Бэнфіка Лісабон: партугальскі футбольны клюб зь Лісабону

«Бэнфі́ка» (па-партугальску: Benfica) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону.

Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы Чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЭФА (1983).

Бэнфіка
Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Поўная назва Sport Lisboa e Benfica
Заснаваны 28 лютага 1904
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю да Луш
Умяшчальнасьць: 65 647
Прэзыдэнт Руй Кошта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 1 месца
Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slbenfica.pt (парт.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)

«Бэнфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клюбаў Партугаліі разам з «Порту» й «Спортынгам». Да таго ж, клюб ніводнага разу не пакідаў найвышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бэнфіка» стала першым клюбам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паразаў у сэзоне, у чэмпіянаце 1972—1973 гадоў, а таксама адзіным клюбам Эўропы, які паўтарыў гэты посьпех у сэзоне 1977—1978 гадоў. Таксама клюб зьяўляецца адзіным партугальскім клюбам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах эўрапейскіх клюбных турніраў. Характэрна, што ў адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх клюбаў, заўзятары «Бэнфікі» самі ўтрымліваюць клюб і кіруюць ім з моманту ягонага заснаваньня. Таксама «Бэнфіка» займае 22 месца ў сьпісе самых заможных камандаў плянэты, з гадавым абаротам у 111,1 млн эўра.

Прынцыповымі для «Бэнфікі» зьяўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футболу як «Клясыка» (парт. O Clássico). Таксама клюб праводзіць прынцыповыя матчы супраць «Спортынгу», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабону.

Гісторыя

28 лютага 1904 году пасьля трэнавальных заняткаў па футболе купка спартоўцаў сустрэліся аптэцы Farmacia Franco з мэтай стварэньня грамадзкага футбольнага клюбу «Спорт-Лісабон», які б аб’ядноўваў паміж сабой толькі партугальскіх гульцоў. На пасяджэньні прысутнічала 24 чалавекі, у тым ліку Космэ Даміян. На сустрэчы Жузэ Роза Радрыгіш быў прызначаны на пасаду прэзыдэнта клюбу разам з Даніелам душ Сантушам Брыту, які заняў пасалу сакратара. Мануэл Гурладзі быў абраны клюбным скарбнікам. Заснавальнікі вырашылі, што чырвоны і белы будуць клюбнымі колерамі, а лягатып арганізацыі будзе складацца з выявы арла і футбольнага мяча.

Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы 
Першыя гульцы клюбу на фатаздымку 1904 году.

13 верасьня 1908 году «Спорт-Лісабон» паводле сумеснай дамоўленасьці ўключыла ў сваю структуру «Спорт-Бэнфіку» і зьмяніла сваю назву на «Спорт Лісабон-і-Бэнфіка». Не зважаючы на зьліцьцё, абодва клюбы працягвалі сваю дзейнасьць асобна. «Спорт-Лісабон» меў сваю футбольную дружыну, пакінуўшы свае колеры, лягатып і дэвіз. «Спорт-Бэнфіка» захавала за свабой спартовую пляцоўку, прэзыдэнта і раду. Абодва клюбы вызначылі, што дата заснаваньня сумеснага ўтварэньня павінна супадаць з «Спорт-Лісабонам», бо менавіта гэты клюб быў самым вядомым зь іх і даволі папулярных у горадзе, дзякуючы сваім футбольным заслугам. Што тычыцца лягатыпу, «Спорт-Лісабон» усё ж такі дадаў да яго роварнае кола, бо роварны спорт быў самым пасьпяховым сярод усіх аддзелаў «Спорт-Бэнфікі». Акрамя таго, два суб’екты мелі адных і тых жа чальцоў, што дапамагло стабілізаваць дзейнасьць аб’яднанай арганізацыі. Тым ня менш, праблемы з выбарам пляцоўкі засталася. У першыя гады клюбы быў вымушаны мяняць лякацыю праз самыя розныя чыньнікі, у тым ліку праз высокую арэндную плату.

Партугальская ліга была зафундавана ў 1934 годзе, і, у дэбютны сэзон «Бэнфіка» заняла 3 месца. У наступных трох розыгрышах лісабонскі клюб станавіўся найлепшых у краіне, перамагаючы ў чэмпіянаце, дзякуючы ў тым ліку галоўнаму трэнэру вугорцу Ліпа Гэрцка. На працягу 1940-х гадоў «Бэнфіка» яшчэ тройчы фінішавала на першым радку і чатыры разы здабывала Кубак Партугаліі, а ў 1943 годзе яшчэ адзін вугорскі трэнэр Янаш Біры здабыў з клюбам першы дубль, то бок перамогу ў лізе і кубку ў адзін сэзон. Першы міжнародны посьпех клюбу прыпаў на 1950 год, калі дружына здабыла Лацінскі кубак, стаўшы, такім чынам, адзіным партугальскім клюбам, які здолеў дасягнуць такога посьпеху. У фінале партугальцы выгулялі «Бардо», дзякуючы голу Жуніньню ў перагуляным матчы на Нацыянальным стадыёне ў Лісабоне. Гэта быў першы міжнародны трафэй, здабыты партугальскім клюбам. У 1957 годзе клюб чарговы раз дасягнуў фіналу, але гэтым разам трываў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў». З абраньнем на пасаду прэзыдэнту Жаакіма Фэрэйры Багальлю ў 1952 годзе і прыходам у структуру трэнэра Ота Глорыя ў 1954 годзе, «Бэнфіка» стала больш зарганізаванай і прафэсійнай камандай, пераехаўшы на новы 40-тысячны стадыён «Эштадыю да Луш», які ў 1960 годзе быў пашыраны да 70 тысяч глядацкіх месцаў. На працягу 1950-х гадоў лісабонцы тройчы выгулялі ў розыгрышах лігі і шэсьць разоў здабывалі айчынны кубак. Не зважаючы на тое, што клюб стаўся чэмпіёнам краіны ў сэзоне 1954—1955 гадоў, арганізатары не запрасілі дружыну да ўдзелу ў дэбютным розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнам. Такім чынам, клюб дэбютаваў у спаборніцтвах пад эгідай УЭФА толькі ў сэзоне 1957—1958 гадоў матчамі супраць гішпанскай «Сэвільлі».

