Ян Дамінік Лапацінскі

Ян Дамінік Лапацінскі (9 траўня 1708, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 11 студзеня 1778) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Канонік віленскі (з 1732) і схалястык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762).

Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Герб «Любіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 траўня 1708
Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва
Памёр 11 студзеня 1778 (69 гадоў)
Род Лапацінскія
Бацькі Лявон Лапацінскі
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Біяграфія

З шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў сэмінарыі місіянэраў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капэлянам.

Прыхільнік Сапегаў, быў капэлянам іхнага хаўрусьніка М. Масальскага, выхоўваў ягонага сына Ігнація. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім М. К. Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ю. Мнішака і ягоных хаўрусьнікаў Радзівілаў.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх плянаў рэформаў. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфэдэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расейскімі войскамі выехаў у Прусію, пазьней вярнуўся.

Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзьняць узровень адукацыі сьвятароў. Аднавіў некалькі касьцёлаў і біскупскіх рэзыдэнцыяў, заснаваў духоўную сэмінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.

Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лянгле дзю Трэснуа «Збор кароткай касьцельнай гісторыі» і Вэрто д’Абэра «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ян Дамінік Лапацінскі БіяграфіяЯн Дамінік Лапацінскі ГалерэяЯн Дамінік Лапацінскі КрыніцыЯн Дамінік Лапацінскі ЛітаратураЯн Дамінік Лапацінскі11 студзеня170817789 траўняАмсьціслаўскае ваяводзтваВялікае Княства ЛітоўскаеЛапаціна (Магілёўская вобласьць)МястэчкаСакратар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АранджалавацВялікабрытаніяРужаныСлуцкі збройны чынСтолінДзень ПерамогіІсьляндзкі коньМікіта БуракРасейская акупацыя БеларусіТутэйшыя (п’еса)Гомельская ратушаДотык пісі рукоюЗямля пад белымі крыламіВікіслоўнікНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Аляксей ГаростАрцём ДрабатовічВіцебскСлавія МазырВейшнорыяКурыцаСутартФВіктар КаліноўскіРадаўніца.neМакс ШчурЭйгердРыфмаБуда (будызм)1923Управа КДБ па Гомельскай вобласьціПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)БацькаўшчынаСвабодаПалерма (футбольны клюб)ЖамойцьАляксандар СьвірскіМікола МятліцкіЦукровы буракЖытаЛяхавіцкі замакЎЛякарняАрсэнал КойданаўСпортСусьветная служба Бі-Бі-СіВількамір16 красавікаДзіцячая парнаграфія19 жніўняМікіта КрыўцоўДразды (гурт)АльпыАляксандар ЛукашэнкаФранак ВячоркаХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіПлоцевы актКалюмныАфрыкаДаўгердУліс Сымсан ГрантАрхангельскАнатоль ВялюгінДынама БерасьцеСтарадубскі паветБэльгіяНазоўнікСмаленскСафійскі сабор (Полацак)КанюшынаЛеў XПрыдатак (мовазнаўства)Уладзіслаў ДыбоўскіЛявон Вітан-ДубейкаўскіВасіль Зуёнак🡆 More