Астафей Валовіч

Астафей Валовіч (1520, Гарадзенскі павет — 20 лістапада 1587) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Пісар вялікі літоўскі (1551—1566), маршалак гаспадарскі (1553—1561) і дворны літоўскі (1561—1569), падскарбі земскі (1561—1566), падканцлер вялікі літоўскі (1566—1579), кашталян троцкі (1569—1579), канцлер вялікі літоўскі і кашталян віленскі (з 1579).

Астафей Валовіч
Астафей Валовіч
Астафей Валовіч
Астафей Валовіч
Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 лютага 1520
Памёр 20 лістапада 1587
Пахаваны
Род Валовічы
Бацькі Багдан Валовіч
Таміла з Міцутаў[d]
Жонка Фядора з Сапегаў
Дзеці Рэгіна
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Багдана. Меў брата Рыгора.

Атрымаў хатнюю адукацыю, імаверна, навучаўся ў адным зь нямецкіх пратэстанцкіх унівэрсытэтаў. У 1540-я гады служыў сакратаром ваяводы віленскага Яна Глябовіча. Пасада маршалка дворнага (1552 год) дала яму права ўвайсьці ў склад Паноў-Рады.

Быў падстаростам берасьцейскім з 1550 году, дзяржаўцам медніцкім у 1552—1561 гадох, старостам магілёўскім у 1554—1556 гадох, азярышчанскім у 1563 годзе, берасьцейскім у 1565—1587 гадох, кобрынскім у 1567—1587 гадох і рэчыцкім з 1576 году.

Колькі разоў езьдзіў паслом у Маскву, у тым ліку ў 1553 годзе для складаньня мірнага пагадненьня, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е падпісалі 12 верасьня 1553 году, ва ўзнагароду атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. Камандаваў харугвай пры вызваленьні Полацку (1579 год), у 1580 годзе з уласным аддзелам узяў Усьвяты.

Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статуту ВКЛ 1566 году. Спрыяў улучэньню ў яго прагрэсіўных нормаў. Зь яго ініцыятывы ў Статуце зьявіўся артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Браў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550—1560-х гадоў, за гэтую службу атрымаў ад Боны Сфорцы Ўсьвяцкае і Азярышчанскае староствы.

Адзін зь лідэраў апазыцыі пры складаньні Люблінскай уніі. Разам зь ваяводам віленскім і канцлерам Мікалаем Радзівілам «Рудым», старостам жамойцкім Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Вялікаму Княству Літоўскаму адносную незалежнасьць, аднак праект адхілілі. Разам зь іншымі магнатамі — супраціўнікамі аб’яднаньня Вялікага Княства з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта яго пазбавілі каралеўшчынаў на Падляшшы. Аднак пазьней, па прыняцьці уніі, падпісаў яе, у выніку чаго вярнуў канфіскаванае.

Разам зь Янам Геранімам Хадкевічам быў супраціўнікам абраньня вялікім князем Стэфана Баторыя, падтрымліваў Эрнэста Габсбурга, але пасьля абраньня С. Баторыя перайшоў на ягоны бок. У 1587 годзе пратэставаў супраць абраньня Жыгімонта Вазы без удзелу прадстаўнікоў ад ВКЛ.

Паводле веры спачатку быў праваслаўным, але перайшоў у кальвінізм, у канцы жыцьця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму. Падтрымліваў Васіля Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі, Сымона Буднага. Апошні прысьвяціў яму кнігу «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясьвіж, 1562).

На сродкі А. Валовіча ў 1559 годзе зьявіўся пераклад твору швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцьце цела і крыві Ісуса Хрыста».

У тэстамэнце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю.

У шлюбе зь Фядорай Сапяжанкай меў дачку Рэгіну.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеГарадзенскі паветКанцлер вялікі літоўскіКашталян віленскіКашталян троцкіМаршалак дворны літоўскіПадканцлер вялікі літоўскіПадскарбі вялікі літоўскіПісар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наша ўскраінаHromadske.TVБібліяГеакэшынгЛінкарДарожная сеткаТураўБДСМРужанецМікола ЕрмаловічЭўропаВікіTor BandГеалёгіяПагоня (песьня)Чорны замак АльшанскіАдам МіцкевічІнтэрнэтБярозка (часопіс)2005ХрысьціянстваСусьветнае павуціньнеВадзім БолбасБудзьма беларусамі!Яўген ВалошынШмоняВячаслаў АдамчыкХарэйРодныя гоні (1927)СтанкевіцаАлесь РазанаўРажава (Беларусь)Паўночна-Заходні крайВугоршчынаСтурчурканГрыгорыюс V (папа рымскі)25 красавікаЛетуваВільгельмПінгвіныМікола МаляўкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўДжылі1951Аляксей ПысінДаўмонт (імя)КанюшынаТытанікКантынэнт1877Беларускі нацыяналізмКамянецДаніла ЖульпаГорадняСьпіс гарадоў БеларусіБазыліка Сьвятога ЭгідыяКарэйская моваПаляшукЖазэф Люі Гей-ЛюсакНіна МацяшАлесь АркушТэхналёгіяРоварМіндоўг (імя)Савушкін прадуктТып (біялёгія)Рука (імя)🡆 More