Ачоленая вугорцам Бэлам Гутманам, «Бэнфіка» стала самым моцным клюбам кантынэнту, атрымаўшы перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1960—1961 гадоў. У фінале партугальцы выгулялі ў гішпанскай «Барсэлёны» зь лікам 3:2. У наступным сэзоне «Бэнфіка» абараніла свой тытул, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць «Рэалу» зь лікам 5:3. Дзякуючы перамогам клюб атрымаў права згуляць у Міжкантынэнтальным кубку ў якасьці прадстаўніка ад Эўропы, аднак, кубак ня здолеў скарыцца партугальцам. У выніку тытул атрымаў уругвайскі «Пэньяроль». Пазьней «Бэнфіка» яшчэ тройчы дасягнула фіналаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, тываючы ў іх паразу ад «Міляну» ў 1963 годзе, «Інтэру» ў 1965 годзе і «Манчэстэр Юнайтэду» ў 1968 годзе. У 1960-я гады дамінаваньне клюбу адчувалася і ўва айчынных спаборніцтвах, то бок «Бэнфіка» восем разоў станавілася чэмпіёнам Партугаліі і тры разы атрымлівала партугальскі кубак. Многія з гэтых посьпехаў зьвязаныя з выбітным гульцом Эўсэбію — адзінымм гульцом, які атрымліваў «Залаты мяч», выступаючы ў партугальскім клюбе.

Склад

    Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Анатоль Трубін 2001
3 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Альвара Фэрнандэс (ар. Ман. Юн.) 2003
4 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Антонію Сылва 2003
5 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Марату 2001
6 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Аляксандар Ба 1997
7 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Давід Нэрэс 1997
8 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Фрэдрык Аўрснэс 1995
9 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Артур Кабрал 1998
10 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Аркун Кёкчу 2000
11 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Анхэль Дзі Марыя 1988
14 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Хуан Бэрнат (ар. ПСЖ) 1993
19 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Каспэр Тэнгстэт 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Жуан Марыю 1993
24 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Самуэл Суарыш 2002
25 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Джанлюка Прэстыяньні 2006
27 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Рафа Сылва 1993
30 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Нікаляс Атамэндзі (капітан) 1988
32 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Бэнхамін Рольэйсэр (ар. Эстудыянтэс) 2000
36 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Маркус Леанарду 2003
44 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Тамас Араужу 2002
45 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Лео Какуба 2001
47 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Т’ягу Гаўвэя 2001
61 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Флярэнтыну Луіш 1999
87 Бэнфіка Лісабон: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Жуан Нэвіш 2004

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бэнфіка Лісабон ГісторыяБэнфіка Лісабон СкладБэнфіка Лісабон КрыніцыБэнфіка Лісабон ЛітаратураБэнфіка Лісабон Вонкавыя спасылкіБэнфіка ЛісабонКубак УЭФАЛіга чэмпіёнаў УЭФАЛісабонПартугальская моваЧэмпіянат Партугаліі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі фонд культурыЛіцьвінства.gf1647Сырыцыюс (папа рымскі)Тарас Прахаська11341991Сяржук ЦімохаўАтэныМазырскі павет.ptКлаўдзі Дуж-ДушэўскіПалітычная культураМартын ОпіцПружаны.ru.bg16Беларуская Вікіпэдыя.tjПарыжОрдэн Зялезнага РыцараВайдыла (імя)РамаданПінскGoogle TranslateГерманішкі (неадназначнасьць)2014.cd.eeТрэцяя Ўстаўная граматаБірутаМанфрэд.gsЭўропаГенабальдЛеаніла ЧарняўскаяАкупацыяОрдэн ПагоніАўстралійскія Альпы.aqДжозэф Рабінэт Байдэн.mzСеціўная пошукавая сыстэма.ao.ioІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)1887.twЗбожжаНатальля АрсеньневаБутывілВэст-Індыя1955Бортніцтва1916.inКлуж-НапокаТалінБлэкджэк50Ян Пазьняк19951858.lyВіцебская вобласьць.toСарман.qa1940УроцлаўГімн Беларусі🡆 More