Сыракомля Груган

«Груга́н» (па-польску: Kruk) — верш (баляда) Уладзіслава Сыракомлі на фальклёрны матыў.

Груган
па-польску: Kruk
Жанр: Верш
Баляда
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1854
Пераклад на беларускую: 1909
Перакладчык: Янка Купала, Гальяш Леўчык
Сыракомля Груган Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Твор быў напісаны ў 1854 г. і пазначаны аўтарам як «літоўская песенька» (па-польску: Piosnka litewska).

Рукапіс верша «Груган» разам з «Гутаркай старога дзеда» ўвайшоў у падборку агітацыйнай літаратуры, якая назапашвалася ў менскай кватэры Л. Шышкі, удавы надворнага саветніка.

Паходжаньне

Уладзімір Вільчынскі ўзводзіць верш да летувіскай песьні «Варнас» (па-летувіску: Varnas), на ягоную думку, Сыракомля азнаёміўся з гэтым творам у перакладзе свайго прыяцеля Язэпа Крашэўскага, бо сам летувіскай ня ведаў. Але, як адзначае Ўладзімер Мархель, асобныя варыянты гэтай песьні бытавалі і ў Беларусі як паказьнік шырокай міграцыі фальклёрных вобразаў. Да таго ж беларускі дасьледнік заўважае, што Сыракомля пакінуў вельмі мала твораў, тэматычна зьвязаных з этнаграфічнай Летувай.

З. Суслаў прызнае вэрсію пра беларускае паходжаньне матываў верша няслушным, бо няма такіх твораў у зборніку балядаў, выдадзеным Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Але ён адзначае падобны матыў («птушка апавядае весткі з бою альбо паведамляе пра нечы скон») у сэрбскім і харвацкім фальклёры. Напрыклад, такі матыў ёсьць у песьні Косаўскага цыклю «Сьмерць маці Югавічаў» (па-сэрбску: Смрт мајке Југовића). У сярэдзіне XIX ст. сэрбскія эпічныя песьні былі папулярныя, на польскую мову іх перакладалі Казімер Брадзінскі, Раман Зморскі і Язэп Залескі. Таму, на думку навукоўца, Сыракомля мог чытаць сэрбскія ўзоры і пісаць на іхнія матывы.

Падобныя матывы былі таксама зафіксаваныя ў сібірскіх губэрнях Расеі і напрыкарпацкіх землях Украіны.

Пераклады

На беларускую мову гэты верш перакладаў Янка Купала (1908—1909). Пазьней гэта рабіў Гальяш Леўчык, але пры жыцьці не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). На расейскую мову верш пераклаў Марк Жываў.

У культуры

У 1865 годзе Аўгуст Радван паклаў верш на музыку.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сыракомля Груган ПаходжаньнеСыракомля Груган ПеракладыСыракомля Груган У культурыСыракомля Груган КрыніцыСыракомля Груган ЛітаратураСыракомля Груган Вонкавыя спасылкіСыракомля ГруганБалядаПольская моваУладзіслаў Сыракомля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыслоўеСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПастава на каленяхГімн Беларускай ССРСтаралітваПетрыкаўскі раёнОй у лузі червона калинаІсак НьютанTUT.BYНародны АльбомЛюдвік НарбутКамэрунБеларусьФранцішак БагушэвічГервідЧарнобыльАнатоль СербантовічПолацкае княства2008Пастава 69БруліФранцішка Ўршуля РадзівілВадзім СаранчукоўПрэс-клюб БеларусьМігель СэрвантэсТэхналёгіяМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Бітва пад ВоршайСыстэма кіраваньня зьместамДаўгерд (імя)Эль НіньнёБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаBet365Аляксандар ТвардоўскіЛідзкае піваДругая сусьветная вайнаMac OSЭлектронная поштаМаксім ТанкРобэрт ФішэрПошукавая аптымізацыяВэктарная графікаБібліятэкаСлановыяДруяСтарабеларуская моваРэформа беларускага правапісу 1933 годуЛязьбійская парнаграфіяDNSКаханьне без пранікненьняЦарква Сьвятога Духа (Менск)ЯпоніяМаркетынгВялейкаВаложынСяброўства1943УкраінцыКліматКойданаўУправа КДБ па вайсковай контравыведцыЭякуляцыяВялікае Княства ЛітоўскаеВыказьнікВільняБраціслава🡆 More