Беларуска-Індыйскія Дачыненьні

Беларуска-індыйскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Індыі.

Беларуска-індыйскія дачыненьні
Беларусь і Індыя
Беларуска-Індыйскія Дачыненьні
Беларусь
Беларуска-Індыйскія Дачыненьні
Індыя
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Індыі
Амбасада Індыі
ў Беларусі
Амбасадары
Андрэй Ржавускі Алок Ранджан

На 2022 год Амбасада Беларусі ў Індыі месьцілася на поўдні Новага Дэлі ў раёне Васант Віхар па вуліцы Ф6, д. 8Б. Консульскі аддзел Амбасады Беларусі прымаў з панядзелка па сераду і ў пятніцу а 10:00—12:00. Амбасада Індыі ў Беларусі месьцілася ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Собінава, д. 63 (мікрараён Сельгаспасёлак). Амбасада Індыі працавала з панядзелка па пятніцу а 9:00—13:00 і а 13:30—17:30. Дакумэнты прымалі да 12-й гадзіны, а выдавалі пасьля 16-й.

Візавы рэжым

На 2022 год грамадзянам Індыі надавалася права бязьвізавага ўезду ў Беларусь да 30 дзён праз аэрапорт «Менск» пры наяўнасьці шэнгенскай візы ў краіны Эўразьвязу. 1 кастрычніка 2019 году эмірацкае прадпрыемства «Сусьветнае візавае садзейнічаньне» пачало афармляць заяўкі на беларускія візы для грамадзянаў Індыі праз прадстаўніцтвы ў Бангалоры, Дэлі, Калкаце, Мумбаі і Чынаі. У сьнежні 2019 году ўрад Індыі вырашыў выдаваць грамадзянам Беларусі электронныя візы. На 2022 год консульскі збор за візу ў Беларусь каштаваў 60 эўра. Збор за падарожніцкую візу ў Індыю да году складаў 100 даляраў, а за студэнцкую да 5 гадоў — 80 даляраў.

Гандаль

У 1997 годзе стварылі Беларуска-індыйскую міжурадавую камісію супрацы ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасьці, навукі, тэхналёгіяў і культуры. Да 2022 году правялі 10 паседжаньняў Міжурадавай камісіі, якую ад Беларусі ўзначальваў міністар прамысловасьці Беларусі. У лістападзе 2012 году Беларусь узяла ўдзел у Міжнароднай гандлёвай выставе Індыі ў якасьці краіны-спольніцы. У чэрвені 2013 году «Цяжкая электрыка Індыі» паставіла і ўсталявала абсталяваньне на Гарадзенскай гідраэлектрастанцыі.

У 2015 годзе ўрад Індыі прызнаў гаспадарку Беларусі рынкавай па выніках візыту прэзыдэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь. Пры гэтым, Экспартна-імпартны банк Індыі вылучыў пазыковую лінію на 100 млн даляраў. У траўні 2016 году ў Нагпуры (штат Магараштра) адкрылі рамонтную майстэрню самазвалаў «БелАЗ». У штаце Андгра-Прадэш прадпрыемства «Трывені» выкарыстоўвала 5 самазвалаў «БелАЗ» грузападымальнасьцю 240 тонаў. У 2016 годзе Беларусь паўторна ўзяла ўдзел ў Міжнароднай гандлёвай выставе Індыі ў якасьці фокуснай краіны. У 2016 году ў Беларусі заснавалі 3 сумесныя фармацэўтычныя прадпрыемствы з укладаньнем 3-х млн даляраў зь індыйскага боку. Зь Індыі мелі пастаўляць актыўныя рэчывы. У траўні 2017 году Індыйская гандлёва-прамысловая палата ўзяла ўдзел у Мэдычным форуме Беларусі. У чэрвені 2017 году «Гомсельмаш» стварыў сумеснае прадпрыемства «Гомсельмаш-Індыя» разам з «ДВР Інфратэх». У 2017—2018 гадох «Беларуснафта» павысіла нафтааддачу плястоў на радовішчах Дзігбой і Чабуа ў штаце Асам. У чэрвені 2018 году Індыйская гандлёва-прамысловая палата прывезла прадпрымальнікаў на міжнародную выставу «Белагра».

