Сыракомля Лірнік Вясковы

«Лі́рнік вясковы» (па-польску: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі.

Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік».

Лірнік вясковы
па-польску: Lirnik wioskowy
Сыракомля Лірнік Вясковы
Жанр: Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 18 студзеня 1852
Перакладчык: Гальяш Леўчык, Кастусь Цьвірка
Сыракомля Лірнік Вясковы Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменьне дачыненьняў паэта, паэзіі і сьвету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песьня і ліра — шчасьце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыцьцёвы сэнс і пасьмяротная слава. Аўтар атаясамляе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям.

На думку Ўладзімера Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сьцьвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясьняр беларускае вёскі».

Захаваўся таксама рукапіс 1858 году невядомага аўтарства.

Пераклады

У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую мову, дзе быў зьмешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзьмітрыя Мінаева. Іншы расейскі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава.

На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цьвірка.

У культуры

У 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку. У гонар двухсотгодзьдзя з дня нараджэньня Манюшкі песьню выконвалі Марыюш Гадлеўскі і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»).

На 50-ю гадавіну сьмерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысьвечаны песьняру.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Сыракомля Лірнік Вясковы ПеракладыСыракомля Лірнік Вясковы У культурыСыракомля Лірнік Вясковы КрыніцыСыракомля Лірнік Вясковы ЛітаратураСыракомля Лірнік ВясковыПольская моваУладзіслаў Сыракомля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя АнтуанэтаРасейцыСяржук Сокалаў-ВоюшУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціУнівэрсальны каардынаваны часАнархізмДругая сусьветная вайнаНафтаАкінчыцыМіжнародны стандартны кніжны нумарРадаўніцаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭякуляцыяСтаніслаў ВалодзькаЮрась ШамецькаБеларусізацыяТурма №8Парнаграфія ў Італіі1989НарэйкаМагаТаварыства беларускай школыІнданэзія8 сакавіка (кліп)Міхась БашлакоўЁ7 (лік)Групавы сэксПЗьвязда (Менская вобласьць)24 красавікаАндрусь ГорватПаўлінка (п’еса)СмаленскСядзібаАндрэй МукавозчыкСяргей НавумчыкЗагляне сонца і ў наша аконцаВоршаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСаксоніяЖамыслаўльСтанаАлег ЛойкаПрэзыдэнт БеларусіМастурбацыяУ гушчарахУладар ПярсьцёнкаўЯн СерадаВасіль СёмухаКаскадныя табліцы стыляўВарончаТаксіПарк цёмнага небаМаркёрШвэрынскі замакЧасВітольд Бялыніцкі-БіруляМаёнтакНікатынДыялекты беларускай мовыФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуJavaСяргей ДавідовічДзень ПерамогіНа ростаняхПірожнаеfvrneКлеапатраПрэзыдэнтНор (імя)🡆 More