Берасьцейскі Езуіцкі Калегіюм

Берасьце́йскі езуі́цкі кале́гіюм — навучальная ўстанова каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, якая працавала ў XVII—XVIII стст.

у Берасьці. Калегіюм зьяўляўся сярэдняй навучальнай установай клясычнага тыпу.

Мінуўшчына

На запрашэньне луцкага біскупа П. Валуцкага з 1616 року езуіты пачалі ў Берасьці місіянэрскую дзейнасьць. У 1620 року ваявода берасьцейскі Астафей Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іхняй рэзыдэнцыяй. У 1629 року быў заснаваны Берасьцейскі калегіюм.

Віленскі ваявода і магілёўскі староста Леў Сапега ахвяраваў езуітам фальварак Дзераўна зь вёскай Мольткі і Менявеж (Берасьцейскі павет), а ў 1650 року — фальварак і вёску Паніквы (цяпер у Камянецкім раёне). У 1669 року кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам вёску Плоску і землі ў Прылуках (цяпер у Берасьцейскім раёне).

На працягу XVII—XVIII стст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі зь вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы й інш., Берасьцейскі павет), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплюатацыі промыслаў; меў бібліятэку, аптэку (з 1694). Пры рэзыдэнцыі існавала школа. Каля 1630 року працавала музычная бурса. У 1633 року рэзыдэнцыя пераўтвораная ў калегіюм. 3 пачатку XVIII стагодзьдзя да 1755 вялося будаўніцтва новага будынка для калегіюму.

Навучальная праграма Берасьцейскага езуіцкага калегіюму была тыповай для езуіцкіх калегіюмаў. Выкладаліся «сем вольных навук», багаслоўе, лацінская і грэцкая мовы. Як навучальная ўстанова спрыяў умацаваньню пазыцыяў каталіцкай царквы і ўсталяваньню эўрапейскай сыстэмы адукацыі на Берасьцейшчыне. 3 1634 року ў калегіюме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званьне прафэсараў. У 1772/1773 навучальным годзе з 28 выкладчыкаў 17 былі сьвятарамі, 3 — настаўнікамі пачатковых клясаў, 8 — манахамі. У 1696—1760-я рокі пры калегіюме дзейнічаў школьны тэатар. У бібліятэцы, якая налічвала каля 2 тыс. тамоў, былі кнігі на лацінскай, нямецкай, францускай ды іншых мовах. У 1731 року значны кнігазбор у 300 тамоў падараваў Ян Фрыдэрык Сапега.

Будынкі калегіюму знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Берасьцейскай крэпасьці, не зьберагліся.

Вядомыя выпускнікі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Берасьцейскі Езуіцкі Калегіюм МінуўшчынаБерасьцейскі Езуіцкі Калегіюм Вядомыя выпускнікіБерасьцейскі Езуіцкі Калегіюм КрыніцыБерасьцейскі Езуіцкі Калегіюм ЛітаратураБерасьцейскі Езуіцкі КалегіюмБерасьцеОрдэн езуітаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карцыналёгія.pn.gm20092008.clАкупацыя.cd0 (год)Астранамічная адзінкаВолга.uyАнгельшчынаФіксікі1844Лятарэя29 сакавікаПолацакЮры Селівёрстаў.il1949ЧасьціцаСэрвэр (апаратнае забесьпячэньне)1941Альтэрнатыўны рок1991Альгерд Бахарэвіч.cgІгар ТурВілімонтКіеўская РусьАнтонімыГорадня.bsМаркёр11341908ВікіпэдыяСеціўная пошукавая сыстэмаІнструкцыя па трансьлітарацыіСтаралітва387.tw.kwGoogle TranslateКойданаўЛязьбійская парнаграфіяГерманішкі (неадназначнасьць).tj.sdМіжнародны стандартны кніжны нумарДотык пісі рукоюПраграмнае забесьпячэньнеC (мова праграмаваньня)Дзьвінск.sc1932.mt.anУсяслаў ЧарадзейРоварКлаўдзі Дуж-ДушэўскіІвонка СурвілаМарк УтВэб-сайт41.to1870Травень🡆 More