У верасьні 2019 году анлайн-агрэгатар «Ятра» пачаў прасоўваць падарожніцтва па Беларусі ў якасьці пацьверджанага беларускага весткавага асяродка ў Індыі. На пачатку лютага 2020 году «Беларуснафта» заключыла кантракт з «Нафтагазавай карпарацыяй» на падбор паверхнева-актыўных рэчываў (ПАВ) для павышэньня нафтаадачы на 6 індыйскіх радовішчах. 4 сакавіка 2020 году ў Новым Дэлі правялі Беларуска-індыйскі інвэстыцыйны форум з удзелам 9 беларускіх і звыш 70 індыйскіх прадпрыемстваў. На наступны дзень падпісалі Пратакол аб ратыфікацыі Пагадненьня аб інвэстыцыях, заключанага 24 верасьня 2018 году ў Менску. У 2020 годзе «БелАЗ» паставіў прадпрыемству «Вугаль Індыі» 77 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасьцю 136 тонаў.

У студзені 2021 году «БелАЗ» заключыў з ТАА «Вугаль Індыі» кантракт на пастаўку 96 самазвалаў грузападымальнасьцю 220 тонаў пры адначаснай пастаўцы запчастак цягам 8 гадоў. 3—5 верасьня 2021 году прадстаўнікі «Бабруйскаграмашу» (Магілёўская вобласьць) і «Гомсельмашу» наведалі 2-ю Міжнародную выставу аграпрагрэсу ў Мохалі (штат Панджаб). За 2016—2020 гады двухбаковы таваразварот вырас з 406 да 575 млн даляраў, пасьля чаго скараціўся 566 млн $ у 2021 годзе. Адпаведна дадатнае сальда Беларусі павялічылася са 138 да 233 млн $, пасьля чаго ўпала да 185 млн $. Аснову беларускага экспарту складалі калійныя ўгнаеньні, якія пастаўляла «Беларуская калійная кампанія» праз прадстаўніцтва ў Новым Дэлі, адчыненым 12 верасьня 2017 году. Таксама зь Беларусі пастаўлялі: цяжкавікі, цэлюлёзу, гідразін, шкловалакно, ніткі, будаўнічыя дэталі з плястмасы, кордныя матэрыялы для шынаў, аўтазапчасткі, нітрыльныя злучэньні, вырабы перагонкі каменнавугальнай смалы, часткі прыладаў сувязі, апрацаваны лён, інтэгральныя схемы, фільтры вадкасьці і газаў, вымяральныя прыборы і праектары, дублёную скуру і трактары. Зь Індыі пераважна пастаўлялі лекі, морапрадукты, азоцістыя злучэньні, часткі абутку, арганічныя фарбы, аўтазапчасткі, канцэнтраты гарбаты і кавы, арахіс, антыбіётыкі і вінаград. Экспарт беларускіх паслугаў у Індыю вырас на 60 % да 98 млн $, а адпаведны імпарт упаў на 64 % да 7 млн $. У выніку дадатнае сальда Беларусі ў паслугах павялічылася да 91 млн $. У 2021 годзе прыток наўпроставых укладаньняў зь Індыі ўзрос да 1,3 млн $ за кошт укладаньняў у фармацэўтыку. У 2021 годзе «Менскі трактарны завод» аднавіў пастаўкі ў Індыю пасьля некалькіх гадоў перапынку.

Культура

У 1993 годзе ўрады Беларусі і Індыі заключылі Пагадненьне аб супрацы ў галіне навукі і тэхнікі. Зь 1993 году да 25 прадстаўнікоў Беларусі бярэ ўдзел у Праграме тэхнічна-гаспадарчай супрацы Міністэрства замежных справаў Індыі. 17 верасьня 2009 году Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Міністэрства па справах моладзі і спорту Індыі заключылі Пагадненьне аб супрацы ў галіне фізычнай культуры і спорту. Паводле Пагадненьня, індыйскія спартоўцы пачалі падрыхтоўку ў спартовых комплексах Беларусі. У студзені 2012 году ў Беларускім парку высокіх тэхналёгіяў адчынілі Беларуска-індыйскі навучальны цэнтар інфармацыйных тэхналёгіяў. У верасьні 2013 году ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы запрацаваў Індыйскі весткава-каардынацыйны асяродак навукова-тэхнічнай супрацы.

