Дзіцячы Фонд Аан

ЮНІСЭФ (па-ангельску: United Nations International Children’s Emergency Fund) — фундацыя Аб’яднаных Нацыяў для дапамогі дзецям.

Дзіцячы Фонд Аан
Марка ААН

Гэтая арганізацыя ўваходзіць ў ААН. Была створана па ініцыятыве Людвіка Рэйхмана 11 сьнежня 1946 году ў выніку рашэньня Генэральнай асамблеі ААН. Галоўнай мэтай дзеяньня ЮНІСЭФ зьяўляецца забесьпячэньне атрыманьня дзецьмі паўнавартаснай ежы, аховы здароўя, адукацыі і г. д. Геаграфічных абмежаваньняў дзеяньня арганізацыі няма.

Першапачаткова ЮНІСЭФ займалася дапамогай дзецям, якія жылі ва ўмовах зруйнаванай пасьля Другой сусьветнай вайны Эўропы лекамі, адзеньнем, ежай і г. д. Пасьля 1953 году, калі ЮНІСЭФ быў далучаны да ААН, сфэра яго дзейнасьці значна пашырылася. Фундацыя пачала займацца ня толькі аховай здароўя дзяцей, але і забесьпячэньнем элемэнтарнай адукацыі маці і дзяцей у краінах, якія разьвіваюцца. За сваю дзейнасьць у 1965 годзе ЮНІСЭФ атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Фонд прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы ААН у 1989 годзе Канвэнцыі аб правах дзіцяці.

У 2001 годзе ў сувязі з тым, што ЮНІСЭФ падтрымлівае аборты (выдае 1% гадавога бюджэта на датацыю абортаў) ад спонсарства фундацыі адмовіўся Ватыкан.

Штаб-кватэра ЮНІСЭФ знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Tags:

Ангельская моваАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Урад Беларускай Народнай РэспублікіАзартная гульняЛюдміла СільноваЦукровы буракБібліяАндрэй МукавозчыкЗлучнікВітаўтСэксШвэрынскі замакАкіянСірэйкаАляксандар МарозПірожнаеВіцебская вобласьцьІмбрычакУНІАНПрыдатак (мовазнаўства)Максім ГарэцкіБаўгарыяВіктар Шніп2020Украіна (неадназначнасьць)Род (біялёгія)НямеччынаМіжнародны фанэтычны альфабэтПабуджальны сказ2005Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Парнаграфія ў ЗШАБарабанБеларускі нацыянальны стройGoogleЯкуб КоласПарнаграфія ў сецівеПарнафільм у ФранцыіЛюбарт (імя)Групавы сэксМужыцкая праўдаҐГомельДругі падзел Рэчы ПаспалітайПятрусь БроўкаОйча нашУладзімер ДубоўкаСямейства (біялёгія)Вацлаў ЛастоўскіСудаУладар ПярсьцёнкаўМіл (імя)АрхаізмВікіпэдыяАляксандар ЧарвякоўКазахстан1955ТрахеяМіхась БельскіДобасна (рака)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГраўжышкіНарэйкаГалоўная старонкаАлесь СавіцкіХутарЗнак бяды2011Алесь ПетрашкевічПарнаграфія-гонзаАнархізм🡆 More