Калегіюм

Кале́ґіюм (ад па-лацінску: collegium — «таварыства», «садружнасьць») — закрытая сярэдняя, радзей вышэйшая навучальная ўстанова ў XVI—XIX стагодзьдзях.

Адкрывалі калеґіюмы пераважна езуіты. Лічыліся сьвецкімі, аднак сыстэма навучаньня была падпарадкавана этыцы ордэну. Вывучаліся: тэалёґія, лацінская і ґрэцкая мовы, літаратура, ґеаграфія, гісторыя, сем вольных мастацтваў і інш. Адукацыя была бясплатнай і даступнай для прадстаўнікоў іншых канфэсіяў. Поўны калеґіюм уключаў 5—6-гадовы курс сярэдняй школы (ніжэйшае і вышэйшае аддзяленьні), 3-гадовы курс філязофіі, 4-гадовы — тэалёґіі.

Калегіюм
Комплекс езуіцкага калегіюму ў Воршы

Калеґіюм уяўляў сабой комплекс разнастайных рознапавярховых будынкаў, у т. л. мог уключаць школу, інтэрнат, касьцёл, капліцы, кляштар, службовыя памяшканьні і інш. Займаў значную тэрыторыю ў цэнтры населенага месца, меў унутраныя двары.

Беларусь

Калегіюм 
Пінскі езуіцкі калеґіюм

На Беларусі першы калеґіюмы адкрыты ў 1570 годзе ў Вільні (з 1579 году — Віленская акадэмія). Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя іх было 16: у Полацку (з 1812 году — Полацкая езуіцкая акадэмія) і Пінску поўныя, у Нясьвіжы, Горадні, Мсьціславе, Наваградку, Воршы, Віцебску, Берасьці з курсам філязофіі, у Менску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Бабруйску і іншыя мелі статус сярэдніх навучальных установаў.

Акрамя езуіцкіх на Беларусі найбольшае распаўсюджаньне ў XVIII ст. атрымалі калеґіюмы ордэна піяраў. Існавалі ў Шчучыне, Зэльве, Расонах, Драгічыне, Віцебску і інш.

У 1773 годзе са скасаваньнем ордэну езуіцкія калеґіюмы перададзены Адукацыйнай камісіі. На беларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, праіснавалі да 1820 году. У пачатку 1830-х гадоў усе калеґіюмы рэарґанізаваны ў прыходзкія, павятовыя вучылішчы і ґімназіі або зачынены.

Літаратура

Tags:

Вышэйшая навучальная ўстановаГрэцкая моваГісторыяЕзуітыКанфэсіяЛацінская моваЛітаратураСем вольных мастацтваўСярэдняя школаТэалёгіяФілязофія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучнікПаронімыВадзім БолбасМастацкі творМастацкая літаратураКастусь КаліноўскіВісконсінДзікКрамаРадыё ВызваленьнеМураўёўкіБярозаўкаПошукавая аптымізацыяІван ШамякінПапугаепадобныяДражна (Менская вобласьць)Генадзь КарпенкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМерулаПавал КалечыцКузьма ЧорныВалянцін АкудовічРодныя гоні (1927)ВымяСельская гаспадаркаЭякуляцыяПлыньКонрадКадзіла сармацкаеМасей СяднёўБлакітная сойкаМараторыйКарл Фрыдрых ГаўсСяргей ДавідовічСьпіс стагодзьдзяўАнгельская моваКірыліцаГомельская вобласьцьВіктар МарціновічБэрсэнСусьветная служба Бі-Бі-СіПадляшшаLovemicПорнгабІмёны ліцьвінаўЦыкорыяМіжнародны стандартны кніжны нумарВялікае Княства ЛітоўскаеВартавыя ісламскай рэвалюцыіВасіль Быкаў15 красавікаКастусь ГубарэвічСлавамір АдамовічАндрэй ДынькоСамароўкаForbesБудынакПадзелы Рэчы ПаспалітайАўстраліяВершаваны памерВэб-сайтНямеччынаПацукСьпіс вялікіх князёў літоўскіхМэдаль Францішка СкарыныУладзімер МаслоўскіАстравецЛізаньне похвы🡆 More