У жніўні 2014 году правялі Дні культуры Індыі ў Беларусі. У лютым 2016 году прайшло 1-е паседжаньне Беларуска-індыйскай працоўнай групы па супрацы ў галіне адукацыі. У студзені 2017 году прайшлі Дні культуры Беларусі ў Індыі. 11 верасьня 2017 году ўраду Беларусі і Індыі падпісалі Праграму супрацы ў галіне культуры на 2018—2020 гады. У верасьні 2017 году Факультэт міжнародных адносін БДУ адкрыў факультатыў вывучэньня гіндзійскай мовы. У верасьні 2017 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Індыйская нацыянальная акадэмія навук заключылі абноўленае Пагадненьне аб супрацы, а Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і Індыйская рада сельскагаспадарчых дасьледаваньняў падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні. У чэрвені 2018 году індыйскі танцавальны гурт «Шрусьці» выступіў на Міжнародным фэстывалі народнай музыкі ў Паставах (Віцебская вобласьць). У 2018 годзе Рэспубліканскі інстытут прафэсійнай адукацыі (РІПА) навучаў 60 індыйскіх студэнтаў, а ў 2019-м — 30. У 2018/2019 навучальным годзе 634 грамадзяніны Індыі платна навучаліся ў ВНУ Беларусі. У 2019/2020 навуч.годзе іх лік вырас да 821-го, а ў 2020/2021-м — да 888. 25 красавіка 2019 году беларускі амбасадар у Індыі Андрэй Ржавускі правёў сустрэчу зь беларускай дыяспарай у Індыі.

У 2019—2020 гадох ажыцьцяўлялі 8 сумесных дасьледаваньняў. У жніўні 2019 году Інстытут парашковай мэталюргіі НАНБ накіраваў дэлегацыю ў Індыю. У верасьні 2019 году ў Менску правялі беларуска-індыйскі сэмінар «Нанаматэрыялы і новыя матэрыялы». Таксама ў верасьні Беларускі інстытут сыстэмнага аналізу і інфармацыйнага забесьпячэньня навукова-тэхнічнай сфэры і Міжнародны цэнтар пэрспэктыўных дасьледаваньняў парашковай мэталургіі і новых матэрыялаў у Хайдарабадзе (штат Тэлангана) заключылі Пагадненьне аб стварэньні сумеснага дэманстрацыйнага цэнтру ў Індыі. У 2019 годзе 5 грамадзянаў Індыі атрымалі беларускія гранты на навучаньне ў ВНУ Беларусі. У жніўні 2019 году 13 індыйскіх дзяцей прынялі ў летніку «Зубраня» (Нарач) за кошт беларускага боку. У 2019 годзе «Індыйская мэдыя-забаўляльная сетка» зьняла фільм на кінастудыі «Беларусьфільм». У сьнежні 2019 году танцавальным гурт «Лявоніха» зь Віцебска выступіў на танцавальным фэсьце ў Райпуры (Чгатысгарг). У 4-м квартале 2020 году індыйская здымачная група зьняла на «Беларусьфільме» мастацкі фільм «Атрад». 10 ліпеня 2020 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт адкрыў кабінэт індыйскай культуры на факультэце сацыякультурных камунікацыяў. 1 лютага 2022 году ў Новым Дэлі прадпрыемства «БелIндТрэвэл» адчыніла весткавы асяродак пра падарожніцтва па Беларусі.

Мінуўшчына

17 красавіка 1992 году ўрады Беларусі і Індыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У траўні 1992 году адчынілі Амбасаду Індыі ў Беларусі. У студзені 1993 году ў Беларусь прыехаў 1-ы амбасадар Індыі. У траўні 1993 году старшыня ўраду Беларусі Вячаслаў Кебіч ўпершыню наведаў Індыю. У верасьні 1997 году беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка наведаў Індыі зь 1-м дзяржаўным візытам. 13 сакавіка 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 110 аб прызначэньні 1-м беларускім амбасадарам у Індыі Уладзімера Аркадзевіча Сакалоўскага. У чэрвені 1998 году адчынілі Амбасаду Беларусі ў Індыі. У 1998 годзе міністар замежных справаў Беларусі Іван Антановіч упершыню наведаў Індыю. У кастрычніку 1998 году міністар прамысловасьці Індыі Сікандэр Бахт зрабіў візыт у Беларусь.

У 2001 годзе будынак Амбасады Беларусі ў Індыі перанесьлі ў сталічны раён Джор Багх. У лістападзе 2002 году старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі ажыцьцявіў візыт у Індыю. У 2002 годзе міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў зрабіў візыт у Індыю. У сьнежні 2002 году ў Індыі адчынілі 1-е Генэральнае консульства Беларусі, якое разьмясьцілі ў Калкаце (штат Заходняя Бэнгалія). У 2002, 2003 і 2006 гадох Індыю наведвалі старшыні палатаў Нацыянальнага сходу Беларусі. У кастрычніку 2005 году Беларусь наведаў віцэ-прэзыдэнт Індыі Бгайрон Шэхават. У 2005 годзе ў Беларусь прыяжджаў намесьнік старшыні Парлямэнту Індыі Чаранджыт Атвал. У красавіку 2007 году адбыўся 2-і візыт Лукашэнкі ў Індыю. У 2007 годзе Індыю наведаў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. 12—15 сакавіка 2008 году начальнік штабу Індыйскай арміі Дыпак Капур зрабіў візыт у Беларусь. У сакавіку 2009 году галоўны судзьдзя Індыі Конакупакаціл Балакрышнан наведаў Беларусь. У верасьні 2009 году ў Беларусь прыяжджаў міністар замежных справаў Індыі Соманагалі Крышна. 24—28 траўня 2011 году на Менскую выставу ўзбраеньняў завітваў дзяржаўны міністар абароны Індыі Маліпудзі Палам.

