Гервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Гервятах.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Гервяты
Каардынаты 54°41′13″ пн. ш. 26°8′38″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 26.14389° у. д. / 54.68694; 26.14389 26°8′38″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 26.14389° у. д. / 54.68694; 26.14389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Будаваньне 18991903 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт catholic.by/2/home/news/…
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Гервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на Вікісховішчы

Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 10. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гервяцкі касьцёл — найвышэйшы касьцёл у Беларусі, яго агульная вышыня складае 61 мэтар.

Гісторыя

Гервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 
Праект касьцёла. А. Полазаў, 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Гервятах фундаваў у 1526 годзе біскуп Ян з княжатаў літоўскіх.

У 1736 годзе біскуп Т. Зяновіч адбудаваў касьцёл па пажары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1899—1903 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 2003 годзе новы ксёндз Леанід Нясьцюк зладзіў вонкавую перабудову касьцёла. У 2010 годзе правялі ўнутраную перабудову, падчас якой па слоем тынкоўкі справа ад алтара знайшлі фрэску.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам у заходняй частцы, накрытая 2-схільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завяршаецца мэталічнай вежай, а грэбень — керамічнымі трылісьнікамі. З усходу да галоўнага нэфу далучаецца высокая 2-ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацьверыковым ніжнім ярусе аздабляюцца аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў атачаецца дэкаратыўнымі [пілён]]амі, астатнія падзяляюцца высокімі стральчатымі здвоенымі вокнамі. Сярэдні павышаны нэф зь нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацоўваецца вонкавымі 4-прыступкавымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сьценах бакавых нэфаў разьмяшчаюцца па два высокія здвоеныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэньні. Бакавыя фасады аздабляюцца аркатурназубчастым пасам, антаблемэнт мае фрыз з стылізаваным арнамэнтам у выглядзе 3-прыступкавых зубцоў і карніз. Ідэнтычны разьвязак у алтарнага фасаду і тарцоў трансэпта, якія маюць 4-ярусную кампазыцыю з вылучэньнем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, з бакоў — два контрфорсы з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе пэрспэктыўны партал, завершаны вімпэргам і «ружай».

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі нэрвюрнымі скляпеньнямі на стральчатых падпружных арках. Калёны маюць складаны прафіль і нагадваюць гурты калёнаў старажытных гатычных катэдраў. На гатычнай стральчатай аркатуры месьціцца галерэя 2-ярусных хораў з парапэтам і арганам. Вылучаецца галоўны 3-ярусны драўляны алтар, у якім захаваліся фрагмэнты каляровых вітражоў. У інтэр’еры знаходзіўся абраз апошняй чвэрці XVII ст. «Унебаўзяцьце Марыі (Асунта)».

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Гервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000680

Tags:

Гервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГісторыяГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы АрхітэктураГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГалерэяГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы КрыніцыГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЛітаратураГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Вонкавыя спасылкіГервяты Касьцёл Найсьвяцейшай ТройцыГервятыДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьМястэчкаНэаготыкаРымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверхуКрумкачЯнотавыяЦмокФутболГера (мужчынскае імя)ГарбатаПорнасайтАмэрыканскі далярРод (біялёгія)Маргарэт ТэтчэрApple Inc.Еўле (камуна)Фундацыя «Вікімэдыя»ВікіцытатнікМайсей1992Кузьма ЧорныDebianМіхась ЗарэцкіАнгельская моваМосМаркёрЯчмень звычайныАляксандар I (расейскі імпэратар)Піюс XIПалешукіЗлучнікЛетні часГерб КіеваРасеяЮзэф ЯмантСамасейВіленскі Духаўскі манастырМастацтваМастаІван ЧыгрынаўГорадняBet365ЮпітэрНямецкая хваляАпавядальны сказБадмінтонТрапічны годВікісховішчаАлесь СавіцкіБэртальдРэжым ЛукашэнкіСпадчына (верш)ГедзімінБагоўкаКоміксСмаленская рэспублікаЯварДругая сусьветная вайнаРэспубліканская партыя ЗША476Зыгмунт НагродзкіМенскГалоўная старонкаНапалеон I БанапартКарльскірхэTor BandБеларускі клясычны правапісРадэзіяНаваградакІван ПташнікаўМіжнародная касьмічная станцыяЗенькаўскі раёнПарнаграфія ў ІталііСтаражытны Эгіпет🡆 More