835)

Трыбунал разглядаў апэляцыі на рашэньні земскіх, замкавых і падкаморных судоў, а таксама скаргі на рашэньні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананьне старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводзтве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асобаў; пры разглядзе такіх справаў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.

Сэсіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасьцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сэсіяў трыбуналу былі Вільня (шторок), Менск (кадэцыя літоўская) і Наваградак (кадэцыя руская) (па чарзе праз рок). Да 1588 року сэсіі праходзілі і ў Троках. З 1599 году сэсіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сэсія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З 1775 року сэсіі кадэцыі рускай адбываліся ў Горадні.

Літаратура

  • Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.

Tags:

158115821588Вялікае Княства ЛітоўскаеВільняГодЖамойцьПаветСойм Вялікага Княства ЛітоўскагаСоймікШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алена МаслаРужанецМаркёрФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруКандрат ЛейкаВільняАдольф ГітлерЗавершшаГексарФартыфікацыяКанада1865Аральны сэксНаша НіваСБ. Беларусь сегодняРоварФэльдмаршал (Швэцыя)ГамбургАлесь ПісьмянкоўВіленскае барокаІрына Багдановіч2024Бітва пад ВоршайСьцяг РасеіБерасьцеАлесь СавіцкіЛексычнае значэньнеБутырык (імя)Судзімонт (імя)Кандрат КрапіваАкторы парнафільмаўОлі ЁкінэнАркадзь КуляшоўЮр’яДзяды (паэма)Жалейка (зборнік)Старабеларуская моваДавойнаДэніс МанНямеччынаВетразьІмёны ліцьвінаўДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяІсус ХрыстосІнданэзіяЗнак рашоткі (актаторп)ВушніцаТаўцівіл (імя)Другая сусьветная вайнаВэнэра (міталёгія)БудчаДзьмухавецСтаніслаў Пятровіч ШушкевічЛеа ЛексісІсламАльгерд БахарэвічГенрых ДалідовічКвадратны мэтарРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ЗатокаЗлучаныя Штаты АмэрыкіРэч ПаспалітаяВіленская беларуская гімназіяЭйгерды (род)Шляхецкая сядзіба🡆 More