У сьнежні 2011 году Амбасаду Беларусі ў Індыі вярнулі ў сталічны раён Васант Віхар. У лістападзе 2012 году старшыня ўраду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч зрабіў візыт у Індыю. 20—22 траўня 2013 году Беларусь наведала старшыня Народнай палаты Індыі Мэйра Кумар. 14—15 красавіка 2015 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей зрабіў афіцыйны візыт у Індыю. 2—4 чэрвеня 2015 году індыйскі прэзыдэнт Пранаб Мукерджы ўпершыню наведаў Беларусь. 10—14 траўня адбыўся афіцыйны візыт у Індыю старшыні Савету Рэспублікі Беларусі Міхаіла Мясьніковіча. У верасьні 2017 году А. Лукашэнка паўторна наведаў Індыю. У ходзе візыту падпісалі пагадненьні і мэмарандумы аб супрацы ў галіне культуры і прафэсійнай адукацыі, моладзевай палітыкі і ў нафтагазавай галіне. 9—13 чэрвеня 2018 году Беларусь наведала старшыня Народнай палаты Парлямэнту Індыі Сумітра Магаджан. 8 верасьня 2018 году адчынілі Ганаровае консульства Беларусі ў Мумбаі. У 2020 годзе ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня стварылі працоўную групу супрацы зь Індыяй. 4 жніўня 2022 году адчынілі Генэральнае консульства Беларусі ў Мумбаі.

Беларускія амбасадары

  1. Уладзімер Сакалоўскі (13 сакавіка 1998 — 20 ліпеня 2004);
  2. Алег Лапцёнак (24 сьнежня 2004 — 30 чэрвеня 2011);
  3. Уладзімер Гошын (30 чэрвеня — 13 сьнежня 2011);
  4. Віталь Прыма (28 верасьня 2012 — 8 сьнежня 2018);
  5. Андрэй Ржавускі (ад 10 сьнежня 2018 году).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Навіны // Амбасада Беларусі ў Індыі, 8 жніўня 2022 г. Праверана 15 жніўня 2022 г.
  • Навіны (анг.) // Амбасада Індыі ў Беларусі, 11 жніўня 2022 г. Праверана 15 жніўня 2022 г.

Tags:

Беларуска-Індыйскія Дачыненьні Візавы рэжымБеларуска-Індыйскія Дачыненьні ГандальБеларуска-Індыйскія Дачыненьні КультураБеларуска-Індыйскія Дачыненьні МінуўшчынаБеларуска-Індыйскія Дачыненьні КрыніцыБеларуска-Індыйскія Дачыненьні Вонкавыя спасылкіБеларуска-Індыйскія ДачыненьніМіжнародныя дачыненьні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВыказьнікБлогКастрычнікПарнафільмЧорная ночЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ПокуцьСмаленскЗямля пад белымі крыламіАлесь КлышкаЖалейка (зборнік)Ойча нашДрама (аповесьць)GoogleАнатоль ЗэкаўАнатоль БутэвічСяргей Паўлавіч АбламейкаАндрусь ГорватКіраў (Кіраўская вобласьць)Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Летувізацыя1919БумонтКушмакСловаСамасейЯганэсбургРасонскі раёнУлёф МэльбэргЦэнтонПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)КантмінЧовенПарнафільм у ФранцыіУрманЯва (імя)УрліхГалоўная старонкаПак (спадарожнік Урана)Раман СкірмунтГоСтолінАлесь КажадубГрыгарыянскі каляндарМадэль OSIШтрэйкбрэхерПастава на каленяхМурманскШкотыУсевалад ГарачкаАнатоль СербантовічЛявон БаразнаУсходнеславянскія мовыСадавінаАлег СалтукАнатоль КлышкаРаскіданае гняздо (п’еса)Рэжым ЛукашэнкіАляксандар КосінецВершаваны памерПастава 69Мікола ГамолкаВіктар ГардзейУНІАНДарога Р6 (Беларусь)Іван ЧыгрынаўУкраінаАтрад (біялёгія)Адольф ГітлерПорнгабАлесь СавіцкіЁсіф Сталін🡆 More